Наверх

Соколов Петр Иванович

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 16
0
Голосов: 0
Сокалаў Пётр Іванавіч (1912-1988)

Эканамгеограф, педагог, член геаграфічнага таварыства. Нарадзіўся ў 1912 г. у с. Хаціла Рудненскага раёна Ленінградскай вобласці. Пасля сканчэння мясцовай сямігодкі, ён завяршае сярэднюю адукацыю ў Ленінградзе, у 1935-1940 гг. вучыўся на геаграфічным факультэце ЛДУ. Пасля сканчэння ўніверсітэта на працягу года працаваў дырэктарам і настаўнікам геаграфіі ў Лычкаўскай СШ Ленінградскай вобласці. З пачаткам вайны накіраваны на педагагічную працу ў Алтайскі край (прызнаны непрыгодным да вайсковай службы; хвароба ног). З 1944 г., на працягу наступных трох дзесяткаў год, яго навукова-педагагічная дзейнасць была звязана з працай у вну. У 1944-1949 гг. - старшы выкладчык кафедры геаграфіі Навазыбкаўскага, у 1949-1950–Уладзімірскага абласнога, у 1950-1953 - Асіпенкаўскага (Запарож¬ская вобласць) педагагічных і настаўніцкіх інстытутаў, у якіх ён выкладаў курсы эканамічнай і палітычнай геаграфіі замежных краін, эканамічную геаграфію СССР. У 1949-1951 гг. здаваў кандыдацкія экзамены пры Інстытуце Геаграфіі АН СССР; падчас працы на Украіне пачаў пісаць кандыдацкую дысертацыю: ”Геаграфія і перспектывы развіцця сельскай гаспадаркі бавоўнасеючых раёнаў Запарожскай вобласці ў сувязі з будаўніцтвам Паўднёва-Украінскай арашальная сістемы”, назбіраў шмат цікавага і разнастайнага матэрыялу па тэме. Але, у 1959 г. ЦК КПСС адмяніла сваё рашэнне па будаўніцтву арашальнай сістэмы на Украіне, і навукоўцу прыйшлося змяніць тэму свайго навуковага даследавання. 20 гадоў свайго жыцця (1953-1973) прысвяціў працы на геаграфічным факультэце Магілёўскага педінстытута. Тут ён напісаў асноўныя свае навуковыя працы, падрыхтаваў да абароны кандыдацкую дысертацыю. Кандыдат геаграфічных навук (1965; тэма “Геаграфія сельскай гаспадаркі Запарожскай вобласці Украінскай ССР”), дацэнт (1969) па спецыальнасці “эканамічная геаграфія СССР”. Студэнтам чытаў курсы і спецкурсы: “Сацыяльна-эканамічная геаграфія замежных краін”, “Асновы эканомікі сельскагаспадарчай вытворчасці”, “Эканамічная геаграфія СССР”. З’яўляўся кіраўніком далёкіх практык па маршруце Крым-Каўказ, комплексных практык. Акрамя гэтага, у 1954-1955 і 1959-1961 гг. працаваў загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі, 1964-1966 – дэкана гісторыка-геаграфічнага і геаграфічнага факультэтаў. Чытаў лекцыі у інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, па лініі таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў, быў лектарам абкама КПБ(б), кіраваў студэнцкімі геаграфічнымі гурткамі, актыўна ўдзельнічаў у навуковых канферэнцыях. “Найвыдатнейшы лектар” (П.А. Лярскі). Правадзейны член геаграфічнага таварыства, у 1960-я гг. з’яўляўся намеснікам старшыні Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства. Аўтар 20 навуковызх прац. Плённая педагагічная і навуковая праца дацэнта П.І. Сокалова адзначана 6 медалямі і шэрагам урадавых і міністэрскіх ганаровых грамат. Памёр 15 ліпеня 1988 г. (па дарозе ў краму ад сардэчнага прыступу). Пахаваны ў г.Магілёў.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: .Общая характеристика сельского хозяйства Запорожской области.//Уч.зап. Могилевского пединститута. Вып. IY. Сер. географ. - Мн., 1957.-С.95-124; Специализация и перспективы развития сельского хозяйства Запорожской области //География в школе. Вып.1. - К., 1964 /на ўкр.мове/; Сельскохозяйственные районы Запорожской области. //Матер. ІІ съезда географов Украины. - К., 1965 /на ўкр. мове/; Сельскохозяйственные районы Запорожской области и перспективы их развития //Тр. БГУ. - Мн., 1965; География сельского хозяйства Запорожской области Украинской ССР //Автореф…канд. геогр.наук. - Могилёв,1965; Вена //БелСЭ, т.2 - Мн., 1970; Из опыта проведения комплексной полевой практики студентов заочной формы обучения МПИ //Матер. совещ. по полев. практике БГУ и педин-тов БССР.-Мн., 1969; Сельское хозяйство Могилёвской области в годы семилетки и перспективы на текущее пятилетие. –Мн., 1966.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском педагогическом институте //Гео¬графия в школах и вузах Белоруссии.-Мн., 1975; Личное дело П.И. Соколова // Архив МО БГО; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3; П.І. Сокалаў // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000; Сокалаў П.І., дэкан гісторыка-геаграфічнага факультэта // Гістарычны факультэт: 75 год / укл. У.В. Барысенка. – Магілёў: МДУ, 2010.
І.М.Шаруха, У.Г. Хамякоў
Снытко В.А. | Сорока Александрина Витальевна
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!