Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
К.І.Лукашоў
0
К.І.Лукашоў
(1907-1987)
Буйны беларускі вучоны ў галіне геалогіі, геахіміі і геаграфіі Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў нарадзіўся 7 студзеня 1907 г. у в.Гарадзец Быхаўскага раёна.
Першапачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы (бацька аддаў яго ў навучанне мясцоваму яўрэю), а сярэднюю – у Быхаве. Пасля сканчэння школы працаваў на камсамольскай рабоце (1922-25) у в.Гарадзец, сакратаром ячэйкі ў Быхаве, загадчыкам клуба, сакратаром арганізацыі на Ветранскім шклозаводзе (1925-27).
П.А.Лярскі
0
П.А.Лярскі
(нар.у 1918г.)
Пётр Аляксеевiч Лярскi нарадзiўся 2 студзеня 1918 г. у в.Рымiнка Чавускага раёна. Пасля сканчэння мясцовай пачатковай школы i сямігадовай школы ў Чавусах, вучыўся ў 1934-39 г.г. на рабфаку, на геаграфiчным факультэце Магiлёўскага педагагiчнага інстытута.
Пад час вучобы ў названай вну працаваў сакратаром дэканата факультэта, лабарантам кабiнета фiзiчнай геаграфii, выкладчыкам геаграфii на падрыхтоўчым аддзяленнi настаўніцкага iнстытута. Сталiнскi стыпендыят П.А. Лярскi, разам з будучым доктарам гiстарычных навук Я.Д.Дзiранком, стаў адным з першых выпускнiкоў геафака, што атрымалi дыплом з адзнакай.
М.М.Манышаў
0
М.М.Манышаў
(1913 – 1997)
Таленавіты беларускі педагог і географ Міхаіл Мікалаевіч Манышаў нарадзіўся 22 сакавіка 1913 г. у в.Галачоўка Чавускага раёна. М.Манышаў вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Княжыцкай (Магілёўскі раён) школе рабочай моладзі, Шклоўскай школе ФЗН, Мінскім тэхнікуме друкарскай справы.
Невядома як склаўся б далейшы лёс Міхаіла Мікалаевіча, але напачатку 1930-х г.г. ён трапляе на Паўночны Каўказ, прырода і людзі якога значна паўсплывалі на выбар яго прафесіі –прыродазнаўца і географа. Па камсамольскай пуцёўцы М.Манышаў быў накіраваны (1931) на факультэт гароднінаводства і агранаміі Грозненскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1933 г., у сувязі з ад'ездам на Бацькаўшчыну, ён пераводзіцца на завочнае аддзяленне інстытута. Міхаіл Мікалаевіч працаваў выкладчыкам прыродазнаўства і геаграфіі Галічскай НСШ Клімавіцкага раёна, Клімавіцкай СШ, Запольскай СШ Бялыніцкага, Благавіцкай СШ Чавускага раёнаў (1933-35), Магілёўскай міжраённай калгаснай школы (1935-37). У 1937-41 г.г. М.М.Манышаў з'яўляўся інспектарам школ Чэрыкаўскага райаддзела народнай асветы. Перад вайной Міхаіл Мікалаевіч завочна скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута імя І.Папаніна.
С.П.Маргелаў
0
С.П.Маргелаў
(1902-1937)
Сцяпан Прохаравіч Маргелаў нарадзіўся 28 сакавіка 1902 г. у в.Расохавічы Касцюковіцкага раёна. Беларускі эканаміст і эканамгеограф. Скончыў БСГА (1927), аспірантуру НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (1930). Падчас вучобы ў аспірантуры ўваходзіў у Прэзідыум Савета НДІ, дзе працаваў разам са знакамітымі географамі А.Смолічам і Г.Гарэцкім. Але ж найбольшы ўплыў на С.П.Маргелава аказаў М.М.Баранскі, які з'яўляўся навуковым кіраўніком па напісанню дысертацыі.
Кандыдат эканамічных навук (1930). Прафесар (1930). С.П.Маргелаў у 1931-33 г.г. працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, загадчыкам секцыі эканамічнай геаграфіі Інстытута Эканомікі АН БССР, у 1933-35- прафесарам Інстытута Народнай гаспадаркі.
М.П.Мельнікаў
0
М.П.Мельнікаў
(1854-1900)
Міхаіл Пятровіч Мельнікаў – вядомы мінеролаг, геолаг, горны інжэнер нарадзіўся ў 1854 г. ў Крычаве (па другіх дадзеных у Магілёве). Паходзіць з праваслаўнага дваранскага роду Магілёўскай губерні.
Выхоўваўся ў магілёўскай мужчынскай гімназіі, скончыў Горны інстытут (1878). Некаторы час працаваў інжэнерам на каменавугальных рудніках, 7 год (1880-87) працаваў пры Горным дэпартаменце, у 1887-92 г.г. знаходзіўся ў экспедыцыі на Урале, адкуль дасылаў у музей Горнага інстытута вельмі каштоўныя калекцыі рэдкіх мінералаў. Пасля пераводу на працу ў Горны інстытут, некаторы час М.П.Мельнікаў працаваў тэхнікам калекцый музея, а з 1894 г. стаў працаваць у якасці старшага захавацеля горных і мінералагічных калекцый азначанага музея.
Пад час працы ў музеі ў музеі М.П.Мельнікаў штогод выязджаў у навуковыя экспедыцыі, у т.л. цэлы год быў у геалагічнай экспедыцыі на Крайні Поўнач, у наваколлях г.Кола, выяхджаў на алмазныя копі. Падчас экспедыцыі на Урал (1897) М.П.Мельнікаў адкрыў радовішча вельмі карыснага і каштоўнага мінерала – пераўсквіта. У гонар гэтай падзеі дадзенае радовішча было названа Мельнікавы Копі. У 1898 г. М.П.Мельнікаў прывёз у музей горнага інстытута прыватную калекцыю горных парод і мінералаў, пасля абследавання якой, ён узбагаціў навуку яшчэ адным адкрыццём. Ён адкрыў новы мінерал – леранскіт.
Памёр М.П.Мельнікаў на 46 годзе жыцця ў самым росквіце творчасці 3 сакавіка 1900 г..
Большасць яго навуковых прац друкавалася ў “Известиях императорского минералогического общества”, вялікая колькасць навуковых артыкулаў засталіся ненадрукаванымі.

