Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
Супиталева Л.И.
0
Супиталева Людмила Ивановна (р. 1939)

Географ, один из организаторов экскурсионно-туристической работы в Могилевской области (с 1960-х гг.), известный в Могилевский области экскурсовод, краевед, выпускница историко-географического факультета Могилевского педагогического института (1962). Родилась 7 августа 1939 г. в г. Чаусы. Воспитанница известных в стране педагогов Н. И. Нешатаева, Н. С. Ратобыльского, П. А. Лярского, С. С. Моисеева. В 1962–1967 гг. — руководитель кружков Могилевской детской экскурсионно-туристической станции, педагог СШ № 9 г. Могилева, 1967–1974 гг. — методист Могилевского экскурсионного бюро, один из организаторов экскурсионно-туристической работы в Могилевской области. Один из разработчиков первого (1967 г.) туристического маршрута для экскурсий «Памятные места г Могилева» и организаторов первых курсов по подготовке экскурсоводов. В 1967–1974 гг. — принимала участие в разработке тематических экскурсий; к 1974 г. было внедрено в практику экскурсоведения 8 разработок экскурсий. В 1974 г., после принятия решения о создании экскурсионных бюро в районных центрах области и после создания бюро в гг. Горки, Кричев, Быхов, Кличев, Могилевского областного совета по туризму и экскурсиям, приглашена на постоянную работу в Совет. В 1976–1980 гг. — директор Могилевского бюро путешествий и экскурсий. Дала путевку в жизнь многим штатным и нештатным, в т.ч. В. Г. Хомякову, экскурсоводам. В 1980–1994 гг. — заведующая организационно-маршрутного отдела Могилевского областного совета по туризму и экскурсиям, после объединения областного совета с бюро путешествий и экскурсий в областное туристско-производственное объединение «Могилев-турист» — заведующая экскурсионно-методического отдела. В это время автопарк объединения (в Любуже) имел 40 экскурсионных автобусов «ЛАЗ» и «Икарус». С 1994 г. — официально на пенсии. С 1994 г. — по настоящее время — разработчик авторских экскурсионных программ, проводит экскурсии для жителей и гостей г. Могилева, Могилевской области, активно участвует в мероприятиях географического общества. Разработаны экскурсии: «Храмы г. Могилева» (1998.), «Могилев — резиденция последнего российского императора» (2006.), «Матерь Полтавской баталии» (2008.) и др. Ежегодно принимает активное участие в работе курсов по подготовке и переподготовке экскурсоводов, в т.ч. при ИПК МГУ имени А. А. Кулешова. Читает авторский курс лекций «Экскурсоведение».
И. Н. Шарухо
Судзиловский Н.К.
0
Судзілоўскі Мікалай Канстанцінавіч (1850-1930)
Нарадзіўся 3 (15) снежня 1850 г. у г.Магілёў. Скончыў Магілёўскую гімназію (1868). Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага і на медыцынскіх факультэтах Кіеўскага і Бухарэсцкага універсітэтаў (скончыў апошні ў 1877). Урач. Доктар медыцыны (1877).
З юнацкіх гадоў удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Асабіста быў знаёмы з К.Марксам, Ф.Энгельсам, Х.Боцева і інш. Прымаў удзел у рэвалюцыйнай дзейнасці ў Румыніі (1875-80; выдаваў гезету “Бесарабія”), Балгарыі (прымаў удзел у падрыхтоўцы сялянскага паўстання супраць турак, 1876), у Францыі, ЗША, Кітаі, Японіі (адкрыў тры школы для рускіх ваенапалонных, выдаваў газеты “Япония і Россия”, ”Воля”, ”Восточное обозрение”, на Філіпінах. Рэвалюцыйную дзейнасць спалучаў з працай урача, журналіста. Падарожнік па Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Еўропе, Амерыцы. У 1892-1903 г.г. Судзілоўскі - Русель (Русель- псеўданім) жыў на Гавайскіх астравах, дзе быў абраны спачатку сенатарам, а потым і прэзідэнтам астраўной рэспублікі; правеў шэраг радыкальна-дэмакратычных рэформ.
Аўтар шэрагу навуковых прац па медыцыне, хіміі, філасофіі, сацыялогіі і геаграфіі.
Памёр М.К.Судзілоўскі 30 красавіка 1930 г. у Шанхаі.

БІБЛІЯГРАФІЯ: Судзіловскій М.К. //Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энц.даведн. –Мн., 1995; Доктар Русель //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва.-Мн., 1998; М.К.Судзілоўскі //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Клімав. р-на.- Мн., 1995; Грицкевич В.П. Президент Гавайского сената //Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. - Мн., 1987; Грицкевич В.П. Добрый доктор на Гавайях //Грицкевич В.П. От Нёмана до берегов Тихого океана. - Мн., 1986; Мельников М.Ф. Доктор Руссель //Мельников М.Ф Шёл наш край дорогами столетий. - Мн., 1987; Мельников В. Легендарный доктор //Мельников В. Из семьи соколинной. - Мн., 1973; М.К.Судзілоўскі //Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах. -Магілёў, 1997; М.К.Судзілоўскі //Географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці.-Магілёў, 1995; М.К.Судзілоўскі //Выпускнікі і навучэнцы магілёўскай мужчынскай гімназіі (1809-1999).-Магілёў, 1999; М.К. Судзілоўскі // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд. І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
І.М. Шаруха
Сорока Александрина Витальевна
0
Сорока Александрина Витальевна (р. 1982)

Родилась 1 июля 1982 г. в г. Могилев. Закончила с отличием Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова по специальности «Биология. География» (2004; ученица И.Шарухо, В. Хомякова, Г.Тихончук, В. Горкунова, Н. Акулича), аспирантуру НАНБ (2008). Кандидат биологических наук, доцент по специальности «Общая биология». Доцент кафедры естествознания Могилевского государственного университета с 2009 г. В 2014-2015 гг. – заведующая кафедрой географии и охраны природы МГУ. Автор более 80 публикаций по географии, географии растений, биогеографии. Сфера научных интересов: ландшафтный дизайн и интродукция растений, краеведение и экскурсоведение, экологическая физиология человека. Читает курсы «Естествознание: землеведение с основами краеведения», «Физическая география Беларуси». Руководит учебно-полевой и учебной практиками, в т.ч. по топографии. Лауреат премий облисполкома, МГУ им. А.А Кулешова. Действительный член Белорусского географического общества, член редакционного совета журнала «Могилевский меридиан». Жена А.В. Акулича.
