Наверх

Слука Ал. Евг./ Слука Ал. Яўгенавіч

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 22
0
Голосов: 0
Слука Аляксандр Яўгенавіч (1923-2007)
Вядомы расійскі і сусветны эканамгеограф, спецыяліст у галіне геаграфіі насельніцтва, ганаровы прафесар МДУ імя М.Ламаносава, Ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства, доктар геаграфічных навук (1982). Нарадзіўся 26 чэрвеня 1923 г. у г.Горкі. Пасля сканчэння Горацкай СШ №2 (1940), звязаў свой лёс з геаграфічным факультэтам МДУ імя М.Ламаносава. Падчас вайны скончыў курсы мінамётчыкаў пры Свярдлоўскім пяхотным вучылішчы, з красавіка 1943 г. ваяваў сяржантам у складзе Бранскага фронта, удзельнік баёў на Курскай Дузе; быў накіраваны ў вайсковае вучылішча (выпусціўся малодшым лейтэнантам), пасля якога ваяваў у Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі. У канцы 1945 г. наведаў бацькоў у г. Пінск (куда яны пераехалі), а потым вярнуўся ў Маскву. Скончыў з адзнакай Маскоўскі ўніверсітэт (1948), аспірантуру НДІ геаграфіі МДУ (1951, кіраўнік праф. І.А. Вітвер). Больш за 50 год прысвяціў працы ў МДУ, прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара: 1951-1967 – асістэнт, 1957-1961 с.н.с., 1961-1982 - дацэнт, з 1982 – прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі. Доўгі час працаваў нам. дэкана факультэта і нам. загадчыка кафедры СЭГ замежных краін па навучальнай рабоце. Пры ўсёй шырыні прафесійных поглядаў і педантычнасці адсочвання інфармацыі аб рознааспектным развіцці розных краін і рэгіёнаў свету, праз усё сваё жыццё вучоны пранес сапраўдную любоў, захаваў сапраўдныя “геаграфічныя пачуцці” да вывучэння праблем насельніцтва, па другое, ён захаваў зусім адмысловае, вельмі цёплае, трапяткое і ўважлівае стаўленне да гістарычнай радзімы - Беларусі, з многімі прадстаўнікамі якой ён да апошніх сваіх дзён падтрымліваў самыя цесныя кантакты і працоўныя адносіны. Другое яго каханне - Францыя - галоўны "канёк" шматгадовай і пільнай навуковай цікавасці ў рамках краіназнаўчага вывучэння Заходняй Еўропы. Маштабы даследванняў Францыі Слукой дае магчымасць гаварыць аб стварэнні ім «Французскай школы» у СССР, альбо, іншымі словамі, аўтарскай «Расійскай геаграфічнай школы вывучэння Францыі». Заканамерна, што асаблівая ўвага адводзілася ў даследаваннях галоўнай жамчужыне краіны, яе сталіцы - Парыжу, якую вучоны шматкратна наведваў і прысвяціў якой нямала цікаўных навуковых прац. Трэцяя каханне - Масква. Менавіта тут была створана сям’я, нарадзіліся дзеці, менавіта тут на базе геаграфічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта адбываліся найбольш значныя ў яго прафесійным жыцці падзеі. Аўтар больш за 200 навуковых прац па сацыяльна-эканамічнай і палітычнай геаграфіі, геаграфіі насельніцтва Еўропы і свету, дзесяткаў навукова-папулярных артыкулаў у часопісе “География в школе”, у газеце “География” (дадатак да газеты “1 Сентября”). Класічнымі сталі яго даследаванні па геаграфіі міжнародных міграцый насельніцтва. Важкі яго ўклад у стварэнне калектыўных падручнікаў і манаграфій па найважнейых праблемах сацыяльна–эканамічнай геаграфіі замежных краін. Ім створаны арыгінальны курс лекцый па геаграфіі насельніцтва (з асновамі дэмаграфіі), актуалізаваныя курсы па сацыяльна–эканамічнай і палітычнай геаграфіі Заходняй Еўропы (у т.л. спецкурсы па Францыі і Італіі). Дзесяткі высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія працуюць ў розных краінах свету, з гонарам называюць сябе яго вучнямі. Яго лекцыі слухалі ва ўніверсітэтах Францыі, Італіі, Кубы, Сірыі, Расіі і краін СНД. Быў удзельнікам міжнародных, усесаюзных і агульнарасійскіх навуковых канферэнцый.
Выдатны педагог і вучоны, чэсны і надзейны сябар, А. Я.Слука карыстаўся заслужаннай павагай за прынцыповасць, эрудыцыю, патрабавальнасць, працавітасць, высокую духоўнасць і шматлікія іншыя высокавартасныя чалавечыя якасці. Памёр 11 жніўня 2007. Пахаваны ў г.Москва.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Франция.-М., 1958 (у сааўт.з І.А.Вітверам); Франция: Экономическая география. -М., 1958 (у сааўт.); Задания и методические указания для практических занятий по курсу географии населения. – М.: МГУ, 1959 (у сааўт.); Экономическая география капиталистических стран Европы.-М., 1966 (у сааўт.); Современная Франция. - М., 1966 (у сааўт.); География трудовых ресурсов капиталистических и развивающихся стран.-М., 1971 (у сааўт.); Население Западной Европы: воспроизводство, миграция, расселение, занятость.-М.,1984; Экономическая география капиталистических и раз¬вивающихся стран.-М., 1986 (рэд. і сааўт.); География населения с основами де¬мографии и этнографии.-М., 1988; Капиталистические и развивающиеся страны на пороге 90-х гг. /Под ред. В.В. Вольского, Л.И.Бонифатьевой, А.Е.Слуки. –М., 1990.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Краснопольский А.В. Отечественные географы: Биобиблиографический словарь. В 3тт.-СПб., 1995.-Т.3; Шаруха І.М. 80 год А. Я. Слуке //Магілёўскі мерыдыян. –2003. – Т.3.- Вып. 1; 80-летие Александра Евгеньевича Слуки // Вестн. Моск.ун-та.-Сер.5. География. –2003.-№3;. Слука З. А, Слука Н.А. Сын Беларуси, исследователь Франции,
знаток Москвы. (К 90-летию Александра Евгеньевича Слукии — 11 августа 2007, г.Москва) – известного советского и российского экономико-географа, страноведа, доктора географических наук, заслуженного профессора МГУ имени М.В. Ломоносова) // Магілёўскі мерыдыян. - Т.13.-Вып.3-4 (2013.-№№3-4).
І.М. Шаруха, А.В. Шадракоў
Скриган Анна Юрьевна | Смоліч А.А.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!