Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
П.С.Касовіч
0
П.С.Касовіч
(1862 – 1915)
Пётр Самсонавіч Касовіч з’яўляецца адным з найбуйнейшых вучоных у галіне глебазнаўства і батанікі пач. ХХ ст., лепшы вучань акадэміка К.А.Ціміразева. Нарадзіўся 28 верасня 1862 г. у г.Горкі. Скончыў прыродазнаўча – матэматычны факультэт Маскоўскага універсітэта (1887), Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1889). У 1891- 94 г.г. працаваў выкладчыкам, дацэнтам Маскоўскага універсітэта, з 1902 – прафесарам Ляснога інстытута. З 1896 г. загадваў кафедрай глебазнаўства, у 1897 г. арганізваў сельскагаспадарчую хімічную лабараторыю для вывучэння аграхімічных уласцівасцей глеб Расіі. П.С.Касовіч першым у Расіі даследаваў кругазварот серы і хлору ў біясферы (1913).

1.1. 1.Краткий курс общего почвоведения. Изд. 2. –Пг., 1916.
2.1. 1.Касовіч П.С. //БелЭнц. у 18тт. -Т.8. –Мн., 1999. –С. 150 – 151; 2. Райков Б.Е. Пути и методы натуралистического просвещения в России. – М.: АПН РСФСР, 1960. –С.184.
(Т.М.Шаруха).
А.М.Каўхута
0
А.М.Каўхута
(нар. у 1960)
Андрэй Марленавіч Каўхута нарадзіўся 25 лістапада 1960 г. ў Магілёве, у сям’і географа М.Р.Каўхута. Геолаг. Скончыў геафак БДУ (1983). З 1983 г. працуе ў ІГН НАНБ. Кандыдат геолага – мінералагічных навук (1992). Дырэктар ІГН НАНБ. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій, 1 вынаходніцтва.

2.1.1.Ковхуто А.М. //Кто есто кто в Республике Беларусь. – Мн., 1999.-С. 281.
М.Р.Каўхута
0
М.Р.Каўхута
(1929-2007)
Беларускі фізіка-географ Марлен Рыгоравіч Каўхута нарадзіўся 7 лістапада 1929 г. ў г.Глуск. У 1933-41 г.г. М.Каўхута жыў у Мінску і з пачаткам вайны быў эвакуіраваны ў с.Шэйн-Майдан (Мардовія), потым у Татарстан. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі, з 1944 г. працаваў у Сталінградскім РК ЛКСМБ г.Мінска, у 15 год стаў студэнтам геафака БДУ. Пасля сканчэння універсітэта (1951), працаваў лабарантам кафедры фізгеаграфіі БДУ, у 1952-55 г.г. з’яўляўся малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута геалогіі АН БССР, дзе разам з член - карэспандэнтам А.Фурсенка падрыхтаваў да друку працу “Об франкских и фаменских отложениях Припятского Полесья и их фауне” (1955).
І.І.Кісялёў
0
І.І.Кісялёў
(1918-1984)
Кісялёў Іван Іванавіч –самабытны і цікавы, улюбёны ў геаграфію чалавек, здольны даследчык прыроды, краязнавец. Нарадзіўся 11 жніўня 1918 г. у в.Забялышын Хоцімскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Малай Зямлі, быў блізка знаёмы з Л.І.Брэжневым (падтрымліваў з ім кантакты дастаткова працяглы час і апасля вайны). У 1950 г. скончыў прыродазнаўча – геаграфічнае аддзяленне Віцебскага настаўніцкага інстытута. Большую частку жыцця працаваў настаўнікам геаграфіі Забялышанскай СШ Хоцімскага раёна. Заснавальнік школьнай метэастанцыі і лакальнай сеткі феналагічных пунктаў на Хоцімшчыне. Член геаграфічнага таварыства (з 1959 г.). З 1965 г. з’яўляўся актыўным членам Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства.
За плённую краязнаўчую працу узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума геаграфічнага таварыства БССР. За шматгадовую працу па арганізацыі і правядзенню феналагічных і метэаралагічных назіранняў узнагароджаны медалём Усесаюзнага Геаграфічнага таварыства.
Пасля выхаду на пенсію (1978 г.) жыў у Віцебску, дзе і памёр.
(І.М.Шаруха, В.М.Крывіцкі)
В.П.Конюхаў
0
(нар.у 1938)
Віктар Паўлавіч Конюхаў нарадзіўся 17 лютага 1938 г. у Магілёве ў настаўніцкай сям’і. Пасля сканчэння СШ № 3 Магілёва (1955), вучыўся на гісторыка - геаграфічным факультэце Магілёўскага педінстытута. Пасля сканчення вну (1962), працаваў настаўнікам Грудзінаўскай СШ, інтэрната ў Быхаўскім раёне (1962-65), СШРМ № 4 г.Магілёў. У 1966-68 г.г. працаваў асістэнтам кафедры фізгеаграфіі і адначасова выкладчыкам ГПТВ - 70.
У 1968 г. В.Конюхаў пераязджае ў Мінск, дзе паступіў у аспірантуру Інстытута геалогіі АН БССР. Кандыдат навук. Працуе ў Академіі навук.