И.Н. Шарухо
Соколов Петр Иванович
0
Сокалаў Пётр Іванавіч (1912-1988)

Эканамгеограф, педагог, член геаграфічнага таварыства. Нарадзіўся ў 1912 г. у с. Хаціла Рудненскага раёна Ленінградскай вобласці. Пасля сканчэння мясцовай сямігодкі, ён завяршае сярэднюю адукацыю ў Ленінградзе, у 1935-1940 гг. вучыўся на геаграфічным факультэце ЛДУ. Пасля сканчэння ўніверсітэта на працягу года працаваў дырэктарам і настаўнікам геаграфіі ў Лычкаўскай СШ Ленінградскай вобласці. З пачаткам вайны накіраваны на педагагічную працу ў Алтайскі край (прызнаны непрыгодным да вайсковай службы; хвароба ног). З 1944 г., на працягу наступных трох дзесяткаў год, яго навукова-педагагічная дзейнасць была звязана з працай у вну. У 1944-1949 гг. - старшы выкладчык кафедры геаграфіі Навазыбкаўскага, у 1949-1950–Уладзімірскага абласнога, у 1950-1953 - Асіпенкаўскага (Запарож¬ская вобласць) педагагічных і настаўніцкіх інстытутаў, у якіх ён выкладаў курсы эканамічнай і палітычнай геаграфіі замежных краін, эканамічную геаграфію СССР. У 1949-1951 гг. здаваў кандыдацкія экзамены пры Інстытуце Геаграфіі АН СССР; падчас працы на Украіне пачаў пісаць кандыдацкую дысертацыю: ”Геаграфія і перспектывы развіцця сельскай гаспадаркі бавоўнасеючых раёнаў Запарожскай вобласці ў сувязі з будаўніцтвам Паўднёва-Украінскай арашальная сістемы”, назбіраў шмат цікавага і разнастайнага матэрыялу па тэме. Але, у 1959 г. ЦК КПСС адмяніла сваё рашэнне па будаўніцтву арашальнай сістэмы на Украіне, і навукоўцу прыйшлося змяніць тэму свайго навуковага даследавання. 20 гадоў свайго жыцця (1953-1973) прысвяціў працы на геаграфічным факультэце Магілёўскага педінстытута. Тут ён напісаў асноўныя свае навуковыя працы, падрыхтаваў да абароны кандыдацкую дысертацыю. Кандыдат геаграфічных навук (1965; тэма “Геаграфія сельскай гаспадаркі Запарожскай вобласці Украінскай ССР”), дацэнт (1969) па спецыальнасці “эканамічная геаграфія СССР”. Студэнтам чытаў курсы і спецкурсы: “Сацыяльна-эканамічная геаграфія замежных краін”, “Асновы эканомікі сельскагаспадарчай вытворчасці”, “Эканамічная геаграфія СССР”. З’яўляўся кіраўніком далёкіх практык па маршруце Крым-Каўказ, комплексных практык. Акрамя гэтага, у 1954-1955 і 1959-1961 гг. працаваў загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі, 1964-1966 – дэкана гісторыка-геаграфічнага і геаграфічнага факультэтаў. Чытаў лекцыі у інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, па лініі таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў, быў лектарам абкама КПБ(б), кіраваў студэнцкімі геаграфічнымі гурткамі, актыўна ўдзельнічаў у навуковых канферэнцыях. “Найвыдатнейшы лектар” (П.А. Лярскі). Правадзейны член геаграфічнага таварыства, у 1960-я гг. з’яўляўся намеснікам старшыні Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства. Аўтар 20 навуковызх прац. Плённая педагагічная і навуковая праца дацэнта П.І. Сокалова адзначана 6 медалямі і шэрагам урадавых і міністэрскіх ганаровых грамат. Памёр 15 ліпеня 1988 г. (па дарозе ў краму ад сардэчнага прыступу). Пахаваны ў г.Магілёў.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: .Общая характеристика сельского хозяйства Запорожской области.//Уч.зап. Могилевского пединститута. Вып. IY. Сер. географ. - Мн., 1957.-С.95-124; Специализация и перспективы развития сельского хозяйства Запорожской области //География в школе. Вып.1. - К., 1964 /на ўкр.мове/; Сельскохозяйственные районы Запорожской области. //Матер. ІІ съезда географов Украины. - К., 1965 /на ўкр. мове/; Сельскохозяйственные районы Запорожской области и перспективы их развития //Тр. БГУ. - Мн., 1965; География сельского хозяйства Запорожской области Украинской ССР //Автореф…канд. геогр.наук. - Могилёв,1965; Вена //БелСЭ, т.2 - Мн., 1970; Из опыта проведения комплексной полевой практики студентов заочной формы обучения МПИ //Матер. совещ. по полев. практике БГУ и педин-тов БССР.-Мн., 1969; Сельское хозяйство Могилёвской области в годы семилетки и перспективы на текущее пятилетие. –Мн., 1966.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском педагогическом институте //Гео¬графия в школах и вузах Белоруссии.-Мн., 1975; Личное дело П.И. Соколова // Архив МО БГО; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3; П.І. Сокалаў // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000; Сокалаў П.І., дэкан гісторыка-геаграфічнага факультэта // Гістарычны факультэт: 75 год / укл. У.В. Барысенка. – Магілёў: МДУ, 2010.
І.М.Шаруха, У.Г. Хамякоў
Снытко В.А.
0
Снытко Валерыян Апанасавіч (нар. у 1939г.)
