Наверх

С.Д.Ракоўскі

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 579
0
Голосов: 0
С.Д.Ракоўскі
(1899-1963)
Геолаг, даследчык Поўначы Сяргей Дзмітрыевіч Ракоўскі нарадзіўся 30 сакавіка 1899 г. у г.Магілёў. На пачатку ХХ ст. сям’я Ракоўскіх у пошуках шчасця пераехала на сталае жыццё ў г.Троіцкасаўск, што ў Забайкаллі.
Пасля заканчэння павятовага вучылішча, С.Д.Ракоўскі ўступае ў чырвонаармейскі атрад, змагаецца з белагвардзейцамі на Далёкім Усходзе і ў Забайкаллі. Пасля дэмабілізацыі, ён становіцца студэнтам геалагічнага аддзялення Іркуцкага палітэхнічнага інстытута (1923-28). У 1928-59 г.г. Сяргей Дзмітрыевіч працаваў у геалагічных партыях і экспедыцыях, пры гэтым ён спецыялізаваўся на разведцы радовішчаў золата. Ракоўскім знойдзены “залаты ключык”, з дапамогай якога былі адкрыты незлічоныя багацці Паўночнага Усходу СССР. С.Д.Ракоўскі працяглы час кіраваў Верхнекалымскай геалагічнай экспедыцыяй, якая адкрыла золата ў прытоках ракі Нера.
За геалагічныя даследаванні і адкрыццё радовішчаў золата, С.Д.Ракоўскі быў узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод, сярод якіх ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ракоўскі –лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
У гонар нашага земляка ў г.Сусуман (на Калыме) названа вуліца, на адным з будынкаў якой усталявана шыльда з наступным надпісам: “Ракоўскі Сяргей Дзмітрыевіч. 30 сакавіка 1899 года –13 сакавіка 1963 года. Геолаг, першаадкрывальнік Калымы. Працаваў у раёне Крайняй Поўначы з 1928 па 1959 год”.

1.1. 1.Садоўскі Я. Першаадкрывальнік Калымы //Магіл.праўда.-1976.-7 крас.; 2. Шаруха І. С.Дз.Ракоўскі //Географы і геолагі –ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біябібліяграфічны паказальнік.-Магілёў, 1995.-С.32-33.
(І.М.Шаруха)
М.Р.Плоткін | М.С.Ратабыльскі
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!