2.1. 1.Некролог. М.П.Мельников //Россия.-1900.-№311; 2.Исторический вестник.-1900.-№4-6.-С.381.
(Э.Карніловіч, І.Шаруха)
Кірыенка М.Г.
0
Кірыенка М.Г.
(1935-2003)

Міхаіл Герасімавіч Кірыенка нарадзіўся 3 лістапада 1935 г. у в. Галічы Клімавіцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Галіцкую сямігодку (1950), Магілёўскае педвучылішча (1954), геаграфічны факультэт БДУ (1964), аспірантуру ІЭ АН БССР (1969).
Працаваў настаўнікам пачатковых класаў школ Клімавіцкага раёна, загадчыкам Арцёмаўскай ПШ (1954), у Мышкавіцкай СШ Кіраўскага раёна (1957-1959). Служыў у СА (1954-1957).
Пасля сканчэння БДУ, працаваў у Інстытуце эканомікі АН БССР (1964-1990). Прайшоў пасады ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесніка дырэктара інстытута па навуковай рабоце. З 1990 да 2003 г. працаваў заг. аддзела сацыяльна-эканамічных праблем у Нацыянальным Інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; з’яўляўся членам Вучонага савета НІА, членам Савета па абароне дысертацый пры НДЭІ Мінэканомікі, працаваў вядучым спецыялістам (экспертам) па эканамічных і сацыялагічных навуках ў БелВАК.
Кандыдат (1970), доктар (1990) эканамічных навук, чл.-кар. Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук. Узнагароджаны 3 медалямі СССР.
Я.Л.Мінкін
0
Я.Л.Мінкін
(нар. у 1922г.)
Яфім Львовіч Мінкін нарадзіўся 22 студзеня 1922 г. у г.Магілёў. Савецкі геолаг. Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны інстытут (1950). Працаваў на геолагаразведачных работах пры будаўніцтве Валгаградскай і Куйбышаўскай ГЭС, Волга-Данскога і Туркменскага каналаў. Доктар геолага-мінералагічных навук (1968).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: служыў у разведцы, прайшоў з баямі ад Волгі да Аўстрыі, праз Украіну, Румынію, Венгрыю, Чэхаславакію.
Жыве ў Маскве.

