Наверх

Щербаков Ю.А.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 18
0
Голосов: 0
Шчарбакоў Юрый Андрыянавіч(1925-1993)

Савецкі фізіка-географ, доктар геаграфічных навук, прафесар, буйны спецыяліст у галіне геамарфалогіі, вывучэння ландшафтаў, член геаграфічнага таварыства. Нарадзіўся 5 верасня 1925 г. у с. Гібліцы Разанскай вобласці. Пасля сканчэння СШ (1942) быў прызваны ў рады Савецкай Арміі, скончыў Маскоўскае (крамлёўскае) пяхотнае вучылішча. У складзе 1440 самаходна-артылерыйскага палка прымаў удзел у баях на Курскай Дузе, у вызваленні Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі ад фашысцкіх захопнікаў. Старшы лейтэнант-танкіст (двойчы гарэў у танку). Ганаровы грамадзянін г. Прагі. Кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (за бой на Прохараўскім Полі), Айчыннай вайны 1 і 2 ст., шэрагу баявых медалёў, у т.л. «За адвагу», «За баявыя заслугі». Пасля дэмабілізацыі (1946) вучыўся на геаграфічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1946-1951), у аспірантуры (1951-1954). У 1955 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Фізіка-геаграфичнае раянаванне Мяшчоры ў сувязі з задачамі сельскагаспадарчага асваення” (навук. кіраўнік – праф. М.А. Сонцаў). У 1955 г. накіраваны на працу ў Магілёўскі педінстытут. На геаграфічным факультэце (1955-1958) працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры фізічнай геаграфіі, чытаў курс фізічнай геаграфіі СССР, прымаў актыўны ўдзел ва ўсебаковым вывучэнні Магілёўскай вобласці, у рабоце Беларускага філіяла геаграфічнага таварыства СССР. У 1958-1971 гг. працаваў у Пермскім універсітэце – дацэнт, загадчык кафедры фізічнай геаграфі. Некаторы час працаваў прафесарам Краснаярскага, Сімферопальскага (1973-1974, заснавальнік і першы загадчык кафедры фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў, арганізаваў спецыяльнасць па геамарфалогіі) універсітэтаў. Доктар геаграфічных навук (1972), прафесар (1973). У 1974-1993 гг. працаваў у Калінінскім (Цверскім) універсітэце: прафесар, загадчык кафедры фізічнай геаграфіі, дэкан хіміка-біёлага-геаграфічнага факультэта, прарэктар. Памёр 28 лютага 1993 г. Пахаваны на Цверскіх могілках.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Осушение Мещеры //Геогр. в школе. - 1956. - №6; О террасах Днепра у Могилева //Уч. зап. Могилёвского пединститута. Вып. IY. Сер. географич. - Мн., 1957; Лярский П.А, Ратобыльский Н.С. Пять туристических маршрутов по Могилёвской области.-Могилев,1957 (рэд.); Очерки по географии Могилёва и его окрестностей.-Могилёв, 1956 (у сааўт.); Некоторые итоги физико-географического районирования Средней Сибири и Красноярского Края // Вопросы географии. Вып.55. - М., 1961 (у сааўт); Схема физико-географического районирования Красноярского Края //Сибирский географич. сборник.–М., 1962 (у сааўт); Использование и охрана ландшафтов. – М.: Росагропромиздат, 1988; Берегите природу своего края. – Тверь, 1991.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.-№3; Шчарбакоў Ю. А. // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік / Склад. І.М. Шаруха / пад агульн. рэд. І.М. Шаруха, Т.М. Шаруха. –Магілёў, 2000; Олиферов А.Н. Юрий Адрианович Щербаков // Уч. зап. Таврического нац. ун-та им. В.И Вернадского. Сер. География. Геология.- Т.23 (62)- №2. – 2010.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Школьнікаў Іосіф Бянцыянавіч | Ширко Тамара Сергеевна
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!