Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
В.А. Снытка
0
В.А.Снытка
(нар. у 1939г.)
Выдатны вучоны ў галіне комплекснай фізічнай геаграфіі і геахіміі краявідаў, намеснік дырэктара Інстытута геаграфіі Сібірскага аддзялення РАН, галоўны рэдактар часопіса “Геаграфія і прыродныя рэсурсы”, член вучонага са-вета Рускага геаграфічнага таварыства і старшыня яго Усходне-Сібірскага філіяла, член Навуковага савета РАН па фундаментальных геаграфічных праб-лемах Валяр’ян Апанасавіч Снытка нарадзіўся 18 студзеня 1939 г. у пгт Бялынічы.
А.Д.Смычкін
0
А.Д.Смычкін
(нар. у 1949)
Анатоль Данілавіч Смычкін – геолаг, горны інжынер, эколаг. Нарадзіўся 13 кастрычніка 1949 г. у в.Заеліца Глускага раёна. Скончыў Ленінградскі горны інстытут (1971). Прайшоў шлях ад горнага інжынера да галоўнага гарняка ВТА Першага рудаўпраўлення ВА “Беларускалій” (1971–86). З 1986 г.– дырэктар інстытута Белгорхімпрам, генеральны дырэктар ААТ Белгорхімпрам.
Лаўрэат прэміі СМ РБ за распрацоўку і ўкараненне лячэбна – аздараўляльнага спелеакомплексу на Першым рудніке ВА “Беларускалій”. Уз-нагароджаны “Залатым знакам імя праф. Златарава” (Балгарыя), медалямі Ла-маносава (за вырашэнне экалагічных праблем), “За трудовую доблесть”.
Кандыдат тэхнічных навук. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці, прэзідэнт Беларускай АНБЖ. Аўтар больш чым 60 навуковых прац, 40 вынаходніцтваў. Асноўныя працы: “Проектиро¬вание геомониторинговых систем для регионов крупномасштабного освоения подземного пространства”, ”Влияние природных и техногенных факторов на неодинамическое состояние литосферы в районах геологических нарушений”.

2.1.1.Смычкин А.Д. //Кто есто кто в Республике Беларусь. – Мн., 1999.-С.84-85.
А.А.Смоліч
0
А.А.Смоліч
(1891-1938)
Аркадзь Антонавіч Смоліч нарадзіўся 29 (17) верасня 1891 г. у в.Бацэвічы Клічаўскага раёна ў сям'і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1909), вучыўся ў Кіеўскім палітэхнічным інстытуце, на вышэйшых прыватных сельскагаспадарчых курсах (Пецярбург). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Нова-Аляксандраўскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства. Навукова-даследчая дзейнасць маладога вучонага пачалася ў 1914 г., калі ён стаў займацца вывучэннем эканамічнага становішча сялянскіх гаспадарак поўдня Расіі і Украіны.
У 1919 г. ў Вільні была выдадзена першая кніга А.Смоліча –«Геаграфія Беларусі». Кніга стала першым сістэматызаваным падручнікам па вывучэнню Беларусі. Па словах А.Ліса, “кніга Смоліча, асабліва калі глядзець на яе з дале-чы часу, нешта значна большае, чым падручнік. Гэта натхнёны, арыгінальны твор. Заадно і грунтоўны курс радзімазнаўства”.
А.Я.Слука
0
А.Я.Слука
(1923-2007)
Вядомы расійскі і сусветны эканамгеограф, спецыяліст у галіне геаграфіі насельніцтва, ганаровы прафесар МДУ імя М.Ламаносава, Ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства, доктар геаграфічных навук (1982) Аляксандр Яўгенавіч Слука нарадзіўся 26 чэрвеня 1923 г. у г.Горкі. Пасля сканчэння Горацкай СШ (1940), звязаў свой лёс з МДУ імя М.Ламаносава. Скончыў з адзнакай геафак Маскоўскага універсітэта (1948), аспірантуру НДІ геаграфіі МДУ (1951, кіраўнік праф. І.А.Вітвер). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (удзельнік баёў на Курскай Дузе, у Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі).
З 1951 г. (больш за 50 год) працуе на геаграфічным факультэце МДУ, прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара: 1957–61 г.г.- старшы навуковы супрацоўнік, 1961 - 82 –дацэнт, з 1982 г. – прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі. Доўгі час працаваў нам. дэкана геаграфічнага факультэта і нам. загадчыка кафедры СЭГ замежных краін па навучальнай працы.
І.П.Сілініч
0
І.П.Сілініч
(гады жыцця дакладна не вядомы)
Іван Пятровіч Сілініч з’яўляецца ўраджэнцам Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губерні. Выхадзец з сям’і дваран. Пасля сканчэння Дерпцкага (Юр’еўскага) універсітэта, праходзіў курс навучання ва універсітэтах Германіі. З пачаткам Першай сусветнай вайны выехаў з Германіі праз Швецыю і Фінляндыю ў Расію. Буйны рускі фізіка-географ, прафесар, саратнік і сябра прафесара С.Г.Грыгор’ева (1874-1931). У 1935-38 г.г. І.П.Сілініч прыязджаў з Маскоўскага універсітэта чытаць лекцыі для магілёўскіх географоў. Працаваў на кафедры фізгеаграфіі Магілёўскага педінстытута. Гэта быў вельмі інтэлігентны, таленавіты чалавек. Ён, як і ўся дарэвалюцыйная прафесура, адрозніваўся сваёй пунктуальнасцю, шматбаковамі і глыбокімі ведамі.
Заняткі, якія праводзіў Іван Пятровіч былі вельмі цікавымі, змястоўнымі, запамінальнымі і лёгка ўспрымальнымі. Прафесар Сілініч быў вельмі сціплым: харчаваўся разам са студэнтами, на заняткі хадзіў у вайсковым фрэнчы, зімой шпацыраваў у чырвонаармейскім шынялі, круглы год насіў гумавыя галошы.