Выдатны вучоны ў галіне комплекснай фізічнай геаграфіі і геахіміі краявідаў, член-карэспандэнт РАН, доктар геаграфічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі РФ, Заслужаны ветэран СА АН СССР, член Навуковага савета па фундаментальным геаграфічным праблемам РАН, Ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства, член рэдакцыйнай рады часопіса “Магілёўскі мерыдыян” (з 2001). Нарадзіўся 18 студзеня 1939 г. у г. Бялынічы Магілёўскай вобласці. Скончыў Бялыніцкую СШ з залатым медалём (1956), геаграфічны факультэт МДУ імя М. Ламаносава (1961) па спецыяльнасці фізічная геаграфія. Ужо ў студэнцкія гады працаваў у Даурскай экспедыцыі ў Забайкаллі. Яго кіраўнікамі былі прафесары М.А. Глазоўская, С.С. Васкрасенскі, Ю.Г. Сіманаў. Пасля заканчэння МДУ прыехаў па размеркаванню ў Іркуцк, у Інстытут Геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу СА АН СССР (зараз – Інстытут Геаграфіі імя В.Б. Сачавы СА РАН): н.с. (1961-1969), нам. дырэктара (1969-1999), дырэктар (2000-2005). З’яўляўся гал. рэдактарам часопіса “Геаграфія і прыродныя рэсурсы” (заснаваў яго разам з акад. У.В.Вараб’ёвым, 1980), членам вучонага савета РГТ і старшынёй яго Усходне-Сібірскага філіяла, членам Навуковага савета РАН па фундаментальных геаграфічных праблемах. У ІГ СА АН СССР працаваў у складзе Сярэднесібірскай паўднёва-таёжнай экспедыцыі, праводзіў комплексныя даследаванні цемнахвойнай тайгі Ніжняга Прыангар’я, краявідна-геахімічным асаблівасцям якой прысвяціў сваю кандыдацкую дысертацыю (1966, навук. кіраўнік праф. М.А. Глазоўская). З 1966 г. кіраваў на Харанорскім стацыянары ў Анон-Аргунскім стэпе работамі па вывучэнню рытмаў прыродных працэсаў. У 1968 г. стварыў лабараторыю геахіміі краявідаў, якую і ўзначаліў, аб’яднаўшы яе праз некаторы час з лабараторыяй геаграфіі глебаў. Дацэнт (1971). Навуковую працу суправаджаў педагагічнай працай на кафедры фізічнай геаграфіі Іркуцкага ўніверсітэта. Доктар геаграфічных навук (1984 г.; “Праблемы дынамікі рэчыва ў геасістэмах паўднёвых рэгіёнаў Сібіры”), прафесар (1986) па спецыяльнасці “фізічная геаграфія, геафізіка і геахімія краявідаў”. З 2006 г., жыве ў Маскве, працуе галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С.І. Вавілава РАН, прафесарам геаграфічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнічае ў вывучэнні гістарычных водных шляхоў Расіі і іх ролі ў змяненні экалагічнай абстаноўкі. Займаецца вывучэннем пытанняў гісторыі геаграфічнай навукі ў XIX-XX ст. Непарывае сувязей і з радзімай: прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях, друкуецца ў часопісе “Магілёўскі мерыдыян” (член рэдакцыйнай рады), з’яўляецца кансультантам па навуковых праблемах кафедры прыродазнаўства (з 2015; у 1995-2015 - геаграфіі і аховы прыроды) МДУ імя А.А. Куляшова і Магілёўскага аддзела Беларусага геаграфічнага таварыства. Аўтар і сааўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій, у т.л. “Паўднёвая тайга прыангар’я” (1969), “Тапалогія стэпавых геасістэм” (1970), “Вывучэнне стэпавых геасістэм у часе” (1976), “Геахімічныя даследаванні метабалізму ў геасістэмах” (1978), “Рэчывы ў стэпавых геасістэмах” (1984), “Краявідна-геахімічны аналіз геасістэм КАТЭКа” (1987) і інш. Шэраг яго навуковых прац надрукаваны ў замежных выданнях. Працы прысвечаны высвятленню заканамернасцей паводзін рэчыва ў стэпавых і таёжных геасістэмах. Даследаванні вучонага ўнеслі ўклад у пазнанне рытмічных сезонных змяненняў некаторых геахімічных параметраў прыродных краявідаў, што важна для геаграфічнага прагназавання. В.А. Снытко з’яўляецца заснавальнікам стацыянарых краявідна-геахімічных работ у Сібіры. Падрыхтаваў 30 кандыдатаў і 5 дактароў навук. Актыўна выступае са справаздачамі па актуальных геаграфічных праблемах на айчынных і замежных сімпозіумах, двойчы быў удзельнікам міжнародных геаграфічных кангрэсаў. За велізарныя поспехі ў навуковай дзейнасці ўдастоены Ганаровых дыпломаў геаграфічнага таварыства, Прэзідыума АН СССР, СА АН СССР, РАН, узнагароджаны двума медалямі “За працоўную доблесць”; яму прысуджана Нацыянальная прэмія “Крышталёвы компас”.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Геохимия южно-таёжных фаций // Южная тайга Приангарья. - Л., 1969.-С.120-165; Геохимия урочища //Топология степных геосистем. - Л., 1970.-С.127-134; Геохимические аспекты исследования топогеосистем // Топологические аспекты учения о геосистемах. Новосибирск, 1974; Изучение степных геосистем во времени. Новосибирск, 1976 (у суаўт.); Геохимические исследования метаболизма в геосистемах. - Новосибирск, 1978.-149с; Вещество в степных геосистемах. - Новосибирск, 1984.-158с; Ландшафтно-геохимический анализ геосистем КАТЭКа. - Новосибирск, 1987.-108с; Природная и техногенная составляющие динамики веществ геосистем //Землеведение и глобальные проблемы современности. - М., 1988.-С.114-116; Техногенное давление на национальные парки Байкала // Геохимия техногенеза. - Мн., 1991.-С.287-289; Эоловые фации восточного побережья Байкала. - Иркутск, 2002 (у суаўт.); Исторические водные пути Севера России (XVII-XX вв.) и их роль в изменении экологической обстановки. - М., 2009 (у суаўт.); Эколого-гидрологическая обстановка Верхнего Днепра на участке от Смоленска до Могилева (По материалам экспедиционных исследований-2012) //Магілёўскі мерыдыян.-Т.16.-Вып.1-2. (2016.-№1-2).(у суаўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Шаруха І. Ганарацца сібіракі…бялынічанінам //Зара над Друццю (Бялынічы). -1995.