Наверх

С.П.Маргелаў

Опубликовано: 2640 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 648
0
Голосов: 0
С.П.Маргелаў
(1902-1937)
Сцяпан Прохаравіч Маргелаў нарадзіўся 28 сакавіка 1902 г. у в.Расохавічы Касцюковіцкага раёна. Беларускі эканаміст і эканамгеограф. Скончыў БСГА (1927), аспірантуру НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (1930). Падчас вучобы ў аспірантуры ўваходзіў у Прэзідыум Савета НДІ, дзе працаваў разам са знакамітымі географамі А.Смолічам і Г.Гарэцкім. Але ж найбольшы ўплыў на С.П.Маргелава аказаў М.М.Баранскі, які з'яўляўся навуковым кіраўніком па напісанню дысертацыі.
Кандыдат эканамічных навук (1930). Прафесар (1930). С.П.Маргелаў у 1931-33 г.г. працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, загадчыкам секцыі эканамічнай геаграфіі Інстытута Эканомікі АН БССР, у 1933-35- прафесарам Інстытута Народнай гаспадаркі.
С.П.Маргелаў займаўся распрацоўкай тэорыі размяшчэння ў БССР тэхнічных сельска-гаспадарчых культур і прамысловасці па выкарыстанню сельска-гаспадарчай сыравіны, складаннем падручніка па эканамічнай геаграфіі БССР. Некаторы час прафесар Маргелаў з'яўляўся кіраўніком групы па складанню Вялікага атласа БССР, кіраваў працай па вывучэнню насельніцтва.
Плённая праца маладога і таленавітага вучонага была перапынена арыштам у студзені 1937 г.. Жыццё С.П.Маргелава абарвалася 29 кастрычніка 1937 г. – растраляны ў Мінску. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г..

1.1. 1.Браварная прамысловасць і яе стандарт на тэрыторыі сучаснай БССР (1884-1927).-Мн., 1928.-58с; 2.Даследчая праца ў галіне с.-г. эканоміі на БССР //Сельск. і лясн. гаспадарка.-1930. -№2-3. -Кн.10. -С.3-13; 3.Праграма эканоміка-геаграфічнага апісання раёнаў БССР.-Мн., 1932.-16с; 4.Эканамічная геаграфія БССР.-Мн., 1936.-310с (у сааўт.).
1.2. 1.Маргелаў С.П. //Бел.ССР: Карот.энц.-Мн., 1981.-Т.5.-С.399; 2.Маргелов Степан Прохорович //Возвращённые имена.-Мн., 1992.-С.70-71.
(А.М.Болатаў)
М.П.Мельнікаў | М.М.Манышаў
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!