Наверх

Ширко Тамара Сергеевна

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 19
0
Голосов: 0
Шырко Тамара Сяргееўна (1935-2016)

Геабатанік, аграхімік, глебазнавец, педагог, член Магілёўскага аддзела геграфічнага таварыства СССР. Нарадзілася 16 лістапада 1935 г. у р.п. Арэхі Аршанскага раёна. Пасля сканчэння СШ №8 Магілёва (1954), вучылася ў БСГА на факультэце аграхіміі і глебазнаўства (1954-1959). Па размеркаванню працавала загадчыкам аграхімлабараторыі, начальнікам глебавага атрада на Гродзеншчыне, вучылася ў аспірантуры пры БелНДІ глебазнаўства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1967). У 1965-1968 гг. працавала м.н.с. аддзела тарфяна-балотных глебаў, потым, да верасня 1969 - с.н.с. аддзела меліяраціі БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі. У 1969-1975 гг. - старшы выкладчык кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута. Разам з дацэнтам Н.У. Ерашовай актыўна займалася вывучэннем пытанняў геалогіі і глебазнаўства Магілёўскай вобласці, брала ўдзел у працы геаграфічнага таварыства, таварыства “Веды”, народнага ўніверсітэце прыродазнаўчых ведаў і аховы прыроды; удзельнічала ў стварэнні дапаможніка па геаграфіі для паступаючых у вну, напісанні артыкулаў для беларускай энцыклапедыі. Падчас працы ў МДПІ мела больш за 30 навуковых прац, пісала вершы на геаграфічную тэматыку. У верасні 1975 г. у сувязі з закрыццём геаграфічнага факультэта пакінула Магілёў і пераехала на працу ў БелНДІ садавіна-агодніцтва і бульбаводства на пасаду старшага навуковага супрацоўніка, дзе працавала да пач. 2000-х гг. Па пэўных абставінах (страціла мужа, сын і ўнукі стала жывуць у Вялікабрытаніі) і стану здароўя апошнія гады жыцця пражывала ў доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы (Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна), дзе зарэкамендавала сябе як чалавек разважлівы, мудры, мэтанакіраваны, якога не могуць зламіць жыццёвыя абставіны: выйшла замуж (2014, другі шлюб), пісала артыкулы з парадамі для насельніцтва па праблемах вырошчвання садавіны, агародніны, апрацоўцы глебаў, вершы, якія ахвотна друкавала раённая газета “Прамень” (Стоўбцы), выдала некалькі кніг паэзіі. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 12 кніг (асаблівым попытам у насельніцтва карыстаецца яе кніга “Аптека в саду и огороде”, 1994), шэрагу артыкулаў для энцыклапедый. Памерла 5 лістапад 2016 г. напярэдадні абгаворанай сустрэчы з калегамі з Магілёўскага аддзела БГТ. Пахавана на могілках в. Мікалаеўшчына.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Мсціслаўскі раён //БелСЭ, т.7.-Мн., 1973; Слаўгарадскі раён // БелСЭ, т.9.-Мн., 1974; Черыкаўскі раён // БелСЭ, т.11.- Мн., 1975; Вывучэнне тэмы “Геалагічная будова СССР” // Нар. Асвета.-1972.-№6; Геалагічныя структуры зямной кары //Нар. Асвета.-1973.-№9; Определитель минералов и горных пород. - Мн., 1970 (2 выд.,1975; у суаўт); Хоцімскі раён //БелСЭ, т.11.-Мн., 1975; Пособие по географии для поступающих в вузы. - Мн., 1978 (у суаўт.); Новые методы повышения качества и сохранности плодов и ягод. - Мн.: БелНИИНТИ, 1987 (у суаўт); Биохимия и качество плодов. - Мн., 1991 (у суаўт).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии.–Мн.,1975; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3; Т.С. Шырко //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Щербаков Ю.А. | Шейн П.В.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!