-15 кастр.; К 50-летию В.А. Снытко //География и природные ресурсы.-1989.-№1.-С.198-199; Шаруха І. М. Снытка В.А. //Географы і геолагі–ураджэнцы Магілёўскай вобласці. - Магілёў, 1995.-С.39-41; Краснопольский А.В. Отечественные географы. В 3тт. –СПб., 1995.-Т.3; Снытка В. А. / І.М. Шаруха, С.Т. Будзькоў //Нашы знакамітыя землякі: Географы і ўраджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік. / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд. І.М. Шарухі. –Магілёў: МДУ імя А.А.Куляшова, 2004. –С.58-59; Снытко Валериан Афанасьевич // Большая Российская энциклопедия. Т. 30; Снытко Валериан Афанасьевич // Новая Российская энциклопедия. Т. 15(2); Снытко Валериан Афанасьевич // Ученые Московского университета – действительные члены и члены-корреспонденты Российской академии наук (1755-2004). Биографический словарь. М., 2004; Снытко Валериан Афанасьевич // Российская академия наук. Сибирское отделение: Персональный состав. 2007; К 70-летию Валериана Афанасьевича Снытко// География и природные ресурсы. 2009. № 1; К 75-летию В.А. Снытко //Магілёўскі мерыдыян.-Т.13.-Вып.1-2 (2013.-№1-2).

І.М.Шаруха
Снесарев А.Е.
0
Снесарев Андрей Евгеньевич (1865-1937)
Военачальник, генерал-лейтенант, военный теоретик, публицист и педагог, военный географ и востоковед, действительный член РГО (1900), его ученый секретарь, командующий Белорусско-Литовской армией (1919). Родился в 1865 г. в Старой Калитве Воронежской губ. С отличием и занесением на мраморную доску окончил Московское пехотное юнкерское училище (1889), Академию Генштаба (1899) в звании штабс-капитана. С 1899 – на службе в Туркестанском ВО (старший адъютант штаба, обер-офицер для поручений), занимался изучением и военно-географическим описанием Русского Туркестана, Афганистана и Индии, Памира, Гиндукуша и Семиречья. В 1899 служебная поездка по Индии, в 1900 - в Англию, где работал в библиотеке Британского музея, изучая литературу по вопросам востоковедения. В 1902-1903 командовал Сменным Памирским отрядом. В 1904 - подполковник, переведен в Санкт-Петербург, в Главный штаб, одновременно преподавал военную географию в Николаевском кавалерийском и Павловском и Петербургском пехотных училищах. Пел на сцене Большого театра, в 1895 выступал в одном концерте с Леонидом Собиновым. 1908 — полковник. В августе 1908 сделал два доклада на XV Международном Конгрессе Ориенталистов (Копенгаген): «Религии и обычаи горцев Западного Памира»; «Пробуждение национального самосознания в Азии» (на немецком языке). Параллельно со штабной работой преподавал военную географию в юнкерских училищах, участвовал в работе Общества ревнителей военных знаний, Императорского общества востоковедов, был ученым секретарем ИРГО. Занимался планированием операций на Туркестанском фронте и Северо-Индийском театре боевых действий. Для ценза полгода командовал батальоном 3-го Финляндского стрелкового полка. С 1910 — начштаба Второй Казачьей Сводной дивизии (Каменец-Подольский). За августовские бои 1914 награждён орденом Владимира 3-й ст. с мечами — за бой под Бучачем, Георгиевским оружием (1915). В октябре 1914 командир 133 пехотного Симферопольского полка 34-й ПД, за бои в декабре 1914 награждается орденом Св. Георгия 4-й степени. 1915 - генерал-майор, командир 1-й бригады 34-й ПД. В феврале 1916 - начштаба 12 пехотной дивизии. С ней летом 1916 участвует в Луцком прорыве, вошедшем в историю как Брусиловский прорыв. Был ранен, дважды контужен, награжден орденами св. Станислава 1 ст. с мечами и св. Анны 1 ст. с мечами. С сентября 1916 в течение 3 месяцев врио нач. 64 пехотной дивизии 18 АК, награжден орденом Св.Георгия 3-й ст. После Февральской революции – нач. штаба 12 АК, в апреле 1917 — нач. 159 пехотной дивизии, а после провала Корниловского выступления— командир 9 АК 2-й армии Западного фронта, в котором и встретил Октябрьскую революцию. В октябре 1917 - генерал-лейтенант. В Гражданскую войну в мае-июле 1918 военрук Северо-Кавказского военного округа, продолжая носить форму с погонами генерал-лейтенанта. Участвовал в обороне Царицына, где у него возник конфликт со Сталиным и Ворошиловым: на имя председателя Высшего военного совета дал нелестную оценку военным талантам Ворошилова. С сентября 1918 — нач. Западного района обороны, созданного между Северным и Южным фронтами, затем командовал Западной (16, с марта 1919 Белорусско-литовская) армией. С 24 августа 1919 по 25 июля 1921 – начальник Академии генштаба РККА, затем там же старший руководитель по Ближнему и Среднему Востоку и главный руководитель по военной географии и статистике восточного отделения Военной академии РККА, ректор Центрального института живых восточных языков, с марта 1923 — начальник кафедры военной географии Военной академии РККА. По совместительству — помощник начальника Центрального военно-статистического отдела Управления делами Реввоенсовета (1921-1923). В 1919 поддержал инициативу бывшего генерала Давлетшина об образовании восточного отделения при Академии Генерального Штаба РККА. Участвовал в создании Московского института востоковедения, в 1921-1930 - ректор и профессор. Одновременно — профессор Военно-воздушной и Военно-политической академий (1924-1926). В 1928 присвоено звание Герой Труда - первому из советских военачальников. В 1930 арестован, дважды приговорен к расстрелу. По указанию Сталина расстрел заменен на 10 лет ИТЛ. Освобожден по болезни. Умер в 1937 г., в Москве.
