Наверх

Снытко В.А.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 18
0
Голосов: 0
Снытко Валерыян Апанасавіч (нар. у 1939г.)
Выдатны вучоны ў галіне комплекснай фізічнай геаграфіі і геахіміі краявідаў, член-карэспандэнт РАН, доктар геаграфічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі РФ, Заслужаны ветэран СА АН СССР, член Навуковага савета па фундаментальным геаграфічным праблемам РАН, Ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства, член рэдакцыйнай рады часопіса “Магілёўскі мерыдыян” (з 2001). Нарадзіўся 18 студзеня 1939 г. у г. Бялынічы Магілёўскай вобласці. Скончыў Бялыніцкую СШ з залатым медалём (1956), геаграфічны факультэт МДУ імя М. Ламаносава (1961) па спецыяльнасці фізічная геаграфія. Ужо ў студэнцкія гады працаваў у Даурскай экспедыцыі ў Забайкаллі. Яго кіраўнікамі былі прафесары М.А. Глазоўская, С.С. Васкрасенскі, Ю.Г. Сіманаў. Пасля заканчэння МДУ прыехаў па размеркаванню ў Іркуцк, у Інстытут Геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу СА АН СССР (зараз – Інстытут Геаграфіі імя В.Б. Сачавы СА РАН): н.с. (1961-1969), нам. дырэктара (1969-1999), дырэктар (2000-2005). З’яўляўся гал. рэдактарам часопіса “Геаграфія і прыродныя рэсурсы” (заснаваў яго разам з акад. У.В.Вараб’ёвым, 1980), членам вучонага савета РГТ і старшынёй яго Усходне-Сібірскага філіяла, членам Навуковага савета РАН па фундаментальных геаграфічных праблемах. У ІГ СА АН СССР працаваў у складзе Сярэднесібірскай паўднёва-таёжнай экспедыцыі, праводзіў комплексныя даследаванні цемнахвойнай тайгі Ніжняга Прыангар’я, краявідна-геахімічным асаблівасцям якой прысвяціў сваю кандыдацкую дысертацыю (1966, навук. кіраўнік праф. М.А. Глазоўская). З 1966 г. кіраваў на Харанорскім стацыянары ў Анон-Аргунскім стэпе работамі па вывучэнню рытмаў прыродных працэсаў. У 1968 г. стварыў лабараторыю геахіміі краявідаў, якую і ўзначаліў, аб’яднаўшы яе праз некаторы час з лабараторыяй геаграфіі глебаў. Дацэнт (1971). Навуковую працу суправаджаў педагагічнай працай на кафедры фізічнай геаграфіі Іркуцкага ўніверсітэта. Доктар геаграфічных навук (1984 г.; “Праблемы дынамікі рэчыва ў геасістэмах паўднёвых рэгіёнаў Сібіры”), прафесар (1986) па спецыяльнасці “фізічная геаграфія, геафізіка і геахімія краявідаў”. З 2006 г., жыве ў Маскве, працуе галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С.І. Вавілава РАН, прафесарам геаграфічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнічае ў вывучэнні гістарычных водных шляхоў Расіі і іх ролі ў змяненні экалагічнай абстаноўкі. Займаецца вывучэннем пытанняў гісторыі геаграфічнай навукі ў XIX-XX ст. Непарывае сувязей і з радзімай: прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях, друкуецца ў часопісе “Магілёўскі мерыдыян” (член рэдакцыйнай рады), з’яўляецца кансультантам па навуковых праблемах кафедры прыродазнаўства (з 2015; у 1995-2015 - геаграфіі і аховы прыроды) МДУ імя А.А. Куляшова і Магілёўскага аддзела Беларусага геаграфічнага таварыства. Аўтар і сааўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій, у т.л. “Паўднёвая тайга прыангар’я” (1969), “Тапалогія стэпавых геасістэм” (1970), “Вывучэнне стэпавых геасістэм у часе” (1976), “Геахімічныя даследаванні метабалізму ў геасістэмах” (1978), “Рэчывы ў стэпавых геасістэмах” (1984), “Краявідна-геахімічны аналіз геасістэм КАТЭКа” (1987) і інш. Шэраг яго навуковых прац надрукаваны ў замежных выданнях. Працы прысвечаны высвятленню заканамернасцей паводзін рэчыва ў стэпавых і таёжных геасістэмах. Даследаванні вучонага ўнеслі ўклад у пазнанне рытмічных сезонных змяненняў некаторых геахімічных параметраў прыродных краявідаў, што важна для геаграфічнага прагназавання. В.