Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
Силинич И.П.
0
Сілініч Іван Пятровіч (1868-1940-я)
Расійскі і савецкі антраполаг, адзін з пачынальнікаў генагеаграфіі, географ, дзеяч беларускай дыяспары ў Маскве. Нарадзіўся каля 1868 г. у Мсціслаўскім павеце. У 1877 г. паступіў у Магілёўскую гімназію , вучыўся у адным класе з будучым рэвалюцыянерам і педагогам П. Лепяшынскім (1868-1944). Вучыўся ў 1886-1890 гг. у Харкаўскім універсітэце, на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, у 1900-я – у Дэрпцкім універсітэце. Яго цікавілі геамарфалогія, лімналогія, кліматалогія, антрапалогія. У 1894-1895 гг. праф. Дз. Анучин запрасіў маладога даследчыка ў экспедыцыю (разам з В. Багданавым, В. Манастыровым, князямі А. і С. Крапоткінымі) з мэтай вывучення Валдайскага ўзвышша, вытокаў Заходняй Дзвіны, Волгі, азёр, у т.л. Селігера. Экспедыцыя паклала пачатак вывучэнню азёр, рускай лімналогіі. Пасля экспедыцыі займаецца выкладчыцкай дзейнасцю (выкладчык гімназічных класаў Лазараўскага інстытута ўсходніх моў, шэрагу маскоўскіх вну), якую ён разглядае як важную крыніцу для забеспячэння навуковых даследванняў; робіць пераклады (напрыклад, у 1910 г, перакладзены з нямецкай на рускую мову тлумачальныя тэксты дапаможніка Гельцэля «Географические характерные картины для школ и дома»). Дз. М. Анучын зацікавіў Сілініча праблемай антрапалогіі фіна-вуграў і той пачаў экспедыцыйную працу, выступіў з дакладам і надрукаваў першы свой буйны артыкул «К краниологии сойот» (1901; сойоты – уранхайцы; Сілініча ў Тыве лічуць заснавальнікам антрапалогііі), пасля гэтага напісаў працы «Вогулы (краниологический очерк)», «К вопросу об антропологическом типе населения Северо-Западной Сибири» (1916). Сілініч мае прамыя адносіны да станаўлення расійскай генагеаграфіі і, на думку Р. Фандо, – і да станаўлення генетыкі. Сілініч прапанаваў называць усходне-балтыйскую расу фінскай. Сваю адукацыю Сілініч працягваў ва ўніверсітэтах Германіі (нямецкай валодаў не горш за рускую). Увосень 1914 г. вярнуўся ў Расію з Германіі праз Швэцыю і Фінляндыю. У 1910-я гг. працаваў прафесарам Лазараўскага інстытута, выкладчыкам кафедры геаграфіі і антрапалогіі Маскоўскага ўніверсітэта і Строганаўскага мастацкага прамысловага вучылішча. Прафесар М. Гваздзецкі называў Сілініча адным з найбольш таленавітых вучняў Анучына (разам з Л. Бергам, А. Круберам, А. Іваноўскім, М. Баднарскім, С. Грыгор’евым, А. Барзовым, Б. Дабрыніным і інш.). Высока цаніў Сілініча і яго выхаванец Ю. Савушкін. У цяжкі ва ўсіх адносінах навучальны 1917/1918 год Іван Пятровіч працаваў у складзе кафедры геаграфіі і антрапалогіі (загадчык ― праф. Дз. Анучин). У паслярэвалюцыйныя гады працягваў выкладаць (да 1925 г.) у Камуністычным Універсітэце Працоўных Усходу (былы Лазараўскі інстытут Усходніх моў, у Маскоўскім універсітэце. З’яўляўся распрацоўшчыкам навучальных планаў для ўніверсітэтаў, планаў перападрыхтоўкі кадраў вышэйшай школы. На пач. 1920-х гг. працягваў працу на кафедры геаграфіі МДУ (загадванне перайшло да А. Крубера) у якасці дацэнта, прафесара. І. П. Сілініч лічыў прызнаваў сваю прыналежнасць да беларускага этнасу. Ён адразу пагадзіўся на прапанову ў 1918 г. напісаць геаграфічныя нататкі аб Беларусі і выступіць з 6 гадз. лекцыяй па геаграфіі сваёй радзімы ў складзе першых у гісторыі цыклаў лекцый па беларусазнаўству ў Беларускім народным універсітэце ў Маскве (1918-1920; універсітэт распачаў працу 11 ліпеня 1918). Цыкл лекцый ён чытаў разам са сваім настаўнікам акад. Дз. Анучыным, сябрамі: акад. Я. Карскім, прафесарамі У. Пічатай, П. Растаргуевым, Н. Янчуком, пісьменнікам Зм. Жылуновічам, географам М. Сілішчанскім, са статыстам А. Фартунатавым, антраполагам Я. Чапуркоўскім. Па выніках выступаў быў выдадзены «Курс белорусоведения» (М., 1918-1920). Сілініч распрацаваў і чытаў курс палітычнай геаграфіі, у 1922-1923 гг. чытаў курсы кліматалогіі. У 1923 г. надрукаваў працу «Опыт классификации климатов земного шара». Пасля рэформ у МДУ рэктара А. Вышынскага, прозвішча Сілініча знікла са спісаў прафесуры ўніверсітэта (але М. Баранскі нагадвае пра Сілініча). У 1924-пач. 1930-х гг. Сілініч працуе прафесарам Яраслаўскага педінстытута, працуе ў НДІ геаграфіі, удзельнічае ў экспедыцыі ў Карэлію, займаецца (разам з праф. Г. Г. Шэнбергам) краязнаўствам. У 1934 г. дэкан геаграфічнага факультэта Магілёўскага педінстытута Д. Васілеўскі запрашае на працу прафесараў М. Баднарскага і І. Сілініча. Так маскоўскі прафесар, у 1934–1939 гг. зноў апынуўся на радзіме. Сярод шматлікіх магілёўскіх вучняў Івана Пятровіча можно назвать, перш-наперш, М. Ратабыльскага, П. Лярскага, С.Маісеева, якія прысвяцілі ўсё сваё жыццё справе геаграфіі.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Формы колыбелей и их развитие. Фамильные типы и фамильное сходство //Русский Антропологический журнал. Под ред. А.А. Ивановского. М., 1900. - №1; Роль химического анализа в вопросах доисторической археологии // Русский Антропологический журнал. Под ред. А.А. Ивановского. М., 1900. -№2; К краниологии сойот // Русский Антропологический журнал. Под ред. А.