Смоляров М.Р.
0
Смоляров Михаил Робертович (р. 1952)
Физико-географ, педагог, член географического общества, член ревизионной комиссии Могилевского областного отдела географического общества, ответственный секретарь редсовета журнала «Магілёўскі мерыдыян». Родился 3 января 1952 г. в д. Понизов Могилевского района. Служил на БФ (1971-1973, старшина 1 статьи). Окончил географический факультет Могилевского пединститута (1977), аспирантуру НИО Республики Беларусь (1994). Кандидат педагогических наук (2002; «педагогические условия формирования социальной зрелости ученика в процессе дифференцированного обучения», научн. рук. Б.Н. Крайко), доцент (2007). Работал учителем географии (1977-1978), инструктором Чаусского РК КПБ(б) (1978-1981), заместителем директора СШ, зам. заведующего Могилевского райотдела образования (1981-1987), преподавателем Могилевского областного ИУУ (1987-1999), старшим преподавателем (199-2004), доцентом (с 2004) кафедр географии и охраны природы (1999-2015), естествознания (2015-2017) МГУ им. А.А. Кулешова, читал курсы «Биогеография», «Метеорология и климатология», «Основы агроклиматологии», «Мелиоративная география», «Естествознание», «Введение в географию», «Методика преподавания географии». С 01.09.2017 и по настоящее время работает доцентом Могилевского областного института развития образования. Автор более 80 научных работ, в т.ч. 10 пособий для студентов географических специальностей, соавтор монографии «География Могилевской области» (2004), УМК «Регионоведение: География Могилевской области» (2016). Сфера научных интересов: методика преподавания географии, экологическое образование, устойчивое развитие экосистем Могилевского Поднепровья, метеорология и климатология. Провел исследование (2001-2015) климатических факторов и агроклиматических ресурсов Могилевской области, дополнил учение В.Ф. Логинова об изменении климата в Беларуси на примере метеорологических наблюдений в Могилевской области (1950-2015). Ежегодно работает в составе жюри областного этапа республиканской олимпиады по географии.
ОСНОВНЫЕ РАБОТЫ: Климат Могилева. Экстремальные погодные явления в г. Могилеве в ХХ в. // География Могилевской области: монография /под общ. ред. И.И. Пирожника, И.Н.Шарухо. - Могилев: МГУ им. А.А.Кулешова, 2004; Общее землеведение: практикум / М.Р. Смоляров. – Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2010; Введение в географию: практикум / М.Р. Смоляров. – Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2011; Экстремальные погодные явления в Могилевской области // Магілёўскі мерыдыян. Т. 10-11.– Вып. 1-2 (16-17). – Могилев, 2011; Методика преподавания географических дисциплин: практикум / И.Н.Шарухо, М.Р.Смоляров, А.Е.Яротов; под общ.ред. И.Н. Шарухо. – Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2010; Климатическая характеристика г. Могилева // Магілёўскі мерыдыян. Т13. –Вып. 1-2 (20-21). – Могилев, 2013; Климат Могилева. Актуальные проблемы естественных наук и их преподавания: матер. Междунар. научн.-практ. конференции, посв. 100 летию МГУ им. А.А. Кулешова. – Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2013; Методика преподавания уроков географии на примере нестандартных уроков. Актуальные проблемы естественно-географического образования: Сб. матер. – Биробиджан: ПГУ, 2013; Структура многолетней изменчивости климатических элементов Могилевской области // Магілёўскі мерыдыян.-Т14.–Вып. 1-2 (24-25). – Могилев, 2014; Изменение климата Могилевской области и сопредельных территорий // Магілёўскі мерыдыян. –Т.15.–Вып.1-3 (2015 - №1-3(28-30)); Регионоведение: география Могилевской области: УМК / И.Ф. Авдашкина[и др.]; под общ.ред. И.Н. Шарухо, В.Г. Хомякова. – Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2016 (в соавт.).
БИБЛИОГРАФИЯ: Смоляров Михаил Робертович //Ученые МГУ имени А.А. Кулешова: Библиограф. Справочник / под общ. ред. К.М. Бондаренко. – Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2013.
И.Н. Шарухо, В.Г. Хомяков
Смоліч А.А.
