Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
А.У.Багдановіч
0
А.У.Багдановіч
(нар. у 1942 г.)
Беларускі эканамгеограф, буйны спецыяліст у галіне размяшчэння вы-творчых сіл і рэгіянальнай эканомікі Анатоль Уладзіміравіч Багдановіч нарадзіўся 23 лютага 1942 г. у в.Сталяры Асіповіцкага раёна.
Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1964), аспірантуру пры Дзяржпла-не СССР (Масква, 1970). У 1971 г. абараніў дысертацыю на тэму: “Асноўныя праблемы эканамічнага развіцця малых і сярэдніх гарадоў Беларускай ССР”. З 1964 г. працуе ў навукова-доследных эканамічных інстытутах Дзяржплана БССР, Дзяржэканамплана і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1972-73 г.г. працаваў у Мінскім філіяле Цэнтральнага навукова-доследнага і праектнага інстытута па градабудаўніцтву дзяржграмадзянбуда СССР. У 1978 г. прысвоена навуковае званне старшы навуковы супрацоўнік па спецыяльнасці “Эканоміка раёнаў СССР і размяшчэнне вытворчых сіл СССР і замежных краін”. З 1995 г. –намеснік дырэктара па навуковай працы і з 1998 –першы намеснік дырэктара НДЭІ Міністэрства эканомікі РБ.
Г.В.Анічэнка
0
Г.В.Анічэнка
Беларускі географ Георгій Васільевіч Анічэнка нарадзіўся ў 1927 г. у в.Янаўка Хоцімскага раёна. Скончыў Магілёўскі настаўніцкі інстытут (прыродазнаўча-геаграфічнае аддзяленне, 1947), геаграфічны факультэт Крым-скага дзяржпедінстытута (1950), аспірантуру пры АН БССР (1956). У 1950-53 г.г. працаваў выкладчыкам геаграфіі, дырэктарам школы. У 1956-62 г.г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Кандыдат геаграфічных навук. З 1962 г. і да выхаду на пенсію – каля 40 гадоў, Георгій Васільевіч працаваў на кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і СНД геаграфічнага факультэта БДУ.
Г.В.Анічэнка – аўтар больш за 100 навуковых прац, большасць з якіх прысвечана праблемам развіцця і размяшчэння лёгкай прамысловасці Беларусі.
1.2.1. Текстильная промышленность Белоруссии. - Мн., 1969. 2.Легкая прамысловасць Беларусі //Нар.асвета. – 1974. - №2. – С.76-80. 3. Новыя гарады на карце Беларусі //Нар.асвета. – 1981. - №2. – С.62-66. 4. Гаспадарчае выкарыстанне прыродных умоў Белару-скага Палесся //Нар.асвета. –1983. -№11.- С.58-61. 5. Вытворчасць прадметаў спажывання //Нар.асвета. –1992. - №9. –С.55-59.
(І.М.Шаруха)
М.В.Азбукін
0
М.В.Азбукін
(1894-1943)
Мікалай Васільевіч Азбукін нарадзіўся ў 1894 г. у г.Бабруйск. Азбукін –прадстаўнік першага ў гісторыі Расіі выпуска прафесійных географаў - атрымаў адукацыю на прыродазнаўчым аддзяленні фізмата Пецярбургскага універсітэта па спецыяльнасці геаграфія. Пад час вучобы ўдзельнічаў у працы гуртка па вы-вучэнню Гродненскай губерні.
У 1917 г. М.В.Азбукін вяртаецца на радзіму: працуе выкладчыкам гімназіі (1917-20), дырэктарам школы імя Я.Купалы (1920-21). У 1921 г. па за-прашэнню НКА БССР пераязджае ў Мінск на працу ў Навукова - тэрміналагічную камісію, на базе якой узнік ІБК (з 1929 г. --Акадэмія Навук). М.В.Азбукін уваходзіць у склад розных камісій і секцый прыродазнаўчага і геаграфічнага накірункаў. У 1920-я г.г. ён з’яўляўся сакратаром прыродазнаўчай секцыі ІБК, старшынёй геаграфічнай камісіі і Цэнтральнага Бюро краязнаўства. Адначасова М.В.Азбукін працуе ў розных навучальных ус-тановах: узначальвае адну з мінскіх школ, выкладае ў БДУ. У 1927 г. М.В.Азбукін, будучы дацэнтам БДУ, добраахвотна перайшоў на пасаду аспіранта і быў накіраваны на геафак ЛДУ для павышэння кваліфікацыі. У Ленінградзе ён слухае лекцыі выдатных рускіх географаў і адначасова займаец-ца навуковай працай.
Ф.С.Азаранка
0
Ф.С.Азаранка
(нар. у 1935)
Фёдар Сямёнавіч Азаранка нарадзіўся 10 красавіка 1935 г. у в.Ганаўка Хоцімскга раёна. Азаранка – першаадкрывальнік беларускай нафты, геолаг, горны інжынер, член – карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.
Скончыў Львоўскі палітэхнічны інстытут (1957) Працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні геалогіі пры СМ БССР (1957 – 65), начальнікм Рэчыцкай нафтаразведавальнай экспедыцыі глыбокага свідравання, галоўным інжынерам, кіраўніком трэста “Белнафтаразведка” (1965 – 88), генеральным дырэктарам ВА “Беларусгеалогія” (1988 – 97). З 1997 г. на заслужаным адпачынку.
За ўклад у разведку і выкарыстанне беларускіх нетраў Ф.С.Азаранка ўзнагароджаны ордэнам Леніна (1966). “Ганаровы геолагаразведчык нетраў” (1984). Аўтар навуковых артыкулаў, кнігі “Геология и нефтегазоносность запа-да Восточно – Европейской равнины”.
Жыве Ф.С.Азаранка ў г.Мінск.

2.1.1Азаренко Ф.С. //Кто есто кто в Республике Беларусь. – Мн., 1999. –С.43.
Страницы: Первая Предыдущая 4 5 6 7 8