Наверх

Партрэтная галерэя географаў

Опубликовано: 44 дня назад (13 мая 2017)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 3 раза — последний 15 мая 2017
Просмотров: 214
+1
Голосов: 1
АДКРЫЦЦЁ 3-Й ЧАРГІ ПАРТРЭТНАЙ ГАЛЕРЭІ ГЕОГРАФАЎ

10 мая 2017 у корпусе №3 МДУ імя А. Куляшова, па юрыдычнаму адрасу Магілёўскага абласнога аддзела БелГТ, адбылося адкрыццё трэцяй чаргі партрэтнай галерэі (22 партрэты, 600х400 мм, мастак Дзмітрый Пухоўскі, канцэпцыя – акадэмік жывапісу Базыль Камароў) географаў і прыродазнаўцаў, якія працавалі на геаграфічным, біялагічным факультэтах, факультэце прыродазнаўства (з 1918 г.).
Галерэя ствараецца ў рамках праектаў Магілёўскага абласнога (старшыня І. Шаруха) і гарадскога (старшыня У. Хамякоў) аддзелаў ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства”. Спонсары этапу праекта: ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства” (сябры таварыства – выпускнікі розных год, члены сямей партрэтных герояў, Сяргей Лярскі, Андрэй Каўхута).
Першая чарга партрэтнай галерэі была адчынена да 100-годдзя МДУ (5.10.2013, перадапошняе мерапрыемства з удзелам Пятра Лярскага, 1918-2013), другая – да 25-годдзя факультэта прыродазнаўства (28.06.2015) – 24 партрэты (мастакі Яўген Зайцаў, Дзмітрый Пухоўскі).
Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел больш за 50 чалавек – сённяшнія выкладчыкі кафедры прыродазнаўства, прадстаўнікі выпускаў географаў 1969-1977, біёлагаў і географаў 2000-2015 гг., студэнты факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, госці мерапрыемтсва, настаўнікі школ, школьнікі. Вяліся здымкі мерапрыемства тэлебачаннем, прысутнічалі прадстаўнікі іншых СМІ.
Вёў мерапрыемства старэйшы географ універсітэта - старшыня гарадскога аддзела БелГТ, дацэнт Уладзімір Хамякоў.
Ганаровым правам на адкрыццё галерэі скарысталіся прарэктар па вучэбнай рабоце МДУ Мікола Бузук (дэкан біялагічнага факультэта, факультэта прыродазнаўства ў 1995-2000 гг.), сённяшні дэкан факультэта Леанід Старавойтаў.
З яркімі, цікавымі прадмовамі выступілі прадстаўнікі розных выпускаў географаў (ад 1969 да 2015), абласнога ІРА (А. Бугаева), начальнік выхаваўчага аддзела МДУ Людміла Набокава, загадчык кафедрай археалогіі і дапаможных гістарычных дысцыплін Марыя Мацюшэўская, прадстаўнікі сярэдніх і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў (у т.л. Правадзейныя сябры геаграфічнага таварыства С. Кандратаў, У. Зарэмскі, З. Кірэева, С. Караленка і інш.), перакладчык, літаратар, дзеяч ТБМ Міхась Булавацкі (выпуснік фізіка-матэматычнага факультэта) і інш. Вучаніца 2-га класа СШ №21 Маргарыта Тупіцына прачытала вершы на беларускай мове, аўтарскія вершы з нагоды мерапрыемства прадэкламаваў дацэнт Міхаіл Смаляроў.
Победитель конкурса "Лучший будущий учитель" МГУ - географ Михаил Погоцкий | Творческая защита проектов по странам мира
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!