0
Смоліч Аркадзь Антонавіч (1891-1938)
Заснавальнік сучаснай беларускай геаграфіі,першы прафесар геаграфіі, аўтар першых схем фізіка-геаграфічнага і сельскагаспадарчага раянавання Беларусі, першы даследчык краявідаў, аўтар першага падручніка па геаграфіі Беларусі, распрацоўшчык беларускай батанічнай і сельскагаспадарчай тэрміналогіі. Член геаграфічнага, краязнаўчага таварыстваў. Адной з найвышэйшых узнагарод Беларускага геаграфічнага таварыства з’яўляецца медаль А.Смоліча. Нарадзіўся 29 (17) верасня 1891 г. у в.Бацэвічы Клічаўскага раёна ў сям'і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1909), вучыўся ў Кіеўскім палітэхнічным інстытуце, на вышэйшых прыватных сельскагаспадарчых курсах (Пецярбург). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Нова-Аляксандраўскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства. Навукова-даследчая дзейнасць маладога вучонага пачалася ў 1914 г., калі ён стаў займацца вывучэннем эканамічнага становішча сялянскіх гаспадарак поўдня Расіі і Украіны. У 1919 г. ў Вільні была выдадзена першая кніга А.Смоліча –«Геаграфія Беларусі». Кніга стала першым сістэматызаваным падручнікам па вывучэнню Беларусі. Па словах А.Ліса, “кніга Смоліча, асабліва калі глядзець на яе з далечы часу, нешта значна большае, чым падручнік. Гэта натхнёны, арыгінальны твор. Заадно і грунтоўны курс радзімазнаўства”. “Беларуская школа і курс беларусазнаўства, - пісаў Смоліч у прадмове да першага выдання, - не маюць ніякіх падручнікаў па геаграфіі Бацькаўшчыны. Нацыянальны рух, шырокай ракой разліўшыся па Беларусі за апошнія два гады, ужо шмат церпіць ад таго, што не толькі шырокая публіка, а нават шмат хто з маладых беларускіх працаўнікоў не маюць аб родным краі найпатрэбнейшых ведамасцяў…”. Аўтар падручніка ў сваёй прадмове марыць аб тым каб “тыя беларусы, што прачытаюць гэту кнігу, зацікавіліся сваёй Бацькаўшчынай, каб узяліся самі за глыбейшае навуковае пазнанне яе, ці асобных праяў яе жыцця, каб заахвоціліся шукаць і бачыць яе арыгінальнае хараство, дык бы аўтар лічыў сваю працу дайшоўшай мэты. А калі б у іх хоць крыху пабольшала замілавання да свае роднае многапакутнае стараны, такой простай і разам цудоўнай, нават у часы заняпаду свайго поўнай веліччу і схаваных сілаў, каб яны паверылі ў яе вялікую будучыню і дзеля будучыні гэтай шчыра працаваць і змагацца пачалі, тады б аўтар быў папраўдзе шчаслівы”. Падручнік А.А.Смоліча вытрымаў чатыры выданні, у пяты раз ён выдадзены ў 1993 г.. У трэццім выданні кніга Смоліча складаецца з трох вялікіх раздзелаў: прырода Беларусі (фізічная геаграфія), насельніцтва і яго гаспадарчая дзейнасць, паасобныя рэгіёны. Унутры гэтых раздзелаў ідуць падраздзелы, якія даюць уяўленне не толькі аб структуры кнігі, але і аб яе канкрэтным змесце. Напрыклад, у першым раздзеле вылучаны падраздзелы: “Выгляд паверхні зямлі”, ”Клімат”, ”Рэкі і вадаёмы”, ”Грунты”, ”Расліннасць”, ”Жывёльны свет”. У другім раздзеле вылу¬чаны падраздзелы: этнаграфічны агляд, сельская гаспадарка, прамысловасць і гандаль. А ўнутры гэтых падраздзелаў аўтар высвятляе такія пытанні, як ”Лік, размяшчэнне, рух і падзел насельніцтва Беларусі”, ”Беларусы”, ”Нацыянальныя меншасці”, ”Этнаграфічныя і гістарычныя межы”. У падраздзеле ”Прамысловасць і гандаль” вылучае ”Лясныя промыслы”, “Мінеральныя багацці і іх здабыванне”, ”Рамясло”, ”Фабрычна – завадская прамысловасць”, ”Адходныя промыслы і эміграцыя”, “Гандаль”, ”Дарогі”. У апошнім раздзеле разглядае дзевяць асобных рэгіёнаў Беларусі, вызначаных паводле фізіка – геаграфічных і эканамічных прыкмет. Вось некаторыя з іх: ”Полацкае Наддзвінне”, “Віленская краіна”, ”Менская краіна (Верхнябярэзінская)”, ”Наднёманская краіна”, ”Вялікая Палеская нізіна”, “Дняпроўскае ўзгор’е”, “Віцебская краіна…”. З красавіка 1923 г. Аркадзь Смоліч працуе выкладчыкам БДУ, а праз чатыры гады выбіраецца прафесарам па кафедры геаграфіі. У 1925 г. Пастановай СНК БССР А.А.Смоліч быў прызначаны Правадзейным членам Інстытута Беларускай культуры, а потым намеснікам старшыні гэтай установы. У ІБК (пазней Акадэмія навук БССР) А.А.Смоліч займаецца арганізацыйнай і выдавецкай дзейнасцю, узначальвае сельскагаспадарчую камісію раянавання Дзяржплана БССР, Бюро краязнаўства. У гэтыя гады прафесар А.А.Смоліч друкуе каля 30 навуковых прац. Сярод іх найбольш значныя –“Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі Беларускай ССР” і ”Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927-28 г.г.”