А. Ивановского. М., 1901. - №2; Вогулы (краниологический очерк) // Русский Антропологический журнал. Под ред. А.А. Ивановского. М., 1904.-№3-4; Гельцель. Географические характерные картины для школ и дома : Объясн. текст / Гельцель; Пер. с нем. под ред. препод. Ин-та вост. яз. И.П. Силинича. - Москва: И. Кнебель, 1910; К антропографии леса.// Русский Антропологический журнал. Под ред. А. А. Ивановского. М., 1912. - №2-3; Памяти В.В. Воробьева // Русский Антропологический журнал. Под ред. А.А. Ивановского. М., 1916.-№1-2; Изотермы Кавказа // Сборник в честь 70-летия профессора Дмитрия Николаевича Анучина. М.: Изд. Императ. Общ-ва Любителей Естествознания, Антропологии и Этнографии, сост. при Моск. Университете. М., 1913; К вопросу об антропологическом типе населения Северо-Западной Сибири // Русский антропологический журнал. М., 1916, № 3-4; Географический очерк Белоруссии / И. Силинич // Курс белорусоведения: лекции, читанные в Белорусском народном университете в Москве летом 1918 г. — М., 1918-1920; Политические границы России в связи с ее международным положением // Землеведение. 1918. - Т. XXIV; Опыт классификации климатов земного шара. М., 1923.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Гвоздецкий, Н. А. География в Московском университете / Н.А. Гвоздецкий // Изв. ВГО. – 1955. – Т. 87. – Вып. 4; Есаков, В.А. География в Московском университете: Очерки организации, преподавания, развития географической мысли (до 1917 года). / В.А. Есаков. М.: Наука, 1983; Лепешинский, П.Н. На повороте. / П.Н. Лепешинский. М.: Молодая Гвардия, 1955; Саушкин, Ю.Г. История и методология географической науки. М.: МГУ, 1976; Сілініч І.П. // Шаруха І.М. Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага інстытута (1934-1978) : Бібліяграфічны даведнік / Пад агульнай рэд. І.М. Шаруха, Т.М. Шаруха. Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2000; Сілініч І.П. / І. Шаруха, П. Лярскі // Нашы знакамітыя землякі: Географы і ўраджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік. Магілёў: МДУ імя А. Куляшова, 2004. –С.52-53; Воспоминания : Н.Н. Баранский: моя жизнь в экономгеографии / Под ред. Ю.Г. Симонова и К.Г. Тихоцкого. М.: Географический факультет МГУ, 2001; Шарухо И. Н., Лярский П. А. Иван Петрович Силинич //Магілёўскі мерыдыян.- Т.17.-Вып.1-2 (2017.-№№1-2).
І.М. Шаруха
Синцов И.Ф.
0
Синцов Иван Федорович (1845-1914)
Русский геолог, краевед, путешественник. Родился 12 апреля (30 марта) 1845 г. в военном поселении Заселье Могилевской губ. Детство и юность прошли в г. Саратов. Закончил геологиче-ский факультет Казанского университета (1868) со степенью кандидата естественных наук (научн. рук. проф. Н. А. Головкинский) и был оставлен для подготовки к профессорскому званию. С 1869 г. - приват-доцент по кафедре геологии и минералогии, затем – хранитель Геологического кабине-та. Изучая территорию Саратовской губ., собрал коллекцию окаменелостей для геологического музея университета, написал первый геологический очерк губернии - «Геологический очерк Саратовской губернии» (1870; в «Записках Императорского С.-Петербургского минералогического общества»). Не взирая на авторитет и заслуги знаменитого геолога Р. Мурчисона, Синцов подвергает сомнению результаты его исследований, указав на схематичность геологических описаний. Подробно изучил окрестности (геология, геоморфология) Саратова, Вольска, Камышина, берега Волги (описал обрывы, обнажения), горы Уши. Сделал открытие Александровского грабена, но по неопытности не сумел должным образом распорядиться результатом исследования (приоритет открытия принадлежит А. П. Павлову, 1896). Исследовав строение правого берега Волги в пределах губернии сделал верные выводы о тектонике региона. В 1871 г. защитил магистерскую диссертацию «Мезозойские образования Общего Сырта и некоторых прилежащих пунктов». В том же году его приглашает И. И. Мечников доцентом кафедры геологии Новороссийского (Одесса) университета. В 1872 г. защитил в 27 лет докторскую диссертацию «Об юрских и меловых окаменелостях Саратовской губернии», стал профессором. В Новороссийском университете проработал до 1900 г. В Южной России изучал геологическое строение Одесской, Бессарабской, Херсонской губ. И если в научном плане было все благополучно, то на ниве преподавания не совсем: лекции были сухи, читал лекции неинтересно, не увлекательно, ко всему «срезал» на магистерском экзамене литвина-белоруса В. О. Ковалевского (1874) – в будущем основоположника эволюционной палеонтологии, труды которого высоко ценил Дарвин. Активно проводил исследования, обосновывая неправоту своих научных оппонентов (например, Н. П. Барбот де Марни): сделал многочисленные палеонтологические определения, уточнил геологическую карту, осуществил некоторые палеогеографические реконструкции, изучил меловые и силурийские отложения от Одессы до Дубоссар. Этими работами было положено начало довольно результативным и актуальным в то время гео-логическим исследованиям территории юга России. В 1874 г. изучает Саратовскую, Самарскую, Симбирскую