Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
И.Ф. СИНЦОВ
0
И.Ф. СИНЦОВ

УРОЖЕНЕЦ МОГИЛЕВЩИНЫ И.Ф.СИНЦОВ –
ПЕРВЫЙ ГЕОЛОГ САРАТОВСКОЙ ГУБЕРНИИ

С.Н. МОНИКОВ, Волгоградский отдел РГО, ВГПУ

В любой области науки, и не только ее, есть личности, отношение к которым противоречивое. Оно сложилось, с одной стороны, в силу субъективного отношения к ним со стороны современников. С другой стороны, с точки зрения их вклада в науку, мнение носит объективный характер. К числу таких личностей можно отнести геолога Ивана Федоровича Синцова. О нем, как, например, о его коллегах Мушкетове или Павлове, не написано ни одной книги, или сколь-нибудь существенного очерка. Отрывочные сведения о нем разбросаны по различным источникам. Попытаемся реконструировать из «информационных обломков» цельный портрет ученого и человека…
В.Р. ЯРМАЧЭНКА
0
В.Р. ЯРМАЧЭНКА

Віктар Рыгоравіч Ярмачэнка нарадзіўся ў 1940 г. у в. Мілаславічы Клімавіцкага раёна. Скончыў мясцовую школу. У 1959-1963 гг. служыў на Паўночным флоце у якасці радыётэлеграфіста. У 1963-1969 гг. вучыўся у Ленінградскім вышэйшым інжынерна-марскім вучылішчы імя адмірала С. Макарава. Скончыў Арктычны факультэт па спецыяльнасці гідраграфія. У 1969-1972 гг. – інжынер, старшы інжынер марской гідраграфічнай экспедыцыі, у 1972-1976 гг. – галоўны інжынер гідраграфічнай базы п.Ціксі ЯАССР. З 1976 г. старшы інжынер, начальнік аддзела гідраграфічнага прадпрыемства Міністэрства марскога флота. У 1977-1978 гг. удзельнічаў у 24-й савецкай антарктычнай экспедыцыі на навукова-экспедыцыйным судне “Міхаіл Сомаў”, у 1977 – удзельнік навукова-экспедыцыйнага рэйса атамнага ледакола “Арктыка” да паўночнага полюса. Ганаровы палярнік.

1. Памяць.: Гіст…. Хрон. Клімавіцкі р-н. – Мн., 1995.–С.620.
В.П. Федаровіч
0
В.П. Федаровіч

Федаровіч Вацлаў Пятровіч (1848-1911). Краязнавец, аматар геаграфіі, калекцыянер, юрыст. Член-карэспандэнт Кракаўскай АН. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Маскоўскі універсітэт. 3 1872 працаваў адвакатам у Саратаве, Балашове, Царыцыне, Ерэване. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Дапамагаў у раскопках археолагам, у т.л. М.Ф.Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагістычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх калекцыянераў Бергнера і Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі і Літвы, беларускія і літоўскія выданні 18-19 ст. Свае артыкулы па гісторыі краю друкаваў у “Витебских губернских ведомостях”. Складальнік і ініцыятар выдання літаратурна-краязнаўчага зборніка “З ваколіц Дзвіны” (Віцебск, 1912). Распрацаваў статут Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. У 1920 на базе яго калекцый арганізаваны своеасаблівы музей старажытнасцей імя В.Федаровіча, які ў 1924 стаў часткай Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
Ул Рыўкін (Санін)
0
Ул Рыўкін (Санін)

Ураджэнец г. Бабруйск, пісьменнік, палярнік (Арктыка – СП-15; Антарктыда)
В.А. Нестеровский
0
В.А. Нестеровский

Нестеровский Виктор Антонович – известный ученый-геолог, доктор геологических наук, директор Геологического музея Киевского национального университета им. Тараса Шевченко, профессор кафедры минералогии, геохимии и петрографии. Родился 18 апреля 1956 г. в д.Свенск Славгородского р-на Могилевской области в семье фронтовика Антона Егоровича Нестеровского, славившегося в округе мастера-самоучки кузнечного дела.
Н.І. Родны
0
Н.І. Родны
(1908 - 1972)

Геахімік, спецыяліст у галіне вугляхіміі, адзін з заснавальнікаў савецкага навуказнаўства, даследчык Поўначы Неемія Іосіфавіч Родны нарадзіўся ў 1908 г. у г. Чэрыкаў. У 16 гадоў пачаў выкладаць у школе, потым у 1926-1931 вучыўся на электратэхнічным аддзяленні Ленінградскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, у 1931-1934 — у аспірантуры АН СССР. У 1934-1937 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гаручых выкапней АН СССР. У 1937 г. арыштаваны і асуджаны “за контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць” на 8 гадоў лагераў. Тэрмін адбываў у Варкутлагу. У заключэнні займаўся вывучэннем складу і якасці пячорскага вугалю ў хімлабараторыі лагпункта “Руднік”. Вызвалены ў 1946 г.
Працаваў галоўным інжынерам Цэнтральнай вугляхімічнай лабараторыі (з 1949 — вугляхімічнага аддзялення ЦНДБ) камбіната “Варкутавугаль”. Яго даследаванні ў Варкуце ўтрымлівалі тэарэтычныя абаснаванні класіфікацыі вугляў Пячорскага басейна і практычныя рэкамендацыі для іх тэхналагічнага выкарыстання. Апасля поўнай рэабілітацыі переехаў у Маскву, працаваў у Галоўгеалогіі РСФСР, абараніў дысертацыю. З 1961 — загадчык сектара агульных праблем гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі ў Інстытуце гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР. Тут рэалізавалася яго старая цікавасць да філасофскіх і гісторыка-навуковых проблем прыродазнаўства.
В. Ф. Мядзведзеў
0
В. Ф. Мядзведзеў