. За гэтыя навуковыя даследаванні Аркадзь Смоліч быў удастоены малога залатога медаля Рускага геаграфічнага таварыства. Навуковая дзейнасць Аркадзя Антонавіча абарвалася ў 1930 г. ў сувязі са справай міфічнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі”. Смоліч як член першага беларускага урада БНР (абвешчана 25.03.1918г.) быў арыштаваны, а потым сасланы на 5 год у г.Аса Уральскай вобласці. З мая 1932 г. А.А. Смоліч, у якасці ссыльнага, працуе выкладчыкам Ішымскага педтэхнікума. У 1935 г. А.А. Смоліч атрымаў “свабоду” без права пражывання ў Маскве, Ленінградзе, сталіцах саюзных рэспублік і пагранпаласе. Былы палітвязень імкнуўся вярнуцца да актыўнай навуковай працы, прапанаваў свае паслугі Варонежскаму універсітэту, але атрымаўшы адмову застаўся ў Ішыме. Там ён правёў шэраг экспедыцый са студэнтамі. Вынікам іх стала апошняя навуковая праца А.Смоліча –“Зона ліставых лясоў і займішч Заходняй Сібіры на мерыдыяне Ішыма”, якая так і засталася ў рукапісу. 18 ліпеня 1937 г. А.А.Смоліч быў зноў арыштаваны, а 17 чэрвеня 1938 г. растраляны ў Омску. Па справе 1938 г. А.Смоліч быў рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г.. Канчатковая рэабілітацыя прафесара Смоліча адбылася 10 чэрвеня 1988 г. Пра жыццё і навуковую дзейнасць А.А.Смоліча зняты дакументальная стужка “Аркадзь Смоліч”.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Геаграфія Беларусі. –Вільня, 1919; (2 выд., 1922, 3 выд., 1923); Карта Беларусі. –Вільня, 1919; Программа белорусской низшей начальной школы //Предисловие. География. –Менск, 1920; Сельское хозяйство БССР в 1921–22 гг. //Предисл. к отчёту Наркомзема БССР за 1921 г. –Менск, 1921; Краяведанне і Універсітэт у Совецкай Беларусі //Полымя. –1923. -№2; Аб Беларусі //Беларус. каляндар. –Вільня, 1923; Эканамічнае становішча Беларусі перад вайной і рэвалюцыяй //Беларусь /Нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэв. руху. –Менск, 1924; Новое административное деление Бел. ССР. –Менск, 1924; Беларуская навуковая тэрміналогія //Вып. 6: Батаніка агульная і спецыяльная. –Менск, 1924; Чалінцаў А. Аб рахункавым аналізе сялянскай гаспадаркі. //Пераклад пад рэд. А. Смоліча. – Менск, 1924; Тыпы геаграфічных краявідаў Беларусі //Навук. зб. ІБК. –Менск, 1925; Кароткі курс геаграфіі Беларусі. –Менск, 1925; Кароткі нарыс геаграфіі Беларусі. –Мн., 1925; Геаграфія пазаеўрапейскіх краёў /Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Акіянія, Антарктыда. –Менск, 1925 (у суаўт.); Школьная карта Беларусі. –Менск, 1925; Белоруссия: Территория, население, экономика, важнейшие моменты истории, экономический очерк Советской Белоруссии и её округов. –Менск, 1925 (у суаўт.); Організацыя сялянскай гаспадаркі ў раёнах Цэнтральнай Беларусі. –Менск, 1926; Географический и топографический очерк Западной Белоруссии //Западная Белоруссия. –Менск, 1927; Размяшчэнне насельніцтва Бел.ССР. –Менск, 1929; Сельскагаспадарчыя раёны Бел. Сов. Соцыялістычнай Рэспублікі ў 1927–28 (Папярэдняя схема і мэтодолёгічныя ўвагі). – Менск, 1929; Геаграфія Беларусі: Раздз. з кнігі //Спадчына.-1990.-№4.-С.20-28; Лісты //Скарыніч.-Мн.,1993.-Вып.2; Геаграфія Беларусі.-4-е выд. -Мн., 1993.
БІБЛІЯГРАФІЯ: А. А.Смоліч: Бібліягр. даведка /Скл. А.Болатаў, Г.Рыдзеўскі. - Мн.,1991; Смолич А.А. //Возвращённые имена. - Мн., 1992; Аношка В., Сідор С. Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў: Вернуты з небыцця А. Смоліч // Наст. газ. - 1991.-2 лістап.; Аношка В., Болатаў А., Рыдзеўскі Г. Прафесар А.Смоліч //ЛІМ.-1990.-11 жн.; Болотов А., Ридевский Г. Страницы биографии Смолича //Ратуша.-1992.-№10; 5.Вячорка В. Кароткая біяграфія А.Смоліча //Спадчына.-1990. -№4; Левков Э. Убит на взлёте: К 100 летию со дня рождения А.А. Смолича //Навіны белар. акадэміі.-1991.-27 верас.; Ліс А. Цяжкая дарога свабоды //Полымя.-1994.-№2; Навуковыя працы па геаграфіі Беларусі //Сідор С.І. Геаграфія Беларусі. 9 клас. –Мн., 1993; Постаці беларускага адраджэння. Аркадзь Антонавіч Смоліч: Рэк.спіс. //Новыя кнігі Беларусі.-1994.-№3; Болатаў А., Рыдзеўскі Г. А.А. Смоліч //Геогафы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці. - Магілёў, 1995; Краснопольский А.В. Отечественные географы. В 3 тт. - СПб., 1993.-Т.3; Болатаў А., Рыдзеўскі Г. Ахвяруючы сябе Бацькаўшчыне: Аркадзь Смоліч. –Мн.: Тэхналогія, 1999; Панкевіч П. Клясавая барацьба на навуковым фронце //Асьвета. –1929. -№ 10; Міхнюк А.С. Смоліч А.А. // Бел. Энцыклапедыя: у 15 т.-Мн.: БЭ., 2002.-Т.15; Нашы знакамітыя землякі: Географы і ўраджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф.даведнік. / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд. І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ, 2004; 125-годдзе з дня нараджэння А.А. Смоліча //Магілёўскі мерыдыян.-2016. - № 1-2.
