Наверх

Трухан Иван Иванович

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 19
0
Голосов: 0
Трухан Іван Іванавіч (1915-2000)
Эканамгеограф, кандыдат геаграфічных навук (1949), прафесар (1965). Нарадзіўся 11 (24) снежня 1915 г. у с. Каменка Глускага (зараз Бабруйскага) раёна. Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1938), аспірантуру пры кафедры эканамічнай геаграфіі БДУ (1941), ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1946). Кандыдат геаграфичных навук (1949; “Льнопрамысловасць у БССР і яе сыравінная база”). Вялікую Айчынную вайну сустрэў, калі знаходзіўся на стажыроўцы ў Усесаюзным інстытуце льна (Таржок Цверская вобл.). У 1941-1944 гг. працаваў настаўнікам геаграфіі, дырэктарам школ, Сардэбскага педвучылішча у Пензенскай вобл., у 1946-1948 – гал. рэдактарам Савінфармбюро пры СМ СССР і выкладчык МДТУ імя Баўмана, у 1949-1950, 1953-1962 і з 1967 г – у БДУ (з 1954 - дацэнт, з 1968 – заснавальнік і заг. кафедрай эканамічнай геаграфіі СССР), у т.л. у 1958-1962 – дэкан геаграфічнага факультэта, у 1982-1984 – прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі. У 1950-1953 – прарэктар, у 1962-1965 – рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі, у 1965-1967 –дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. У 1963 г. браў удзел у працы сессіі ГА ААН у складзе дэлегацыі ад БССР. У 1950-1970-х гг. з’яўляўся членам Вучэбна-метадычнага аб’яднання па геаграфіі ўніверсітэтаў СССР Прафесар (1977). Выйшаў на пенсію ў 1982 г. Аўтар больша за 100 навуковых прац, якія ў асноўным прысвечаны пытанням размяшчэння сельскагаспадарчай вытворчасці, эканамічнай геаграфіі Беларусі, геаграфіі гаспадаркі Гомельскай вобласці, Беларускага Палесся, эканамічнай геаграфіі СССР, асобных эканамічных раёнаў (Прыбалтыйскі), рэспублік СССР (Україна, Малдова), асобных гарадоў (Масква). Прымаў удзел у складанні першага Атласа БССР (1958), суаўтар падручніка “Геаграфія Беларусі” для вну. Узнагароджаны ганаровымі Граматамі ВС БССР (3), медалямі «За трудовое отличие», «За доблестный труд в годы Великой отечественной войны». Пад кіраўніцтвам І.І.Трухана падрыхтавана некалькі дзесяткаў аспірантаў, у т.л. 6 кандыдатаў і 2 доктары навук. Сярод яго вучняў найбольш знакамітымі з’яўляюцца дактары навук, прафесары С.І. Сідор, І.І. Пірожнік, кандыдаты навук, дацэнты Н.І. Жураўская, Л.А. Паўловіч, В.С. Шаплыка, В.І. Ваньшына. Памёр 16 чэрвеня 2000 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках ў Мінску.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Белорусская ССР: [экон.-геогр. очерк] / Ф. С. Мартинкевич [и др.]; отв. ред. Г. Т. Ковалевский, Ф. С. Мартинкевич] ; ИЭ АН БССР. - М.: Географгиз, 1957 (у суаўт.); Физическая и экономическая география /БССР/: Сб. статей. - Мн., 1960 (рэд.); Хрэстаматыя па геаграфii Беларускай ССР / Склад. О. Ф. Якушка; Пад рэд. А. В. Дзяменцьева, I.I. Трухана. – Мн.: Вучпедвыд БССР, 1962 (у суаўт.); География Белоруссии: Учебн. для геогр. фак. вузов. – Мн., 1965 (рэд.); Экономическая география БССР / Под общ. ред. С. М. Мельничука. — Мн.: Выш. шк., 1967 (у суаўт.); Вопросы географии Белоруссии. -Мн., 1970. - Вып.2. (сурэд., суаўт.); Экономическая география Белоруссии: учеб. пособие для студ. экон. вузов и фак. / [В. И. Гладкий и др.] ; под общ. ред. С. М. Мельничука. — Изд. 2-е, перераб. и доп. – Мн.: Выш. шк., 1973 (у суаўт.); География Белоруссии: учебник для студ. геогр. фак. вузов. - 2-е изд., перераб. – Мн.: Выш. шк., 1977 (у суаўт.); Экономическая география Белоруссии: Учеб. пособие для экон. вузов и фак. /Под общ. ред. С. М. Мельничука. - 3-е изд., перераб. и доп. – Мн.: Выш. шк., 1982 (у суаўт.). Белорусское Полесье: проблемы развития и размещения производительных сил / [И. И. Трухан и др.]; под ред. С. И. Сидора. – Мн.: БГУ, 1983. (у суаўт.)
БІБЛІЯГРАФІЯ: Трухан І.І. // БелСЭ. - Мн., 1974.-Т.10; Краснопольский А. В. Отечественные географы: Биобиблиографический словарь. В 3 тт. - СПб., 1995.-Т.3; Трухан І.І. /І.М. Шаруха, Л.Я. Гурковіч //Нашы знакамітыя землякі: Географы і ўраджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф.даведнік. / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд. І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ, 2004; Шаруха, І.М. 90 год з дня нараджэння І.І. Трухана / І. Шаруха, Г. Гурковіч //Магілёўскі мерыдыян. – Т.5-6.-Вып.1 (2006.-№1). –С.120.
І.І. Пірожнік, І.М. Шаруха
Трей Андрей Айвович | Тупицына Н.Б.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!