Наверх

Школьнікаў Іосіф Бянцыянавіч

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 19
0
Голосов: 0
Школьнікаў Іосіф Бянцыянавіч (1912-1964)
Палярник. Яго імем названы мыс на ўсход ад Чавунскай губы і праліў у Карскім моры.
Нарадзіўся 25 верасня 1912 г. ў Бабруйску. Прайшоў шлях ад рабочага бабруйскага лесакамбіната да навукоўца. Сваё прызванне ён знайшоў не адразу. Вучыўся ў Тамбоўскай авіяшколе, Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. Скончыў гідраграфічны інстытут Галоўпаўночмаршляху (1939). Яшчэ студэнтам пачынае працу палярнага даследчыка: першай яго зімоўкай быў удзел у дрэйфе ледакольнага парахода “Георгій Сядоў” (1937-1938). Да вайны працаваў на р. Індзігірка і р. Лена. Ужо з ліпеня 1941 г. уступае ў рады РСЧА, у якой знаходзіўся да 1947 г. Вайну закончыў кавалерам 4 вайсковых узнагарод. Пасля дэмабілізацыі вяртаецца ў палярную гідраграфію і адразу ўзначальвае Новазямельскую гідраграфічную экспедыцыю. З 1950 г. працуе ў Гідраграфічным прадпрыемстве Міністэрства марскога флота на пасадзе кіраўніка аддзела гідраграфічных даследаванняў, галоўнага інжынера. Удзельнік шэрагу Арктычных экспедыцый. Памёр 23 чэрвеня 1963 г.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Папоў С. Названы імем бабруйчаніна //Камуніст (Бабруйск).-1976.-8 верас.; Болатаў А. І.Б.Школьнікаў // Географы і геолагі –ураджэнцы Магілёўскай вобласці.-Магілёў, 1995.- С.46-47. Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд. І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
А.М.Болатаў, І.М. Шаруха
Шиманович В.К. | Щербаков Ю.А.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!