1.1. 1.Мінкін Я.Л. //БелСЭ. -Мн., 1973. -Т.7. -С.214; 2.Мінкін Я.Л. //Бел.ССР: Карот.энц. -Мн., 1981. -Т.5. -С.423; 3.Туравецкі Б. У бой ішоў не дзеля славы //Звязда. -1985. -10 кастр..
(Л.Гурковіч)
М.М.Мяжэвіч
0
М.М.Мяжэвіч
(1932-1991)
Гісторык, географ, сацыёлаг Марат Мікалаевіч Мяжэвіч нарадзіўся 9 верасня 1932 г. ў рабочай сям’і ў г.Бабруйск. Скончыў гістарычны факультэт (1955), аспірантуру (1958) ЛДУ. Кандыдат гістарычных (1965), доктар філасофскіх навук (1985), прафесар (1986). Працаваў у Чарнавіцкім і Ленінградскім універсітэтах, НДІ комплексных даследаванняў сацыяльных праблем, інстытуце сацыяльна-эканамічных даследаванняў АН СССР (дайшоў да намесніка дырэктара інстытута).
М.М.Мяжэвіч вывучаў сацыяльныя і сацыяльна-эканамічныя праблемы гарадоў СССР і замежных краін, тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства, займаўся пытаннямі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі.
Памёр М.М.Мяжэвіч 14 лістапада 1991 г..

1.1.-1.2. 1.Социальное развитие и город. -М., 1979; 2. СССР-США: социальное развитие городов (опыт сравнительного анализа). -М., 1981 (у сааўт.); 3.Город: проблемы социального развития.-М., 1981 (рэд. і сааўт.); 4.Урбанизация и развитие городов в СССР.-М., 1985 (у сааўт.); 5. Где живёт советский человек? –М., 1987 (у сааўт.).
2.1. Краснопольский А.В. Отечественные географы: Биобиблиографический словарь. В 3тт.-СПб., 1993.-Т.2.
А.П.Нядзвецкі
0
А.П.Нядзвецкі
Cавецкі геолаг, акадэмік АН Таджыкістана (1953) Антон Пятровіч Нядзвецкі нарадзіўся ў 1910 г. у в.Улукі Слаўгарадскага раёна. Скончыў Ленінградскі горны інстытут (1934). У 1932-39 г.г. працаваў у Цэнтральным навукова-доследным геолагаразведачным інстытуце ў якасці супрацоўніка Таджыцка-Памірскай экспедыцыі АН СССР, а ў 1939-53 гг. - у Таджыцкім геалагічным упраўленні (з 1947 –галоўны геолаг). У 1953-57 гг. з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам АН Таджыкістана, у 1957-60-х гг. - намеснікам старшыні Дзяржаўнага навукова-тэхнічнага камітэта СМ ТССР. На працягу шэрагу год кіраваў філіялам геаграфічнага таварыства.
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны рэгіянальнай геалогіі і карысным выкапням Таджыкістана, асабліва поліметалічным і рэдказямельным радовішчам Паміра, Зераўшана-Гісарскай горнай вобласці і Карамазара.
А.П.Нядзвецкі – першаадкрывальнік аднаго знайбуйнейшых у Сярэдняй Азіі сурмяна –іртутных радовішчаў.

1.1. 1.К вопросу о новейших тектонических движениях в Средней Азии //Докл. АН СССР.-Т.89.
1.2. 1.Пастухоў І. Даследчык нетраў Азіі //Ленінскае слова (Слаўгарад).-1987.-11 крас.
(Г.У.Рыдзеўскі)
Н.У.Ерашова
0
Н.У.Ерашова
(1918-1992)
Нiна Уладзiмiраўна Ерашова нарадзiлася 28 снежня 1918 г. у в. Багданаўка Хоцiмскага раёна Магілёўскай вобласці. Вучылася на геаграфiчным факультэце Магiлёўскага педiнстытута (1938 - 46). Пад час вайны знаходзiлася на часова занятай ворагам тэрыторыi (1941 - 43 гг), служыла ў iнжынерных войсках (1943-45). Мае ваенныя узнагароды.
Вярнуўшыся з фронта, Нiна Уладзiмiраўна скончыла МДПІ, была пакiнута асiстэнтам на геаграфiчным факультэце (спачатку працавала на кафедры эканамiчнай геаграфii, потым - фiзiчнай). У 1951-53 гг. выкладала ў настаўнiцкiм iнстытуце. Скончыла аспiрантуру пры ЛДПI iмя А.Герцэна, абаранiла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Руская Палярная экспедыцыя акадэмii навук 1900-1903 гадоў пад кiраўнiцтвам Э.В.Толя”. Кандыдат геаграфiчных навук (1965).