Наверх

Шейн П.В.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 20
0
Голосов: 0
Шэйн Павел Васільевіч (1826-1900)
Вядомы беларускі і рускі фалькларыст і этнограф, Правадзейны член Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства і яго Паўночна-Заходняга аддзела, уладальнік Вялікага залатога Увараўскага медаля геаграфічнага таварыства (1884). Нарадзіўся ў Магілёве ў яўрэйскай купецкай сям’і. З прычыны цяжкай хваробы, бацькі памясцілі яго ў Кацярынінскі шпіталь у Маскве (1843). У 1848 г. адмовіўся ад іўдаізма і прыняў лютэранскую веру. Скончыў нямецкае вучылішча пры лютэранскай царкве Св. Міхала ў Маскве (пры гэтым у вучылішчы адначасова з вучобай займаўся выкладаннем рускай мовы ў малодшых класах). У 1851-1873 гг. працаваў выкладчыкам у розных павятовых вучылішчах і гімназіях Тулы, Віцебска, Калугі і інш. гарадоў. Нейкі час працаваў у Яснапалянскай школе графа Л. Талстога. З 1881 г. жыў у Пецярбургу. Далучэнню П.Шэйна да філалогіі паспрыяў паэт і міфолаг Ф.Мілер, які пазнаёміў маладога даследчыка з К. і С.Аксакавымі, Ф.Глінкай, С.Шавыровым і інш. Збіраннем і публікацыяй вуснай народнай творчасці захапіўся пад уплывам Ф. Глінкі. Выдаў адну з першых у Расіі “Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці”. У час працы ў Віцебску арганізаваў экспедыцыі па зборы матэрыялаў вуснай народнай творчасці беларусаў на Палессе і Міншчыну. У сваёй працы шырока выкарыстоўваў створаную ім сетку мясцовых карэспандэнтаў (сярод якіх былі і М. Рымскі-Корсакаў, А. Астаф’еў, А. Астроўскі, Я. Карскі, Ю. Крачкоўскі, А. Багдановіч, М. Нікіфароўскі, Я. Лучына, З. Радчанка і інш.). Выдаў зборнікі “Рускія народныя песні” (1870), “Беларускія народныя песні” (1874, больш за 1000 тэкстаў), “Велікарус у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах і т.п.”. Багаты фальклорна-этнаграфічны матэрыял змешчаны П. Шэйнам у яго трохтомным (1887-1902) даследаванні “Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю” (апісанні сямейна–каляндарных абрадаў, прыведзены казкі, легенды, паданні, песні, прыпеўкі, звесткі па матэрыяльнай культуры беларусаў), за якую навуковец атрымаў Вялікі залаты медаль геаграфічнага таварыства.
Памёр 14 (27) жніўня 1900 г. ў Дубултах. Пахаваны ў г.Рыга на лютэранскіх могілках.

БІБЛІЯГРАФІЯ: Некрашэвіч С. К сталеццю ад дня нараджэння П.В. Шэйна // Полымя.-1926.-№6; Новиков Н.В. Павел Васильевич Шейн.- М., 1972; Шэйн П.В. //Этнаграфия Беларуси: Энц.-Мн.,1980; Шэйн П.В. //Энц. лит. и мастацтва Беларуси.-Мн., 1987.-Т.5; Цішчанка І.К. Шэйн Павел //Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. У 6 тт. - Мн., 1995.-Т.6; Махнач Т.М. Бібліяграфія П.Шэйна //там жа; Гурковіч Л. П.В.Шэйн // Географы і геолагі–ураджэнцы Магілёўскай вобласці; пад рэд. І.М. Шарухі і інш. - Магілёў, 1995.
Т.М.Шаруха (Шаршнёва), І.М. Шаруха
Ширко Тамара Сергеевна | Шенберг Гергард Густавович
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!