губ. По материалам исследований у него вышли предварительный отчет (1875), статьи «Описание некоторых видов мезозойских окаменелостей из Симбирской и Саратовской губерний» (1877, 1880), «О меловых губках Саратовской губернии» (1878). В 1882 г. был организован Геологический Комитет, к работе которого был привлечен и Синцов: с 1883 г. он проводил геологическую съемку для 92 и 93 листов 10-верстной Общей Геологической карты Саратовской губ. и Области Войска Донского. Им в 1884 г. в «Известиях Геологического Комитета» издан предварительный отчет о геологических исследованиях, в 1885 - монография «Общая Геологическая карта России. Лист 93. Западная часть. Камышин» (им обнаружены новые выходы мела на правом берегу р. Медведицы, на р. Бурлук; открыты выходы каменноугольных пород по берегу р. Медведицы, юры на р. Добринке). Синцов был первым, кто приоткрыл самую древнюю страницу «каменной летописи» земли волгоградской, но при этом некоторые результаты исследований жестко критиковались со стороны некоторых ученых, в т.ч. геологов А. Павлова, Н. Андрусова (ученик Синцова). В 1900 г. Синцов вышел в отставку и переехал в Петербург, но не оставил палеонтологических работ. Свою личную богатейшую коллекцию неогеновых беспозвоночных из Южной России, верхнемеловых из Симбирского и Саратовского Поволжья (особенно губок и белемнитов), млекопитающих из Бессарабии, сборы палеофлоры из камышинских гор Уши и др. он подарил Геологическому Музею Императорской Академии наук. Особую ценность и гордость Музея представляла коллекция буровых скважин России, единственная по своей полноте и богатству материалов, собранная Синцовым в то время, когда он был заведующим геологической частью Министерства финансов. Книги, пожертвованные Синцовым, наряду с другими, положили начало библиотеке Музея. Ежегодно из-под пера Синцова выходили 1-2 статьи, преимущественно на немецком языке. Всего им было опубликовано 68 научных работ. Умер 9 июля (22 июля) 1914 г. в Петрограде. Некролог на четыре страницы с полным списком научных трудов Синцова в «Известиях Геологического Комитета» написал его ученик Н.И. Андрусов.
БИБЛИОГРАФИЯ: Моников С.Н. И.Ф. Синцов - первый геолог Саратовской губернии // Магілёўскі мерыдыян. –Т.7-Вып. 3-4 (2007.-№1-2)
И.Н. Шарухо, С.Н. Моников
Сидор Сергей Иванович / Сідор
0
Сідор Сяргей Іванавіч (1937-1998)
Адзін з найбольш буйных сучасных беларускіх географаў, «Смоліч» 1990-гг. беларускай геаграфіі, аўтар шматлікіх школьных дапаможнікаў і падручнікаў па геаграфіі Беларусі, прафесар (1992), доктар педагагічных навук (1991). Нарадзіўся 25 траўня 1937 г. у в. Янаўшчына Зэльвенскага раёнаі. Пасля сканчэння сямігодкі (1951), вучыўся ў Ваўкавыскім, Лідскім педвучылішчах. З 1955 г. працаваў настаўнікам, дырэктарам школ Мастоўскага раёна, настаўнікам і намеснікам дырэктара школы ў Ваўкавыскім раёне, дырэктарам Індурскай ШПМ Гродзенскага раёна. У 1956-1959 гг. служыў у войску. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1964), аспірантуру пры МДПІ імя М. Горкага (1970), абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Несельскагаспадарчыя сельскія населеныя пункты БССР: праблемы і перспектывы іх развіцця» (1971).
У 1970-1971 г. працаваў навуковым супрацоўнікам НДІ педагогікі міністэрства асветы БССР, у 1971-1974 - старшы выкладчык, в.а. дацэнта кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педагагічнага інстытута. З лістапада 1974 працаваў у БДУ - дацэнт кафедры эканамічнай геаграфіі СССР Белдзяржуніверсітэта. У 1991 г. абараніў у Пецярбургу доктарскую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-эканамічная геаграфія СССР: навука і вучэбная дысцыпліна». Доктар педагагічных навук, прафесар С.І. Сідор да апошніх дзён жыцця працаваў у БДУ на кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і краін СНД. З’яўляўся гарачым прыхільнікам ідэі стварэння Інстытута Геаграфіі пры НАНБ, выдання Нацыянальнага атласа Беларусі, адным з ініцыятараў арганізацыі рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па геаграфіі (разам з В.С. Аношка і А.Я. Яротавым), быў кіраўніком аўтарскага калектыву па распрацоўцы канцэпцыі геаграфічнай адукацыі для школ Беларусі і праграм па геаграфіі (для базавых і агульнаадукацыйных школ), што былі ўведзены ў 1993/1994 нав. годзе, з’яўляўся аўтарам шматлікіх дапаможнікаў і падручнікаў «Геаграфія Беларусі» для 8-9 і 9-х класаў (выдаваліся з 1989 г.; замянілі падручнікі В. Жучкевіча /1915-1985/), шматлікіх артыкулаў для энцыклапедый.
Сяргей Іванавіч працягваў справу, распачатую А. Смолічам у працы «Географія Беларусі» (1923), распрацаваў комплекснае прыродна-гаспадарчае раянаванне тэрыторыі Беларусі. Ён заклаў асновы сучаснай беларускай сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. З’яўляецца распрацоўшчыкам беларускай навуковай геаграфічнай тэрміналогіі. Актыўна адстойваў права сацыяльна-эканамічнай геаграфіі на існаванне, імкнуўся рабіць савецкую, а потым і беларускую, СЭГ канструктыўнай, лічыў мэтазгодным вывучэнне СЭГ і ў эканамічных ВНУ, выступаў супраць падмены СЭГ іншымі курсамі.
