Наверх

Судзиловский Н.К.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 19
0
Голосов: 0
Судзілоўскі Мікалай Канстанцінавіч (1850-1930)
Нарадзіўся 3 (15) снежня 1850 г. у г.Магілёў. Скончыў Магілёўскую гімназію (1868). Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага і на медыцынскіх факультэтах Кіеўскага і Бухарэсцкага універсітэтаў (скончыў апошні ў 1877). Урач. Доктар медыцыны (1877).
З юнацкіх гадоў удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Асабіста быў знаёмы з К.Марксам, Ф.Энгельсам, Х.Боцева і інш. Прымаў удзел у рэвалюцыйнай дзейнасці ў Румыніі (1875-80; выдаваў гезету “Бесарабія”), Балгарыі (прымаў удзел у падрыхтоўцы сялянскага паўстання супраць турак, 1876), у Францыі, ЗША, Кітаі, Японіі (адкрыў тры школы для рускіх ваенапалонных, выдаваў газеты “Япония і Россия”, ”Воля”, ”Восточное обозрение”, на Філіпінах. Рэвалюцыйную дзейнасць спалучаў з працай урача, журналіста. Падарожнік па Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Еўропе, Амерыцы. У 1892-1903 г.г. Судзілоўскі - Русель (Русель- псеўданім) жыў на Гавайскіх астравах, дзе быў абраны спачатку сенатарам, а потым і прэзідэнтам астраўной рэспублікі; правеў шэраг радыкальна-дэмакратычных рэформ.
Аўтар шэрагу навуковых прац па медыцыне, хіміі, філасофіі, сацыялогіі і геаграфіі.
Памёр М.К.Судзілоўскі 30 красавіка 1930 г. у Шанхаі.

БІБЛІЯГРАФІЯ: Судзіловскій М.К. //Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энц.даведн. –Мн., 1995; Доктар Русель //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва.-Мн., 1998; М.К.Судзілоўскі //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Клімав. р-на.- Мн., 1995; Грицкевич В.П. Президент Гавайского сената //Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. - Мн., 1987; Грицкевич В.П. Добрый доктор на Гавайях //Грицкевич В.П. От Нёмана до берегов Тихого океана. - Мн., 1986; Мельников М.Ф. Доктор Руссель //Мельников М.Ф Шёл наш край дорогами столетий. - Мн., 1987; Мельников В. Легендарный доктор //Мельников В. Из семьи соколинной. - Мн., 1973; М.К.Судзілоўскі //Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах. -Магілёў, 1997; М.К.Судзілоўскі //Географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці.-Магілёў, 1995; М.К.Судзілоўскі //Выпускнікі і навучэнцы магілёўскай мужчынскай гімназіі (1809-1999).-Магілёў, 1999; М.К. Судзілоўскі // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд. І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
І.М. Шаруха
Сорока Александрина Витальевна | Супиталева Л.И.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!