2.1. 1.Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии. –Мн., 1975.-С.78.
(П.А.Лярскі, І.М.Шаруха)
А.Сангоўскі
0
А.Сангоўскі
(гады жыцця дакладна невядомы)
Антоні Сагоўскі з’яўляецца ўраджэнцам г.Мсціслаў. Гады яго жыцця, прыкладна, другая пал. ХУШ - першая пал. ХІХ ст.ст.. Служыў паручнікам, капітанам у Войску Т.Касцюшкі, батальённым афіцэрам 113-й французкай напаўбрыгады, якая складалася з былых грамадзян ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Ваяваў у 1802-03 г.г. на Гаіці (Санта-Дамінга). Падарожнічаў па Еўропе (Германія, Францыя, Аўстрыя, Італія), французскіх калоніях Новага Свету, Мексіцы.
(Паводле В.Грыцкевіча).
А.М.Розін
0
А.М.Розін
(1881-1942)
Геолаг Аляксандр Майсеевіч Розін нарадзіўся 28 лістапада 1881 г. у г.Магілёў. Пасля паспяховага заканчэння навучальнага курса ў Магілёўскай гімназіі (1902), ён выехаў у Нямеччыну, дзе скончыў Фрайбергскую горную акадэмію (1909). Пасля вяртання на радзіму, А.М.Розін у 1909 г. пачынае працу горнага інжынера па разведцы і выкарыстанню радовішчаў жалезных руд (вохра) і вогнеупорных глін каля г.Лоеў (ур.Ляхава Гара).
З 1927 г. А.М.Розін з'яўляўся намеснікам начальніка горнага аддзела Вышэйшага Савета Народнай Гаспадаркі БССР, а ў 1931 - 33 г.г. –намеснікам начальніка Беларускага геолагаразведачнага трэста. На працягу 1933-37 г.г. працаваў у БелНДІ прамысловасці начальнікам групы даследаванняў, кансультанта па мінеральнай сыравіне. З 1937 г. А.М.Розін зноў на працы ў геалагічным упраўленні: намеснік начальніка, начальнік, кансультант, начальнік навукова-доследнага сектара.
У 1938 г. А.М.Розіну было прысвоена званне прафесар, а ў 1940 г. быў абраны член-карэспандэнтам АН БССР. Розін –даследчык не толькі радовішчаў вохры, але і тарфяных радовішчаў, адкрывальнік солей, радовішчаў мелу, фасфарытаў, кварцавых пяскоў. За адкрыццё радовішчаў каменнай солі на тэрыторыі Беларусі А.М.Розін пасмяротна ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1952).
З пачаткам вайны А.М.Розін знаходзіўся ў эвакуацыі ў Куйбышаўскай вобласці, дзе працаваў у геалагічным упраўленні.
Памёр А.М.Розін 10 красавіка 1942 г..