С.І. Сідор актыўна ўдзельнічаў у рабоце Геаграфічнага таварыства БССР, з’яўляецца адным з ініцыятарам стварэння ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства» (1992), з’яўляўся членам Вучонага савета БГТ, быў дэлегатам і ўдзельнікам з’ездаў УГТ, БГТ, шматлікіх навуковых канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў. У 1980-я гг. як буйнейшы ў рэспубліцы метадыст па геаграфіі ўваходзіў у склад рэдакцыйнай рады саюзнага часопіса «География в школе». З’яўляецца адным з ініцыятараў (разам з Б. Крайко, В. Аношка і інш.) стварэння першага беларускага спецыялізаванага геаграфічнага навукова-метадычнага часопіса для настаўнікаў «Геаграфія: праблемы выкладання» (галіновы дадатак да часопіса «Адукацыя і выхаванне»; зараз – «Геаграфія»), у 1995-1998 гг. з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара гэтага часопіса.
Прафесар С.І.Сідор – аўтар больш за 100 навуковых прац і артыкулаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена каля 10 кандыдацкіх дысертацый. Сярод яго аспірантаў былі А. Мохарава, А. Зыль, І. Шаруха і шмат інш.
Памёр С.І. Сідор 17 ліпеня 1998 г. пасля перанесенай цяжкай аперацыі. Пахаваны на могілках на поўначы в. Калінаўка, каля роднай в. Янаўшчына.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Несельскохозяйственные сельские поселения БССР и их функциональные типы // Вопросы географии Белоруссии. Вып.2.- Мн.,1970; Разделы: “Население СССР”, “Общая характеристика хозяйства СССР”, ”География промышленности СССР //Пособ. по географ. для поступающ. в вузы.- Мн.,1978; Индустрии шаги саженьи. –Мн., 1982; БССР в ХІ пятилетке. - Мн., 1983; Белорусский экономико-географический район //Экономическая география СССР. Районный обзор /Под ред Н.Д.Пистуна.-К.,1984; Пособие по географии для поступающих в вузы.-Мн.,1987 (у сааўт); БССР в ХІІ пятилетке. –Мн., 1987; Геаграфічны слоўнік школьніка.–Мн.,1986 (у сааўт); Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина.–Мн.,1989; География БССР: Учеб.для 8-9 классов. 2изд. -Мн.,1989; Хрестоматия по экономической географии БССР. -Мн.,1991 (складальнік, сааўт); География БССР: Учеб. для 9 класса.-Мн.,1991; Займальная геаграфія Беларусі. –Мн.,1995 (у сааўт); Геаграфія Беларусі: Падручн. для 9класа.–Мн.,1995,1996,1997; Геаграфія Беларусі ў пытаннях і адказах: Дапам.для вучняў 9 класа агульнаадуацыйнай школы.-Мн., 1998.-111с (у сааўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии.- Мн.,1975; Шарухо І. Смоліч 90-х. //Геаграфія. Краязнаўства. Турызм (Кіеў)-1998.-№40; Пірожнік І.І., Галай І.П., Крайко Б.М. Географ, педагог, метадыст. Памяці Сяргея Іванавіча Сідора //Геаграфія: праблемы выкладання.-1998.-№3.; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3. Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934 – 1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М. Шаруха, Т.М. Шаруха. – Магілёў, 2000; Шаруха, І.М. Сідор С.І. //Бел. энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. - Мінск: БелЭн., 2002; 80-гадовы юбілей з дня нараджэння С.І. Сідора (1937-1998) / П.С. Лопух, І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў // Магілёўскі мерыдыян- 2017-Вып. 3-4 (2018-№№3-4).
І.М. Шаруха
Сердюков И.И.
0
Сердзюкоў Іван Іванавіч (1803-1866)
Эканіміст, этнограф, краязнавец, член Вольнага эканамічнага таварыства. Нарадзіўся ў 1803 г. у Палітаўскай губ. Скончыў Чарнігаўскую гімназію (1820), Канатопскае вучылішча, 2 гады правучыўся ў Харкаўскім універсітэце. Працоўную дзейнасць пачаў у 17 гадоў. Даслужыўся да пасады столаначальніка ў канцылярыі ваеннага губернатара. Адначасова вёў судовыя справы мясцовых памешчыкаў. У 1832 г. прымаў удзел у фарміраванні казацкіх палкоў, за што быў узнагароджаны дыяментавым пярсцёнкам. У 1842 г. пераязджае на Мсціслаўшчыну ў маёнтак Кудрычы, які дастаўся ў спадчыну яго жонцы. Тут ён пражыў 44 гады, стаў вядомым навукоўцам-гаспадарнікам. Яшчэ напярэдадні адмены прыгоннага права, ён вёў гаспадарку, у якой праглядваліся капіталістычныя рысы. У маёнтку будаваліся млыны, гаспадарчыя памяшканні, акультурваліся лугі, будаваліся асушальныя і арашальныя каналы, засыпаліся суфазійныя западзіны, ужываліся мінеральныя ўгнаенні, павялічыў ролю жывёлагадоўлі і г.д. У маёнтку вёў метэаралагічныя назіранні. Вынікі эканамічных эксперыментаў, метэаназіранняў друкаваў у “Земледельческой газете” і “Могилёвских губернских ведомостях”. У 1844-1850 некаторыя з яго артыкулаў выйшлі асобнымі выданнямі (у т.