А.М. Болатаў, Г.У. Рыдзеўскі, І.М.Шаруха
Слука Ал. Евг./ Слука Ал. Яўгенавіч
0
Слука Аляксандр Яўгенавіч (1923-2007)
Вядомы расійскі і сусветны эканамгеограф, спецыяліст у галіне геаграфіі насельніцтва, ганаровы прафесар МДУ імя М.Ламаносава, Ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства, доктар геаграфічных навук (1982). Нарадзіўся 26 чэрвеня 1923 г. у г.Горкі. Пасля сканчэння Горацкай СШ №2 (1940), звязаў свой лёс з геаграфічным факультэтам МДУ імя М.Ламаносава. Падчас вайны скончыў курсы мінамётчыкаў пры Свярдлоўскім пяхотным вучылішчы, з красавіка 1943 г. ваяваў сяржантам у складзе Бранскага фронта, удзельнік баёў на Курскай Дузе; быў накіраваны ў вайсковае вучылішча (выпусціўся малодшым лейтэнантам), пасля якога ваяваў у Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі. У канцы 1945 г. наведаў бацькоў у г. Пінск (куда яны пераехалі), а потым вярнуўся ў Маскву. Скончыў з адзнакай Маскоўскі ўніверсітэт (1948), аспірантуру НДІ геаграфіі МДУ (1951, кіраўнік праф. І.А. Вітвер). Больш за 50 год прысвяціў працы ў МДУ, прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара: 1951-1967 – асістэнт, 1957-1961 с.н.с., 1961-1982 - дацэнт, з 1982 – прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі. Доўгі час працаваў нам. дэкана факультэта і нам. загадчыка кафедры СЭГ замежных краін па навучальнай рабоце. Пры ўсёй шырыні прафесійных поглядаў і педантычнасці адсочвання інфармацыі аб рознааспектным развіцці розных краін і рэгіёнаў свету, праз усё сваё жыццё вучоны пранес сапраўдную любоў, захаваў сапраўдныя “геаграфічныя пачуцці” да вывучэння праблем насельніцтва, па другое, ён захаваў зусім адмысловае, вельмі цёплае, трапяткое і ўважлівае стаўленне да гістарычнай радзімы - Беларусі, з многімі прадстаўнікамі якой ён да апошніх сваіх дзён падтрымліваў самыя цесныя кантакты і працоўныя адносіны. Другое яго каханне - Францыя - галоўны "канёк" шматгадовай і пільнай навуковай цікавасці ў рамках краіназнаўчага вывучэння Заходняй Еўропы. Маштабы даследванняў Францыі Слукой дае магчымасць гаварыць аб стварэнні ім «Французскай школы» у СССР, альбо, іншымі словамі, аўтарскай «Расійскай геаграфічнай школы вывучэння Францыі». Заканамерна, што асаблівая ўвага адводзілася ў даследаваннях галоўнай жамчужыне краіны, яе сталіцы - Парыжу, якую вучоны шматкратна наведваў і прысвяціў якой нямала цікаўных навуковых прац. Трэцяя каханне - Масква. Менавіта тут была створана сям’я, нарадзіліся дзеці, менавіта тут на базе геаграфічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта адбываліся найбольш значныя ў яго прафесійным жыцці падзеі. Аўтар больш за 200 навуковых прац па сацыяльна-эканамічнай і палітычнай геаграфіі, геаграфіі насельніцтва Еўропы і свету, дзесяткаў навукова-папулярных артыкулаў у часопісе “География в школе”, у газеце “География” (дадатак да газеты “1 Сентября”). Класічнымі сталі яго даследаванні па геаграфіі міжнародных міграцый насельніцтва. Важкі яго ўклад у стварэнне калектыўных падручнікаў і манаграфій па найважнейых праблемах сацыяльна–эканамічнай геаграфіі замежных краін. Ім створаны арыгінальны курс лекцый па геаграфіі насельніцтва (з асновамі дэмаграфіі), актуалізаваныя курсы па сацыяльна–эканамічнай і палітычнай геаграфіі Заходняй Еўропы (у т.л. спецкурсы па Францыі і Італіі). Дзесяткі высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія працуюць ў розных краінах свету, з гонарам называюць сябе яго вучнямі. Яго лекцыі слухалі ва ўніверсітэтах Францыі, Італіі, Кубы, Сірыі, Расіі і краін СНД. Быў удзельнікам міжнародных, усесаюзных і агульнарасійскіх навуковых канферэнцый.
Выдатны педагог і вучоны, чэсны і надзейны сябар, А. Я.Слука карыстаўся заслужаннай павагай за прынцыповасць, эрудыцыю, патрабавальнасць, працавітасць, высокую духоўнасць і шматлікія іншыя высокавартасныя чалавечыя якасці. Памёр 11 жніўня 2007. Пахаваны ў г.Москва.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Франция.-М., 1958 (у сааўт.з І.А.Вітверам); Франция: Экономическая география. -М., 1958 (у сааўт.); Задания и методические указания для практических занятий по курсу географии населения. – М.: МГУ, 1959 (у сааўт.); Экономическая география капиталистических стран Европы.-М., 1966 (у сааўт.); Современная Франция. - М., 1966 (у сааўт.); География трудовых ресурсов капиталистических и развивающихся стран.-М., 1971 (у сааўт.); Население Западной Европы: воспроизводство, миграция, расселение, занятость.-М.,1984; Экономическая география капиталистических и раз¬вивающихся стран.-М., 1986 (рэд. і сааўт.); География населения с основами де¬мографии и этнографии.-М., 1988; Капиталистические и развивающиеся страны на пороге 90-х гг. /Под ред. В.В. Вольского, Л.И.Бонифатьевой, А.Е.Слуки. –М., 1990.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Краснопольский А.В. Отечественные географы: Биобиблиографический словарь. В 3тт.-СПб., 1995.-Т.3; Шаруха І.М. 80 год А. Я. Слуке //Магілёўскі мерыдыян. –2003. – Т.3.- Вып. 1; 80-летие Александра Евгеньевича Слуки // Вестн. Моск.ун-та.-Сер.5. География. –2003.-№3;. Слука З. А, Слука Н.А. Сын Беларуси, исследователь Франции,
знаток Москвы. (К 90-летию Александра Евгеньевича Слукии — 11 августа 2007, г.Москва) – известного советского и российского экономико-географа, страноведа, доктора географических наук, заслуженного профессора МГУ имени М.В. Ломоносова) // Магілёўскі мерыдыян. - Т.13.-Вып.3-4 (2013.-№№3-4).
І.М. Шаруха, А.В. Шадракоў
Скриган Анна Юрьевна
0
Скриган Анна Юрьевна (р. 1976)
Географ, кандидат географических наук. Родилась 28 марта 1976 г. в г. Псков. Закончила МГОЛ №3 г. Могилева, географический факультет БГУ (1998). Активно принимала участие в областных и республиканских олимпиадах школьников по географии. Кандидат географических наук (2003). Доцент. Работала совместителем на кафедре географии и охраны природы МГУ им. А.А. Кулешова (2002-2004), начальником учебно-методического отдела Белорусско-Российского университета (2005-2013). Докторант Университета Коменского в Братиславе (2013-2014). Работает доцентом кафедры БЖД БРУ (с 2014). Автор более 70 работ. Член редакционной коллегии журнала «Могилевский меридиан, член БГО (с 1999 г.), член Ученого Совета Могилевского областного отдела БГО (до 2010), председатель Могилевского отделения МОО «Экопроект», член жюри областной олимпиады по географии школьников (2017-2018), член жюри республиканской олимпиады школьников (2018). Автор более 70 научных работ.
И.Н. Шарухо