2.1. 1. Розін А.М.//БелСэ.-Мн., 1973.-Т.9.-С.150; 2.Розін А.М. //Бел.ССР: Карот. энц.-Мн., 1981.-Т.5.-С.516; 3.Розін Аляксандр Майсеевіч //Энц.прыроды Беларусі. У 5тт.-Мн., 1985.-Т.4.-С.375-376; 4. Розин А.М. //Академия наук Белорусской ССР.-Мн., 1979.-С.581-582.
(І.М.Шаруха)
А.М.Розін
0
А.М.Розін
(1881-1942)
Геолаг Аляксандр Майсеевіч Розін нарадзіўся 28 лістапада 1881 г. у г.Магілёў. Пасля паспяховага заканчэння навучальнага курса ў Магілёўскай гімназіі (1902), ён выехаў у Нямеччыну, дзе скончыў Фрайбергскую горную акадэмію (1909). Пасля вяртання на радзіму, А.М.Розін у 1909 г. пачынае працу горнага інжынера па разведцы і выкарыстанню радовішчаў жалезных руд (вохра) і вогнеупорных глін каля г.Лоеў (ур.Ляхава Гара).
З 1927 г. А.М.Розін з'яўляўся намеснікам начальніка горнага аддзела Вышэйшага Савета Народнай Гаспадаркі БССР, а ў 1931 - 33 г.г. –намеснікам начальніка Беларускага геолагаразведачнага трэста. На працягу 1933-37 г.г. працаваў у БелНДІ прамысловасці начальнікам групы даследаванняў, кансультанта па мінеральнай сыравіне. З 1937 г. А.М.Розін зноў на працы ў геалагічным упраўленні: намеснік начальніка, начальнік, кансультант, начальнік навукова-доследнага сектара.
У 1938 г. А.М.Розіну было прысвоена званне прафесар, а ў 1940 г. быў абраны член-карэспандэнтам АН БССР. Розін –даследчык не толькі радовішчаў вохры, але і тарфяных радовішчаў, адкрывальнік солей, радовішчаў мелу, фасфарытаў, кварцавых пяскоў. За адкрыццё радовішчаў каменнай солі на тэрыторыі Беларусі А.М.Розін пасмяротна ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1952).
З пачаткам вайны А.М.Розін знаходзіўся ў эвакуацыі ў Куйбышаўскай вобласці, дзе працаваў у геалагічным упраўленні.
Памёр А.М.Розін 10 красавіка 1942 г..

2.1. 1. Розін А.М.//БелСэ.-Мн., 1973.-Т.9.-С.150; 2.Розін А.М. //Бел.ССР: Карот. энц.-Мн., 1981.-Т.5.-С.516; 3.Розін Аляксандр Майсеевіч //Энц.прыроды Беларусі. У 5тт.-Мн., 1985.-Т.4.-С.375-376; 4. Розин А.М. //Академия наук Белорусской ССР.-Мн., 1979.-С.581-582.
(І.М.Шаруха)
М.С.Ратабыльскі
0
М.С.Ратабыльскі
(1914-1985)
Буйны беларускі навуковец Мікалай Станіслававіч Ратабыльскі большую частку свайго жыцця прысвяціў справе служэння геаграфіі. Яго навукова-педагагічная дзейнасць – яркі эпізод у гісторыі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педінстытута.
Мікалай Станіслававіч Ратабыльскі нарадзіўся 6 мая 1914 г. у в.Сакольнічы Крычаўскага раёна. Пасля сканчэння Крычаўскай сямігодкі, у маі 1932 г. М.Ратабыльскі паступіў на падрыхтоўчыя курсы Магілёўскага педінстытута. У 1932-33 г.г. вучыўся на сацыяльна-эканамічным аддзяленні інстытута, якоя неўзабаве на пачатку 1934 г. было пераўтворана ў геафак.
С.Д.Ракоўскі
0
С.Д.Ракоўскі
(1899-1963)
Геолаг, даследчык Поўначы Сяргей Дзмітрыевіч Ракоўскі нарадзіўся 30 сакавіка 1899 г. у г.Магілёў. На пачатку ХХ ст. сям’я Ракоўскіх у пошуках шчасця пераехала на сталае жыццё ў г.Троіцкасаўск, што ў Забайкаллі.
Пасля заканчэння павятовага вучылішча, С.Д.Ракоўскі ўступае ў чырвонаармейскі атрад, змагаецца з белагвардзейцамі на Далёкім Усходзе і ў Забайкаллі. Пасля дэмабілізацыі, ён становіцца студэнтам геалагічнага аддзялення Іркуцкага палітэхнічнага інстытута (1923-28). У 1928-59 г.г. Сяргей Дзмітрыевіч працаваў у геалагічных партыях і экспедыцыях, пры гэтым ён спецыялізаваўся на разведцы радовішчаў золата. Ракоўскім знойдзены “залаты ключык”, з дапамогай якога былі адкрыты незлічоныя багацці Паўночнага Усходу СССР. С.Д.Ракоўскі працяглы час кіраваў Верхнекалымскай геалагічнай экспедыцыяй, якая адкрыла золата ў прытоках ракі Нера.
За геалагічныя даследаванні і адкрыццё радовішчаў золата, С.Д.Ракоўскі быў узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод, сярод якіх ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ракоўскі –лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
У гонар нашага земляка ў г.Сусуман (на Калыме) названа вуліца, на адным з будынкаў якой усталявана шыльда з наступным надпісам: “Ракоўскі Сяргей Дзмітрыевіч. 30 сакавіка 1899 года –13 сакавіка 1963 года. Геолаг, першаадкрывальнік Калымы. Працаваў у раёне Крайняй Поўначы з 1928 па 1959 год”.

1.1. 1.Садоўскі Я. Першаадкрывальнік Калымы //Магіл.праўда.-1976.-7 крас.; 2. Шаруха І. С.Дз.Ракоўскі //Географы і геолагі –ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біябібліяграфічны паказальнік.-Магілёў, 1995.-С.32-33.
(І.М.Шаруха)