л. «О ценах на сельскохозяйственные произведения», «О болезни овец», «О белорусском хозяйстве», «О скотоводстве», «Испорченное и поправленное хозяйство», «Народные приметы и метеорология», «Климатология Мстиславского уезда» і інш.). Праца «Описание Мстиславского уезда» удастоена Ганаровага водзыва вучонага камітэта Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў. У 1867 г. у «Могилевских губернских ведомостях» апублікаваў артыкул «Мысли о белорусском хозяйстве». І. Сердзюкоў быў чалавекам дзяржаўнага мыслення. Ён пісаў і падаваў розныя праекты па пытаннях паляпшэння выкарыстання зямель у розныя інстанцыі (чыноўнікі на іх мала звярталі ўвагі), будаваў дарогу ў Крычаў паміж Сожам і Чорнай Рэчкай. Вёў шырокую перапіску па аграрных пытаннях з гаспадарнікамі розных куткоў Расіі. У 1850 г. ён прызначаецца членам-карэспандэнтам Вольнага эканамічнага таварыства. У вольны час, для «душы» напісаў на ўкраінскай мове некалькі камедый, аперэт, склаў «Малороссийский словарь». Памёр у 1886 г. Пахаваны ў маёнтку Кудрычы.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Народные приметы и метеорология. Климатология Мстиславского уезда Могилёвской губернии // Земледельческая газета, 1850, №65; Описание Мстиславского уезда. – 1850; Мысли о белорусском хозяйстве // Могилевские губернские ведомости. -1867.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Юрчанка Г. Асветнік з Кудрыч // Полымя.- 1990.- №6; Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік/ Пад рэд. Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч.- Мінск: БелЭн, 1995; Асветнікі зямлі Беларускай: Х – пач. ХХ ст. Энцыкл. даведнік/ Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.; Маст. У.М. Жук.- 2-е выд.- Мінск: БелЭн, 2006; Хамякоў У.Г. Сердзюкоў І.І. – 210 //Магілёўскі мерыдыян. – Т.13 –Вып. 1-2. (2013.-№1-2).
У.Г.Хамякоў, І.М. Шаруха
Сербов И.А.
0
Сербов Исаак Авраамович (1871-1943)
Советский этнограф, фольклорист, археолог, краевед, Действительный член ИРГО (ГО СССР), Действительный член Института белорусской культуры (1922). Родился в 27 мая 1871 г. в. д. Кульшичи (в деревне у всех были по сложившейся традиции библейские имена, а не еврейские, как полагают некоторые исследователи) Славгородского района. Закончил Полоцкую учительскую семинарию (1892), Московский археологический институт (1918). Работал учителем гимназий в Вильно, Минске, Гомеле, Троках, Столбцах, Хотимске. Член географического общества, в 1910-1913 гг. работал в составе Северо-Западного отдела ИРГО, организовывал этнографические экспедиции в по Беларуси (во время одной из поездок кондуктор поезда вынудил его сдать в багаж фотоаппарат «Кодак» и все стеклянные пластинки и все они были утрачены; в СЗО передал 5 тыс. фотонегативов), изучая художественное, музыкальное, песенное, литературное творчества и материальную культуру. В 1919-1921 работал в отделах народного образования Могилевской (Гомельской) губ., возглавлял работы по сбору и охране памятников истории и искусства, в 1924 г. участвовал в Первой конференции архивистов (один из немногих участников, уцелевший от репрессий). В 1923-1925 - преподаватель, зав. кафедры этнографии БГУ, в 1925-1929 - ученый секретарь секции этнограф ИБК, исследовал курганы дреговичей около Минска и Мозыря; в 1929-1934 - научный секретарь кафедры этнографии и фольклора Института истории НАНБ. Кандидат исторических наук. Во время Великой Отечественной войны преподавал в Тамбовском пединституте. Умер 21 января 1943 г. Всю жизнь весьма набожным и осторожным человеком. Собрал богатые коллекции народной одежды и искусства, на основе которых в 1951 г. был издан альбом «Белорусское народное искусство»; первым среди белорусских этнографов собрал большую фототеку, в которой зафиксированы типы одежды жителей разных уголков Полесья, жилья, хозяйственных построек, изделий ремесла. Собранные этнографические материалы и наблюдения обобщил в работах «Село Великое; Рисунки из жизни Белоруссии» (1910), «Белорусы-сакуны» (1915) и др.
ОСНОВНЫЕ РАБОТЫ: Белорусы-сакуны. Краткий этнографический очерк. - Пг., 1915; Поездки по Полесью 1911 и 1912 гг. - Вильна, 1914; Аб беларускай народнай песні // Гоман, 1918; Вичинские поляне. –Мн., 1928.
БИБЛИОГРАФИЯ: Беларусы ў фотаздымках Iсака Сербава 1911-1912/ Энциклопедия раритетов. –Минск, 2012.