А. Снытко з’яўляецца заснавальнікам стацыянарых краявідна-геахімічных работ у Сібіры. Падрыхтаваў 30 кандыдатаў і 5 дактароў навук. Актыўна выступае са справаздачамі па актуальных геаграфічных праблемах на айчынных і замежных сімпозіумах, двойчы быў удзельнікам міжнародных геаграфічных кангрэсаў. За велізарныя поспехі ў навуковай дзейнасці ўдастоены Ганаровых дыпломаў геаграфічнага таварыства, Прэзідыума АН СССР, СА АН СССР, РАН, узнагароджаны двума медалямі “За працоўную доблесць”; яму прысуджана Нацыянальная прэмія “Крышталёвы компас”.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Геохимия южно-таёжных фаций // Южная тайга Приангарья. - Л., 1969.-С.120-165; Геохимия урочища //Топология степных геосистем. - Л., 1970.-С.127-134; Геохимические аспекты исследования топогеосистем // Топологические аспекты учения о геосистемах. Новосибирск, 1974; Изучение степных геосистем во времени. Новосибирск, 1976 (у суаўт.); Геохимические исследования метаболизма в геосистемах. - Новосибирск, 1978.-149с; Вещество в степных геосистемах. - Новосибирск, 1984.-158с; Ландшафтно-геохимический анализ геосистем КАТЭКа. - Новосибирск, 1987.-108с; Природная и техногенная составляющие динамики веществ геосистем //Землеведение и глобальные проблемы современности. - М., 1988.-С.114-116; Техногенное давление на национальные парки Байкала // Геохимия техногенеза. - Мн., 1991.-С.287-289; Эоловые фации восточного побережья Байкала. - Иркутск, 2002 (у суаўт.); Исторические водные пути Севера России (XVII-XX вв.) и их роль в изменении экологической обстановки. - М., 2009 (у суаўт.); Эколого-гидрологическая обстановка Верхнего Днепра на участке от Смоленска до Могилева (По материалам экспедиционных исследований-2012) //Магілёўскі мерыдыян.-Т.16.-Вып.1-2. (2016.-№1-2).(у суаўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Шаруха І. Ганарацца сібіракі…бялынічанінам //Зара над Друццю (Бялынічы). -1995.-15 кастр.; К 50-летию В.А. Снытко //География и природные ресурсы.-1989.-№1.-С.198-199; Шаруха І. М. Снытка В.А. //Географы і геолагі–ураджэнцы Магілёўскай вобласці. - Магілёў, 1995.-С.39-41; Краснопольский А.В. Отечественные географы. В 3тт. –СПб., 1995.-Т.3; Снытка В. А. / І.М. Шаруха, С.Т. Будзькоў //Нашы знакамітыя землякі: Географы і ўраджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік. / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд. І.М. Шарухі. –Магілёў: МДУ імя А.А.Куляшова, 2004. –С.58-59; Снытко Валериан Афанасьевич // Большая Российская энциклопедия. Т. 30; Снытко Валериан Афанасьевич // Новая Российская энциклопедия. Т. 15(2); Снытко Валериан Афанасьевич // Ученые Московского университета – действительные члены и члены-корреспонденты Российской академии наук (1755-2004). Биографический словарь. М., 2004; Снытко Валериан Афанасьевич // Российская академия наук. Сибирское отделение: Персональный состав. 2007; К 70-летию Валериана Афанасьевича Снытко// География и природные ресурсы. 2009. № 1; К 75-летию В.А. Снытко //Магілёўскі мерыдыян.-Т.13.-Вып.1-2 (2013.-№1-2).

І.М.Шаруха
Снесарев А.Е. | Соколов Петр Иванович
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!