Віталь Фядосавіч Мядзведзеў нарадзіўся 26 верасня 1928 г. у в.Вугольшчына Бялыніцкага раёна. Скончыў ГФ БДУ (1952), аспірантуру БДУ (1955). У 1955–1961 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута Эканомікі НАНБ, у 1961-1967 гг. – начальнік аддзела Дзяржплана; з 1967 г. дырэктар Інстытута эканомікі і эканоміка–матэматычных метадаў планавання; з 1973 г. – дырэктар Беларускага інстытута інфармацыі і тэхніка–эканамічных даследаванняў; з 1988 г. – галоўны навуковы супрацоўнік, заг. аддзела сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін ІЭ НАНБ. Доктар эканамічных навук (1980), прафесар (1981), чл.-кар. НАНБ (1984). В.Ф. Мядзведзеў унёс значны ўклад у эканамічную навуку, у размяшчэнне вытворчых сіл і развіцце народнагаспадарчага комплексу Беларусі. Распрацаваў іерархічную сістэму мадэляў і метадаў прагназавання навукова–тэхнічнага прагрэсу і сацыяльна–эканамічнага развіцця.
Ф.І. АСМАЛОЎСКІ
0
АСМАЛОЎСКІ Ф.І.

Францішак Іванавіч Асмалоўскі нарадзіўся у 1900 г. у в. Гірэевічы Клімавіцкага раёна у шматдзетнай сям’і. Тут прайшлі першыя 14 і апошнія 13 год жыцця. У 1906-1910 гг. вучыўся у прыхадскім вучылішчы (паступіў у 6 год, бралі- з 8) у Клімавічах. Меў вялікую прагу да адукацыі. У 1910-1914 – у гарадскім вучылішчы. 1914-1917 – Курскае землевымяральнае вучылішча. У 1917 г. паехаў у Маскву да параненага брата. 1917-1924 гг. – горная акадэмія з 7 гадамі навучання. Нягледзячы на голад, нестачу – усе вытрымаў (студэнтам нават жабраваў). Скончыў акадэмію з адзнакай. Быў пакінуты ў Маскве. Потым працаваў галоўным інжынерам ў Горлаўцы, Сызрані (Кашырскі руднік), 18 гадоў прапрацаваў ў Комі АССР. З 1958 г. выйшаў на пенсію і пераехаў на Беларусь. Жыў у сястры у Клімавічах. 6 год напружанай працы над рукапісам “Клімавічы і Клімавіцкі раён”. У 1969 г. скончыў працу над кнігай – 176 старонак і 24 л. дадаткаў з апісаннем герба Клімавіч, фотаздымкі, спіскі знакамітых землякоў – усяго 2 паасобнікі (1 – паас. – музей, 2-гі - бібліятэка). Напісаў брашуру “Ахова прыроды”, якая выдадзена ў Магілеве у 1968 г. таварыствам “Веды”.

Памяць: Клімавіцкі раён. – Мн…… -С.636-637.
М.Н.Хадаровіч
0
М.Н.Хадаровіч
(1919-2003)
Географ, педагог, метадыст пачатковага прыродазнаўства і геаграфіі Марыя Нічыпараўна Хадаровіч нарадзілася 3 красавіка 1919 г. у г.Касцюковічы. Скончыла мясцовую школу камуністычнай моладзі (1933), Аршанскі педтэхнікум (1935), Аршанскі настаўніцкі інстытут па аддзяленню мовы і літаратуры (1937). Пад час вучобы Марыя Хадаровіч неадразова мела падзякі ад адміністрацыі навучальных устаноў, а ў 1935 г. была ўзнагароджана Ганаровай граматай міністэрства адукацыі БССР з прысваеннем звання “Ударнік вучобы і грамадскай працы”.
П.В.Шэйн
0
П.В.Шэйн
(1826-1900)
Павел Васільевіч Шэйн –вядомы беларускі і рускі фалькларыст і этнограф, Правадзейны член Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства і яго Паўночна-Заходняга аддзела, уладальнік Вялікага залатога Увараўскага медаля геаграфічнага таварыства (1884).
Нарадзіўся П.Шэйн у Магілёве ў яўрэйскай купецкай сям’і. З прычыны цяжкай хваробы, бацькі памясцілі яго ў Кацярынінскі шпіталь у Маскве (1843). У 1848 г. П.В.Шэйн адмовіўся ад іудаізма і прыняў лютэранскую веру. Скончыў нямецкае вучылішча пры лютэранскай царкве Св.Міхала ў Маскве (пры гэтым у вучылішчы адначасова з вучобай займаўся выкладаннем рускай мовы ў малодшых класах).
У 1851-73 г.г. працаваў выкладчыкам у розных павятовых вучылішчах і гімназіях Тулы, Віцебска, Калугі і інш. гарадоў. Нейкі час працаваў у Яснапалянскай школе графа Л.Талстога. З 1881 г. жыў у Пецярбургу.