И.Н. Шарухо
Сементовский-Курилло Ал. Максимович
0
Сементовский-Курилло Александр Максимович (1821-1893

Писатель, археолог, историк, краевед, этнограф, экономист в области статистики, Действительный член ИРГО. Родился в августе 1821 г. в семье полтавского дворянина, врача. По окончании лицея Безбородько (1840) поступил на службу в драгунский Его Императорского Высочества полк (1841 – прапорщик), переведен в 3-й драгунский полк. В 1842 г. вышел в отставку и переехал в родительское имение. В 1843-1867 гг. проработал в лесном ведомстве: лесничий, лесной ревизор в Киевской, Подольской, лесничий Витебской губ. Занимался краеведением, литературой. В Киеве (1849-1859) устроил при бывшей Киевской палате государственных имуществ кабинет естественных произведений края. На Киевской сельскохозяйственной выставке (1852) выставил коллекцию местных минералов, в т. ч. открытый им в Звенигородском уезде лигнит (награжден похвальным листом). В «Губернских ведомостях», «Киевском Телеграфе», «Трудах имперского Вольного Экономического Общества», «Экономист», «С.-Петербургских Ведомостях» опубликовал множество статей по лесному и сельскому хозяйству. В 1860 г. написал «Историю города Каменец-Подольска» (изд. в 1865 в журн. «Исторические и практические сведений о России», в 1880 - в «Сборнике сведений о Подольской губернии»). При переезде из Каменец-Подольска в Витебск (с целью усиления русификации края), посетил Почаевскую лавру, собрал много интересных данных. В 1863 г. избран секретарем Витебского статкомитета, стал редактировать неофициальную часть губернских ведомостей. Был на хорошем счету и имел поддержку у руководства Северо-Западного края – графов М. Муравьева, Э. Баранова, генерал-адъютантов К. Кауфмана и А. Потапова. В это время под редакцией Сементовского издаются «Памятные книжки» Витебской губ. (особый интерес представляет книжка на 1864 г., в которой размещены его сочинения «Витебск, исторический очерк», «Историко-статистические сведения», с исторический очерк о Витебске, приведением планов города; во второй — дал подробные историко-статистические сведения о всех уездных городах с рисунками и чертежами), Виленского генерал-губернаторства и карт – лучшие по качеству среди подобных в России. В 1862 г. был избран членом Вольного экономического, в 1863 г. – географического, в 1864 - Московского археологического, в 1867 - Российского общества покровительства животных. В 1868 г. получил назначение в Новгородскую губ., но уезжать из Витебска отказался, ушел из лесного ведомства и поступил в распоряжение виленского генерал-губернатора, затем – в МВД (до 1880 г.). Сементовский продолжал статическую деятельность, до сер. 1879 был в должноси директора витебского детского приюта, а июля 1875 – состоял полоцким почетным мировым судьем. В 1869, 1870 и в 1871 гг. участвовал в статистических съездах (два – в Вильно, один – в Петербурге). Итогом первого съезда было составление Сементовским «Статистического атласа Витебской губернии» из 12 карт, Петербургского - издание сборника в память первого русского статистического съезда. Степень участия Сементовского во втором Виленском съезде, организованного северо-западным отделом Русского географического общества, видна из протоколов съезда, изданных в 1874 г. в Вильне. Одним из итогов этого съезда было издание Сементовским брошюры «О мерах и весе, употребляемых в Витебской губ.». В качестве депутата статистического комитета принимал участие и в Московской этнографической выставке. Написал ряд работ географического содержания по Витебской губернии. Умер в 1893 г. в д. Рожанщина Лепельского уезда (ныне – д. Бездедовичи Полоцкого р-на). Труд Сементовского отмечен орденами Св. Станислава 2-й ст., Св. Анны 2-й и 3-й, Св. Владимира, 4-й ст., Знаком Св. Нины 4-ст.
ОСНОВНЫЕ ТРУДЫ: Торговля лесными материалами и изделиями в Киеве // Экономист. – К., 1858, Т.1, кн.2; История города Каменец-Подольска // Ист. и практич. сведений о России, 1865; Статистич. описание Витебской губ. в лесном отношении // Тр. ВЭО. - август, сентябрь, октябрь 1862; Охота и звериные промыслы в Витебской губ. // Тр. ВЭО. - август 1863; Практическое руководство к устройству смоло-скипидарных и дегтярно-уксусных з-дов // Тр. ВЭО, 1863; Витебские уездные города Витебской губ.-СПб.,1864; Статистический очерк Витебска. - Витебск 1864; Синельно-набойное производство в г. Витебске. – Витебск, 1864; Памятники старины Витебской губернии //ПКВГ.-1867; О ярмарках Витебской губ. // ПКВГ, 1867; Краткие исторические сведения о губернских городах Виленского генерал-губ. //ПКВГ, 1868; О мерах и весе, употребляемых народом Витебской губ. //ПКВГ, 1874; Беглый статистический очерк природы и населения Витебской губ. //ПКВГ, 1881; Белорусские древности. – Вып.1. СПб, 1890; Витебская губерния, историко-географический и статистический обзор, история, природа, население, просвещение. – Витебск, 1890.
БИБЛИОГРАФИЯ: Семянтоўскі Аляксандр Максімавіч // Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.- Мн., 1964; Аляксееў Л. В. Таленавіты даследчык Беларусі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.- Мн.: Полымя.-1980.-№1.
И.Н. Шарухо
Семенов Дм. Иванович
0
Семенов Дмитрий Иванович (р. 1812-?)
Географ, языковед, педагог, отец географа и педагога Д. Д. Семенова (1835-1902). Родился в с. Осиновка Могилевской губ. (ныне – Витебский р-н) в 1812 г. Окончил Витебскую гимназию, Московский университет (1833). Работал преподавателем русского языка и географии в Витебской гимназии. Имел 3 сына и 3 дочери. Старший сын – Дмитрий – известный российский педагог, сподвижник К. Ушинского, географ, средний - Александр – мировой посредник в Городокском уезде.
БИБЛИОГРАФИЯ: Памятная книжка Витебской губ. Витебск, 1864.
И.Н.Шарухо
Семенов Дм. Дм.
