Наверх

Шенберг Гергард Густавович

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 17
0
Голосов: 0
Шэнберг Гергард Густавіч (1875-1954)

Знакаміты расійскі і савецкі фізіка-географ, метадыст геаграфіі. Нарадзіўся 16 (29) чэрвеня 1875 г. у сям’і выкладчыка Варшаўскага універсітэта (Шэнбергі – дынастыя педагогаў і навукоўцаў, яго продак - Мікалай Шэнберг аказаў падтрымку Мікалаю Каперніку). У 1894-1900 гг. вывучаў прыродазнаўча-геаграфічныя курсы ў Пецярбургскім, Берлінскім, Цюрыхскім універсітэтах. У 1916 г. абараніў дысертацыю магістра па тэме “Сухія туманы і помахі як адзін з відаў іх”. У 1900-1918 гг. працаваў выкладчыкам геаграфіі ў 1-й Пецярбургскай гімназіі і адначасова (з 1904) асістэнтам дацэнта сталічнага універсітэта, а з 1918 і да самай смерці займаў прафесарскія пасады ў 10 вну СССР. У 1917 (акадэмік Л. Берг пісаў: “У 1917 г. … сустрэў вучня П. Броўнава Г.Г. Шэнберга.., які з’яўляецца прафесарам ў педагагічным інстытуце ў Магілёве”), у 1930-я гг. чытаў лекцыі, а ў 1946-1954 гг. стала працаваў у Магілёўскім педінстытуце прафесарам, загадчыкам кафедраў фізічнай геаграфіі, кафедры агульнай геаграфіі, актыўны арганізатар вучэбна-выхаваўчага працэсу ў разбуранай вайной установе. Валодаў 4 мовамі, што давала яму магчымасць сачыць за развіццём еўрапейскай геаграфічнай і педагагічнай навукі, удзельнічаць у педвандроўках па Германіі і Фінлядыі (1920-1930-я гг). Займаўся праблемамі унутранай будовы Зямлі, паўпустыняў, пытаннямі ўзнікнення сухавеяў, у 1910-1930 гг. удзельнічаў у навуковых экспедыцыях у Нова-Узенскі край, на Арарат, у Закаўказзе, у Закаспійскі край, на Аральскае мора, Фінляндыю. Буйны спецыяліст у галіне арганізацыі экскурсій, навуковых экспедыцый, распрацаваў шэраг маршрутаў у наваколлі Ленінграда і Магілёва, стварыў тры вучэбныя насценныя карты (ГУГК; у т.л.”Климаты Земли”). Напісаў больш за 150 прац, сярод якіх пераклады манаграфій сусветна вядомых замежных вучоных (напрыклад, “Общее землеведение“ Гана), падручнікі па геаграфіі капіталістычнага свету, геаграфіі СССР, а таксама манаграфіі “Методы физической географии” (1930), ”История землеведения” (1930). Яго шматлікія артыкулы можна прачытаць у першых выданнях Вялікай Савецкай Энцыклапедыі, Энцыклапедычным слоўніку братоў Гранат, “Ученых записках Могилёвского пединститута”. У 1941 г. быў рэпрэсаваны і сасланы вартаўніком бахчы ў Казахстан.
Доўгае, цікавае, але ў той жа час і цяжкае, трагічнае было жыццё Герхарда Густававіча. У 1938 годзе 63-х гадовага прафесара па рашэнню Асобай камісіі НКУС выслалі ў Казахстан, дзе на працягу першых трох год ён працаваў статыстам, табель¬шчыкам, нават ахоўнікам бахчы, а потым яшчэ два гады – настаўнікам у школе для дарослых.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Теория Грина о форме Земли и современные дополнения к ней //Тр. Общ. Землеведения. Т.1.-СПб.,1903; Ганн и Брюкнер. Общее землеведение.–СПб.,1907 (пераклад); Япония.–СПб.,1907; Краеведение и география //Краеведение в новой школе. –М.,1920; Геттнер А. Новая Европа.– Л.,1921 (уводзіны і пераклад); Самостоятельные экскурсии по географии. // Педмысль.-1924.-№4-5; Атлас СССР (выпраўлены Г.Г.Шэнбергам). –Л.,1923; Географические экскурсии, их сущность, содержание и методы ведения. -М.,1926; Положение по географии в школах Германии //Естествознание в школе.–1926.-№4; Новые течения в методике географии //Вопросы педагогики.–1928.- №3-4; Географические экспедиции. Их цель, методика и характеристики. – Л.,1929; География СССР.–Л.,1930 (у сааўт); География капиталистических стран. – Л.,1929-1930; Физико-географические экскурсии в средней школе.–М.-Л.,1935; Методика физической географии. – Л.,1939 (у сааўт).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Дзенс-Литовский А.И., Лярский П.А. Жизненный путь и научно-педагогическая деятельность Г.Г.Шенберга //Изв. ВГО, т.90, вып.1.-1956; Шаруха І. Зорка правінцыйнай навукі //Геаграфія: праблемы выкладання.-1996.–Вып 5; Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934 – 1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000; Шарухо, И.Н. Профессор Г.Г. Шенберг – человек-легенда Могилевского геофака /И.Н. Шарухо, Н.В. Мунич // География в школе (Москва). -2012.-№8.-С.56-58.
І.М. Шаруха
Шейн П.В. | Юргелас С.Е.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!