2.1.1. Конюхаў В.П. //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934 – 1978: Бібліяграфічны даведнік //Склад. І.М.Шаруха /Пад агульн.рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000. –С.33.
(І.М.Шаруха)
У.І.Красоўскі
0
У.І.Красоўскі
(1919-1958)
Уладзімір Іванавіч Красоўскі нарадзіўся ў г.Бабруйск у настаўніцкай сям'і. У 1937-41 г.г. вучыўся на геаграфічным факультэце ва універсітэце г.Растоў-на-Доне. Акрамя геаграфіі захапляўся валейболам: выступаў за розныя каманды Паўночнага Каўказа, прымаў удзел у складзе ”Дынама” у чэмпіянаце СССР (1935).
Дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымаў праз два месяцы пасля пачатку вайны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер шэрагу вайсковых узнагарод. Пасля дэмабілізацыі, у 1945 – 50 г.г. Уладзімір Іванавіч працаваў у якасці ст.выкладчыка кафедры прыродазнаўства і геаграфіі Мазырскага педінстытута, вучыўся (1950 - 53) у аспірантуры пры БДУ (разам з Алесем Адамовічам). У 1954 г. абараняе дысертацыю па тэме ”Эканоміка-геаграфічная характарыстыка Пінскай вобласці”.
А.І.Крукоўскі
0
А.І.Крукоўскі
(1901-1945)
Беларускі савецкі геолаг Аляксандр Іосіфавіч Крукоўскі нарадзіўся 23 студзеня 1901 г. у в.Азяркі Глускага раёна.
Ужо з маленства яму давялося займацца цяжкай сялянскай працай і адначасова вучыцца. У 17 год А.Крукоўскі становіцца настаўнікам школы ў Парычскай воласці (1918-21), у 1921-26 г.г. настаўнічаў на Мазыршчыне, дзе актыўна займаўся краязнаўствам. У 1926-30 г.г. працаваў старшынёй Мазырскага акруговага таварыства краязнаўства, займаўся вывучэннем горных парод, мінералаў, глеб, насельніцтва і інш. Яго пяру належыць інструкцыйна-метадычнае кіраўніцтва па арганізацыі краязнаўчай справы на Беларусі (Мн., 1932).
З 1 чэрвеня 1930 г. А.І.Крукоўскі быў запрошаны на працу ў Мінск у якасці намесніка дырэктара Інстытута геалогіі Беларускай акадэміі навук. Яму даверылі кіраўніцтва адразу двума аддзеламі –адміністратыўным і навуковым.
Я.К.Кулікоў
0
Я.К.Кулікоў
(нар. 1950)
Яраслаў Канстанцінавіч Кулікоў нарадзіўся 24 лютага 1950 г. у в.Загараны Круглянскага раёна. Скончыў біёлага–хімічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педінстытута імя С.Кірава (1972). У 1972–73 г.г. працаваў настаўнікам Камсеніцкай СШ Круглянскага раёна. З 1974 г. працуе ў БДУ, дзе прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка навукова–доследнай лабараторыі экалогіі краявідаў пры геаграфічным факультэце. Кандыдат біялагічных навук (1985), старшы навуковы супрацоўнік (1992) Я.К.Кулікоў некаторы час займаў пасаду намесніка дэкана геаграфічнага факультэта БДУ па навуцы. У 1998 г. Яраслаў Канстанцінавіч залічаны ў дактарантуру БДУ па спецыяльнасці “Аграглебазнаўства і аграфізіка”. Доктар навук (2002). Сёння навуковая дзейнасць Я.Кулікова звязана з распрацоўкай глебава – экалагічных асноў прадуктыўнасці і ўстойлівасці сельскагаспадарчых угоддзяў. Па матэрыялах сваіх даследаванняў ім надрукавана больш за 120 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфіі. За распрацоўку спосабаў аптымізацыі асушаных глеб Беларусі ўдастоены сярэбранага медаля ВДНГ СССР. Аўтар 2 пасведчанняў аб выдаходніцтве.
А.Л.Курдзюкоў
0
А.Л.Курдзюкоў
(1928-?)
Аляксей Лукьянавіч Курдзюкоў нарадзіўся 28 жніўня 1928 г. у в.Нежкава Горацкага раёна. Вучыўся ў БСГА (1946-51), працаваў спецыялістам па агранаміі ў Полацкім упраўленні сельскай гаспадаркі (1951-52), выкладчыкам Глыбоцкага сельгастэхнікума (1952-55), старшым навуковым супрацоўнікам Магілёўскай абласной вопытнай сельскагаспадарчай станцыі (1956-61), загадчыкам аддзела (1965-69).
У 1955-56 г.г. А.Л.Курдзюкоў вучыўся на аграпедфакультэце Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К.Ціміразева, у 1963-65 г.г. - у аспірантуры пры БелНДІ земляробства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1965). З 1969 г. Аляксей Лукьянавіч Курдзюкоў працуе ў Магілеўскім дзяржуніверсітэце: старшы выкладчык кафедраў краіназнаўства, фізгеаграфіі, геаграфіі. Дацэнт па спецыяльнасці “краіназнаўства” (1972). А.Л.Курдзюкоў чытаў студэнтам геаграфічнага факультэта курс біягеаграфіі (1969-76). У 1971 г. выконваў абавязкі дэкана геаграфічнага факультэта, у 1977-87 г.г. працаваў прарэктарам па завочнаму навучанню. Непрацяглы час (1987/88) працаваў дацэнтам Мазырскага педінстытута.
С.С.Кутарга
0
С.С.Кутарга
(1805-1861)
“Дзядуля” рускай геаграфіі П.П.Сямёнаў-Цян-Шанскі, успамінаючы свае студэнцкія гады і выкладчыкаў Пецярбургскага універсітэта, выдзяляў сярод іх як лепшага нашага земляка –Сцяпана Сямёнавіча Кутаргу.
Нарадзіўся С.С.Кутарга 24 (12) лютага 1805 г. у г.Мсціслаў. Нягледзячы на тое, што амаль усё яго жыццё прайшло ў Дэрпце і Пецярбургу, ён, разам са сваім братам –гісторыкамі, прафесарам Пецярбургскага універсітэта, штогод, пад час летніх канікулаў прыязджаў на радзіму, дзе веў асветніцкую дзейнасць сярод мясцовага насельніцтва.