0
Семёнов Дмитрий Дмитриевич (1835-1902)
Русский и белорусский географ, методист географии, популяризатор географического образования, педагог, писатель, основоположник печатных опорных разработок уроков по различным школьным предметам. Родился 3 января 1834 г. в с. Осиновка Могилевской губ. (ныне – Витебский р-н) в семье педагога. Окончил Витебскую гимназию (1852), учительские курсы Петербургского университета (1859), выдержал экзамен на звание учителя географии. В 1852-1857 гг. преподавал русский язык, географию, историю в витебских еврейском 4-классном и в торгово-промышленном училищах, в 1857-1860 – русскую словесность, географию в 1-й петербургской гимназии и Мариинском женском училище, в 1860-1862 - учитель начальных классов и географии Смольного института благородных девиц, в 1865-1868 - преподаватель высших педагогических курсов при 2-й военной гимназии. В 1868-1870 гг. стажировался в европейских странах, знакомился с опытом организации и работы учительских семинарий и низших городских школ (в связи с необходимостью открытия учительских семинарий в России; первая учительская семинария в России была открыта в Молодечно в 1864 г. в здании бывшего монастыря тринитариев), вопросы постановки преподавания отдельных предметов. Опыт его поездки был учтен при составлении (1870) Положения о Молодечненской учительской семинарии, принятие которого стало своеобразным толчком для открытия учительских семинарий и школ по всей территории империи («Высочайшим повелением» министра просвещения графа Д. Толстого 23 марта 1872 г. Положение о Молодечненской учительской семинарии стало применяться для всех профессиональных учебных заведений подобного типа). Для апробации европейского опыта, в 1870-1878 гг. руководил Кубанской, в 1878-1883 – Закавказской (г. Гори) учительскими семинариями. С 1883-1888 г. работал инспектором училищного комитета Петербургской городской думы, в 1888-1891 – редактором журнала «Детское чтение». Себя считал учеником К. Ушинского. Стал вторым, после К. Ушинского (родоначальник всех методик преподавания), методистом географии, разработал также и методику преподавания русского языка. Первым в России стал печатать в педагогических журналах поурочные разработки по предметам. Разработал ряд первых наглядных пособий для гимназий – «Уроки географии» (3 части), «Мир в картинках» (1866), «Дар слова» (1868). Но основным трудом является географическая хрестоматия «Отечествоведение» (6 т; 1864-1887; до 1917 г. - обязательная часть гимназического курса). Каждый том издания выдержал по несколько переизданий. Все тома «Отечествоведения» построены по единому плану, в соответствии с которым дается полное историко-географическое и статистическое описание определенного региона (1. Северный край и Финляндия. 2. Южный край. Малороссия, Новороссия, Крым и земли Донского и Черноморского войска. 3. Кавказ и Урал. 4. Восток и Запад. 5. Великорусский край. 6. Туркестанский край, 1887 – практически первое систематическое географическое описание для учебных целей недавно присоединенного региона). Помимо своих собственных статей, Семенов включил статьи К. Ушинского, С. Аксакова, статьи из известных книг, например, «Землеведение» К. Риттера, «Живописная Россия» и др.). Создал серию картин для младших школьников «Времена года», тематика которых соответствовала содержанию ряда разделов учебника К. Ушинского «Родное слово», разработал методические пособия для учителей «Комментарии к наглядному обучению по картинкам». Автор более 300 статей педагогического, биографического, критического и исторического содержания в разных периодических изданиях. Разработчик отчествоведческого (родиноведческого) принципа преподавания географии. Его идеи заложены во введенном в 1996 г. учебной предмете для белорусской начальной школы «Мая Радзіма - Беларусь» (основы географии и истории родной страны – родины; в современном курсе практически ничего не осталось от идей Д. Семенова). Умер 21 марта 1902 г . в Санкт-Петербурге.
ОСНОВНЫЕ РАБОТЫ: Мир в картинках. – СПб., 1866; Дар Слова. – СПб., 1868; Отечествоведение: в 6 т. – СПб., 1864-1887.
БИБЛИОГРАФИЯ: Макаев В.В. Жизнь и педагогическая деятельность Д.Д. Семенова. – Тбилиси, 1956; Шаруха І.М. Вучоны і грамадзянін //Ленінскі прызыў (г.Орша). –1990.-24.07; Семенов Дмитрий Дмитриевич //Рос. пед. энц. /Под ред. В.Г. Панова. М., 1993; Шарухо И.Н. Изучение географии родного края в курсе ”Моя Родина-Беларусь” //Сучасны стан та перспективы вівчення географіі. –Харьков: ХНУ, 1994; Шаруха І.М. Педагог і географ. Да 160 годдзя з дня нараджэння Д.Д. Сямёнава //Адукацыя і выхаванне.-1995.-№3; Шаруха, І.М. Пачатковыя прыродазнаўча-геаграфічныя курсы ў школе Беларусі з кан. 18 ст. да канца 19 ст. //Адукацыя і выхаванне.-1998.-№11; Шаруха І.М. Пачатковая прыродазнаўча–геаграфічная адукацыя на Беларусі: Манаграфія. - Магілёў: МДУ, 2001; Шаруха І.М. Сямёнаў Дз. Дз. //Бел. Энцыклапедыя: у 18 т. –Мн.: ЮелЭн, 2002.-Т.15.
И.Н. Шарухо
Селиванов Антон Зиновьевич
0
Селіванаў Антон Зіноўевіч (1890-?)
Краязнавец, физика-географ, педагог. Дацэнт Селіванаў з’яўляецца разам з Д. М. Васілеўскім пачынальнікам і распрацоўшчыкам ідэй краязнаўчага руху на Магілёўшчыне. Нарадзіўся ў 1890 г. у с. Багаслова Тульскай вобласці. Атрымаў вышэйшую агранамічную адукацыю. У 1920-1930-х гг. займаўся пытаннямі абароны садоў і палёў ад замаразкаў, геаграфіі промыслаў, сельскай гаспадаркі. З’яўляецца адным з арганізатараў краязнаўчага руху ў Разанскай вобласці. У 1936-1938 гг., пасля арышту Д. М. Васілеўскага працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры фізічнай геаграфіі, другім у гісторыі факультэта дэканам геаграфічнага факультэта (заснаваны 19.01.1934) Магілёўскага педінстытута. Пад яго кіраўніцтвам на факультэце былі створаны бібліятэкі геаграфічнай і метадычнай літаратуры. Чытаў курсы агульнай фізічнай геаграфіі, методыкі выкладання геаграфіі, геаграфіі раслін, геаграфіі жывёл. Знакаміты краязнавец М. Мельнікаў назваў А. З. Селіванава, за яго педагагічныя дасягненні, “магілёўскім Макаранкам” (“Знамя Юности”, 1978, 17.06.). Як у свой час яго шматлікім сябрам, паплечнікам, калегам па Магілёўскаму педінстытуту, так і самаму Антону Зіноўевічу не ўдалося пазбегнуць незаконных рэпрэсій: быў арыштаваны на працы 12.02.1938 г. Асуджаны 10.10.1938 г. «тройкай» НКУС як «член партыі эсэраў, які вёў актыўную барацьбу з бальшавікамі» да 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1956 г. калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа № 3974 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. (у ёй нават няма фотаздымка).
