Наверх

Увядзенскі М.У.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 20
0
Голосов: 0
Увядзенскі Мікалай Уладзіміравіч (1899-1960?)

Савецкі фізіка-географ. Нарадзіўся 4 лістапада 1899 года ў сям”і святара ў с.Замыцце Бежацкага павета Цверскай губерні. Пасля сканчэння школы і інструктарскіх курсаў ён пачаў працаваць у органах народнай асветы г.Масквы ў якасці інспектара школ. Пасля службы ў РСЧА (1920-1922) вучыўся на геаграфічным факультэце ЛДПІ імя А.Герцэна (1922-1926), працаваў выкладчыкам геаграфіі ў школах, тэхнікумах Сталінграда і Ленінграда. Скончыў аспірантуру па кафедры фізічнай геаграфіі ЛДПІ (1937), абараніў кандыдацкую дысертацыю (1938), атрымаў званне дацэнта (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941-1945 гг. быў ваенным перакладчыкам штаба 21 Гвардзейскага Венскага корпуса. Ваяваў на Ленінградскім, 2 і 3 Украінскіх франтах, вызваляў Румынію, Балгарыю, Югаславію, Венгрыю, Аўстрыю. І на вайне ён заставаўся географам: у выглядзе дзенніка збіраў матэрыялы па фізічнай геаграфіі краін, у вызваленні якіх удзельнічаў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і 3 баявымі медалямі. У 1937-1952 гг. працаваў дацэнтам Башкірскага, Варонежскага, Ленінградскага, Львоўскага ўніверсітэтаў, выкладчыкам Чарнавіцкага і Кіеўскага геолага-разведачных тэхнікумаў. З 1 кастрычніка 1952 г. да 13 чэрвеня 1953 г. працаваў на геаграфічным факультэце МДПІ па кафедры фізічнай геаграфіі, чытаў лекцыі па фізічнай геаграфіі. Але цяжкая форма хваробы лёгкіх вымусіла яго звольніцца і пераехаць на Украіну (менавіта хвароба – прычына частых змен працы).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М. Шаруха / пад агульн. рэд. І.М. Шаруха, Т.М. Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, М.А. Пагоцкі
Тупицына Н.Б. | Украінка С.С.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!