Наверх

Тупицына Н.Б.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 18
0
Голосов: 0
Тупіцына Наталля Барысаўна (н. 1979)
Географ, педагог, Правадзейны член геаграфічнага таварыства (2002). Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г. Будзёнаўск Стаўрапольскага края Расіі. Скончыла геаграфічны факультэт БДУ (2001), аспірантуру БДУ (2004, кафедра геаэкалогіі). З 2004 г. працуе ў МДУ імя А.А. Куляшова: у 2004-2015 – ст. выкладчык кафедры геаграфіі і аховы прыроды, з 2015 - кафедра прыродазнаўства. Выкладае дысцыпліны: “Фізічная геаграфія мацерыкоў і акіянаў”, “ГІС-тэхналогіі”, “Геаінфарматыка, экалогія ландшафтаў і экалагічная экспертыза”, “Гісторыя і метадалогія геаграфічнай навукі”, “Ацэнка рызыкі гаспадарчай дзейнасці”, “Асновы геаэкалогіі”, “Прыродныя і культурныя ландшафты”, “ГІС-тэхналогіі ў турызме”, “Экалагічнае картаграфаванне ландшафтаў”. Кіруе вучэбнымі і вытворчымі практыкамі. Кіраўнік СНДЛ картаграфіі і краязнаўства (з 2012). Прымала ўдзел у навуковых праектах «Устойлівае развіццё Беларускага Падняпроўя>» (2005–2009; даследванне гарадскіх ландшафтаў, візуальна-экалагічная ацэнка ландшафтаў Магілёва, геаэкалагічная ацэнка гарадскіх ландшафтаў), «Прыродныя і культурныя ландшафты Падняпроўя як аснаванне для ўстойлівага развіцця гаспадарчай дзейнасці» (2010–2014; даследванне культурных маркераў і структуры культурных ландшафтаў, іх геаэкалагічная ацэнка, распрацоўка картаграфічнага матэрыяла для электроннага рэгіянальнага атласа Магілёўскай вобласці), TEMPUS «Аналіз становішча і правядзенне мерапрыемстваў па ацэнке падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі» (1591 61-TEMPUS-SE-T-S SMGR). Навуковыя інтарэсы: геаэкалагічныя аспекты устойлівага развіцця урбанізаваных тэрыторый, геаінфармацыйныя тэхналогіі, устойлівае развіццё аграэкатурызма, урбанізаваныя ландшафты, дыстанцыйныя метады даследванняў, геаэкалагічная экспертыза, геаэкалагічная ацэнка вынікаў гаспадарчай дзейнасці, ландшафтная экалогія, культурныя ландшафты. Актыўна працуе ў Магілёўскім аддзеле геаграфічнага таварыства, прымае удзел у навуковых праектах: ініцыятыва «Геаінфармацыйнная сістэма „Развіццё аграэкатурызма раёнаў Брэстскай і Гродзенскай абласцей“», у межах праекта USAID «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», які рэалізуецца ПРААН (кіраўнік ініцыятывы, 2013-2014); праект «Край жыватворных крыніц» (пры падтрымцы IBB; картаграфічны матэрыял, 2013). З 2007 г. - удзельнік НДА «Экапраект» (“Capacity building and information support for stakeholder participation in sustainable urban development in the city of Mahilyow”, 2011). Актыўна прымае ўдзел у падрыхтоўцы школьнікаў да алімпіяд па геаграфіі, у чытанні лекцый для настаўнікаў абласнога ІРА, правядзенні майстар-класаў. Аўтар больш за 50 навуковых друкаваных прац.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Физическая география материков и океанов: практикум: в 2 ч. Ч. 1 / Н.Б.Тупицына, А.В.Сорока.-Могилев: МГУ, 2016; Пущи Беларуси — элемент культурно-географического образа страны / И. Н. Шарухо, Н.Б. Тупицына // Вестник Приамурского гос. Ун-та им. Шолом-Алейхема.-2016.-№3 (24). 3. Sharukho I.N. Agroecoturism development in frontier regions at the example of Brest and Grodno regions. Развитие агроэкотуризма в приграничных регионах на примере Брестской и Гродненской областей: Монография / Н.Б. Тупицына [и др.]; под общ. ред. И.Н. Шарухо, А.В. Шадракова, Н.Б. Тупицыной; проект USAID «Местное предпринимательство и экономическое развитие», реализуемый ПРООН. – Минск: Изд. В. Хурсик, Смэлток, 2015; Географический атлас учителей: пособие для учителей учреждений общего среднего образования. – Минск: Белкартография, 2016 (у суаўт); Геоинформационная система развития агроэкотуризма регионов /А.В. Шадраков, Н.Б. Тупицына, И.Н. Шарухо // Магілёўскі мерыдыян. -2014.-Т.14.-Вып. 1-2 (24-25).- 2014.-№№1-2 (24-25); Напрамкі навуковых даследаванняў у галіне культурнай геаграфіі /І.М. Шаруха, Н.Б. Тупіцына // Магілёўскі мерыдыян. -2014.-Т.14.-Вып. 1-2 (24-25).- 2014.-№№1-2 (24-25); Край у цэнтры Еўропы: Полацкі раён, Полацк, Наваполацк. Геаграфічна-статыстычны даведнік / І.М. Шаруха; распр. картаграф. мат-лаў Н.Б. Тупіцынай. – Мінск: Колорград, 2017.
І.М.Шаруха
Трухан Иван Иванович | Увядзенскі М.У.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!