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Защита сада от заморозков /А. З. Селиванов. М., 1958; Приусадебный плодовый сад / А. З. Селиванов. - М.; Л.: Сельхозгиз, 1935. - 34с; К вопросу о северизации сои и введению новых культур на поля Рязанского края : краткие отчеты о результатах посевов сои и др. новых культур, произведенных в 1931 и 1932 гг. Рязанскими краеведческими организациями // Тр. Рязанского бюро краеведения. Вып. 8(49). – Рязань, 1933. -24с; Промыслы и социально-экономическая структура крестьянских хозяйств [Рязанской губернии] // Тр. Рязанского бюро краеведения.–1928.-С.275-292; Организация и хозяйственный строй пореформенного имения помещика Рязанской губернии. – Рязань: Б.и., 1928. –б.с; Экономика крестьянских промысловых занятий в Рязанской губ. и социальная их природа. - Рязань: Рязгостип: 1930.- 26с. (Труды О-ва исследователей Рязанского края; Вып. XXVII).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. Геаграфия в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии. – Мн., 1975; Мельников М. Могилёвский Макаренко //Знамя Юности.–1978.-17.06; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.-№3; А.З. Селіванаў // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік / Склад. І.М.Шаруха / пад агульн. рэд. І.М. Шаруха, Т.М. Шаруха. – Магілёў, 2000; Маракоў Леанід. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991. Т. I-III. Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III.-Т.III.-Кн. 2.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Сапир Яаков
0
Сапир (Саппир, Сафир) Яаков (1822, Ошмяны— 1885, Иерусалим)
Писатель, путешественник по России, Европе, Ближнему Востоку, Индии, Цейлону, Индонезии, Австралии, Новой Зеландии. В его честь названо израильское поселение Эвен-Сапир. Родился в еврейской семье в 1822 г. г. Ошмяны. Его отец, шохет, принадлежал к прушим — ученикам Элияху бен Шломо Залмана (Виленского Гаона). В 1832 г. семья переселилась в Эрец-Исраэль, в г. Цфат. Вскоре родители умерли, и в 1836 г. Сапир переехал в Иерусалим. Помимо религиозного образования, Сапир получил основательное знание арабского разговорного языка и читал Коран. Он был учителем в иерусалимской талмуд-тора «Эц Хаим», а позднее — писцом ашкеназской общины и прушим города и по долгу службы сочинял стихи в честь важных гостей, например, М. Монтефиоре (1839). Сапир писал также памфлеты и статьи, большинство которых публиковалось в журнале «Ха-Леванон». В 1857 г. он совершил поездку по странам Востока как эмиссар общины прушим. Одним из первых познакомился в Египте с сокровищами Каирской генизы. В Египте у Сапира украли большую часть денег, которые предназначались для поездки в Индию, и недостаток средств заставил его отправиться сначала в Йемен. Он отплыл на небольшой шхуне в Джидду (порт Мекки) и оттуда направился в Ходейду в Йемене. После трех дней пути по прибрежной равнине Сапир встретил в поселке Джирва йеменских евреев. Эти люди и их образ жизни произвели на него глубокое впечатление, о чем он писал в своих письмах в Иерусалим. После длительного путешествия по внутренним районам Йемена Сапир прибыл в Сану и провел там Песах. Живя в общине Саны, он посетил многие другие еврейские общины Йемена и через 8 месяцев вернулся в Ходейду, затем провел месяц в Адене и 5 ноября 1859 г. отплыл в Индию. Посетив также Яву, Австралию, Новую Зеландию и Цейлон, вернулся в Аден, а оттуда — через Джидду и Египет — в Иерусалим (май 1863 г.). Свои путешествия Сапир описал в книге «Эвен саппир» («Сапфир», т. 1–1866, т. 2–1874; переиздана в 1969 г.); сокращенное издание подготовлено А. Яари и опубликовано под названием «Сефер масса Тейман» («Книга о путешествии в Йемен», 1944; переиздана в 1951 г.). Этот труд представляет большую ценность благодаря глубокой наблюдательности автора и живому изложению. Он содержит важные сведения о жизни евреев в 19 в. в странах Востока и, в особенности, в Йемене. Сапир не только подробно описал повседневную жизнь йеменских евреев и их обычаи, но и первый опубликовал образцы их поэтического творчества, а также сообщил интересные данные об особенностях произношения и синтаксиса языка иврит у йеменских евреев.
В 1869 г. Сапир был послан в Египет и Европу как эмиссар иерусалимской больницы «Биккур-холим», а в 1873 г. он с такой же миссией ездил в Россию. Интерес к евреям Йемена и связь с ними он сохранял постоянно. В 1873 г. вышло его сочинение «Иггерет Тейман ха-шенит» («Второе Йеменское послание» — намек на послание Маймонида), где он убеждает йеменских евреев не верить лжемессии Шукру Кухайлу. В честь Сапира названо одно из поселений в Иудейских горах — Эвен-Сапир.
Подготовил И.Н. Шарухо