Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
М.С.Ратабыльскі
0
М.С.Ратабыльскі
(1914-1985)
Буйны беларускі навуковец Мікалай Станіслававіч Ратабыльскі большую частку свайго жыцця прысвяціў справе служэння геаграфіі. Яго навукова-педагагічная дзейнасць – яркі эпізод у гісторыі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педінстытута.
Мікалай Станіслававіч Ратабыльскі нарадзіўся 6 мая 1914 г. у в.Сакольнічы Крычаўскага раёна. Пасля сканчэння Крычаўскай сямігодкі, у маі 1932 г. М.Ратабыльскі паступіў на падрыхтоўчыя курсы Магілёўскага педінстытута. У 1932-33 г.г. вучыўся на сацыяльна-эканамічным аддзяленні інстытута, якоя неўзабаве на пачатку 1934 г. было пераўтворана ў геафак.
С.Д.Ракоўскі
0
С.Д.Ракоўскі
(1899-1963)
Геолаг, даследчык Поўначы Сяргей Дзмітрыевіч Ракоўскі нарадзіўся 30 сакавіка 1899 г. у г.Магілёў. На пачатку ХХ ст. сям’я Ракоўскіх у пошуках шчасця пераехала на сталае жыццё ў г.Троіцкасаўск, што ў Забайкаллі.
Пасля заканчэння павятовага вучылішча, С.Д.Ракоўскі ўступае ў чырвонаармейскі атрад, змагаецца з белагвардзейцамі на Далёкім Усходзе і ў Забайкаллі. Пасля дэмабілізацыі, ён становіцца студэнтам геалагічнага аддзялення Іркуцкага палітэхнічнага інстытута (1923-28). У 1928-59 г.г. Сяргей Дзмітрыевіч працаваў у геалагічных партыях і экспедыцыях, пры гэтым ён спецыялізаваўся на разведцы радовішчаў золата. Ракоўскім знойдзены “залаты ключык”, з дапамогай якога былі адкрыты незлічоныя багацці Паўночнага Усходу СССР. С.Д.Ракоўскі працяглы час кіраваў Верхнекалымскай геалагічнай экспедыцыяй, якая адкрыла золата ў прытоках ракі Нера.
За геалагічныя даследаванні і адкрыццё радовішчаў золата, С.Д.Ракоўскі быў узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод, сярод якіх ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ракоўскі –лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
У гонар нашага земляка ў г.Сусуман (на Калыме) названа вуліца, на адным з будынкаў якой усталявана шыльда з наступным надпісам: “Ракоўскі Сяргей Дзмітрыевіч. 30 сакавіка 1899 года –13 сакавіка 1963 года. Геолаг, першаадкрывальнік Калымы. Працаваў у раёне Крайняй Поўначы з 1928 па 1959 год”.

1.1. 1.Садоўскі Я. Першаадкрывальнік Калымы //Магіл.праўда.-1976.-7 крас.; 2. Шаруха І. С.Дз.Ракоўскі //Географы і геолагі –ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біябібліяграфічны паказальнік.-Магілёў, 1995.-С.32-33.
(І.М.Шаруха)
М.Р.Плоткін
0
М.Р.Плоткін
(нар.у 1914)
Буйны савецкі эканам-географ, падарожнік, даследчык Поўначы, прафесар Майсей Рувімавіч Плоткін нарадзіўся 20 траўня 1914 г. у г.Бабруйск. Пасля сканчэння мясцовай сямігодкі (1929), ён працаваў на Бабруйскім лесакамбінаце ў якасці чорнарабочага, рабочага, інструктара ФЗВ, шафёра. Пад час працы на камбінаце, М.Р.Плоткін зрабіў два вынаходніцтвы ў галіне фанернай прамысловасці (1933).
І.І.Пірожнік
0
І.І.Пірожнік
(нар. у 1952)
Беларускі эканамгеограф, распрацоўшчык пытанняў рэкрэацыйнай геаграфіі і геаграфіі турызму Іван Іванавіч Пірожнік нарадзіўся 2 студзеня 1952 г. у п.Міжрэчча Клічаўскага раёна. Скончыў Лянёўскую ПШ (1962), Пераколь-скую СШ (1968), геаграфічны факультэт БДУ (1973), аспірантуру (1976). Член геаграфічнага таварыства (з 1974).
Першая навуковая праца “Маятнікавая міграцыя насельніцтва ў Полацкім жыллёва – прамысловым комплексе” (1972) была адзначана Дыпломам на Рэспубліканскім аглядзе – конкурсе студэнцкіх работ. Асноўныя палажэнні ды-пломнай працы (па праблемах эканамгеаграфічнай ацэнкі прыродных рэсурсаў Беларусі для мэт адпачынку і турызма) былі надрукаваны ў “Известия АН СССР. Сер. географ.”(1975).
Падчас вучобы ў аспірантуры ўдзельнічаў у эканамгеаграфічным атрадзе рэкрэацыйнай экспедыцыі Інстытута геаграфіі АН СССР, які працаваў у Пад-маскоўі, Прыбалтыцы, Беларусі, на Паўночным Каўказе, у Паволжжы. Вынікі даследаванняў па тэрытарыяльнай арганізацыі турыскай гаспадаркі былі абагу-лены ў кандыдацкай дысертацыі “Эканамгеаграфічныя праблемы фарміравання тэрытарыяльных рэкрэацыйных сістэм і рэкрэацыйнага раянавання ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе Бел.ССР)”. Кандыдат геаграфічных навук (1977). У 1993 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Доктар прыродазнаўчых навук (1993, Варшава), доктар геаграфічных навук (1996, Мінск).
Д.І.Пагуляеў
0
Д.І.Пагуляеў
(1890 – 1974)
Выдатны расійскі і беларускі геолаг, географ і педагог Данііл Іванавіч Пагуляеў нарадзіўся ў 1895 г. у в.Горы Горацкага раёна. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі, браў удзел у Першай сусветнай вайне. Д.І.Пагуляеў скончыў Рагачоўскае педвучылішча (1919) і Смаленскі педінстытут (1924), з якім звязаў усё астатняе жыццё.
У даваенны час Данііла Іванавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, працаваў выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры геалогіі Смаленскага педінстытута. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кавалер трох ордэнаў Айчыннай вайны І-ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
В.М.Нядзвецкі
0
В.М.Нядзвецкі
(1908-1949)
Даследчык Арктыкі, герой лядовага дрэйфу на параходзе “Г.Сядоў”, Герой Савецкага Саюза (другі герой - магілеўчанін апасля О.Ю.Шміта, абодва атрымалі гэтае званне за гераізм менавіта ў Арктыцы), Восіп Маркавіч Нядзвецкі нарадзіўся ў 1908 г. у г.Магілёве.
Пачаў працоўную дзейнасць у 1924 г. качагарам Магілёўскай цукеркавай фабрыкі (1924-29), працаваў будаўніком чыгункі ў Карэліі, слесарам на заводзе ў Петразаводску. Пасля таго як В.М.Нядзвецкі асвоіў прафесію машыніста кацельных установак, яго бяруць на працу машыністам ледакола “Ермак”.
В.М.Нядзвецкі – удзельнік вызвалення з лядовага палону параходаў “Садко”, ”Малыгін”, ”Г.Сядоў” (1937), якія знаходзіліся ў навуковай экспедыцыі ў моры Лапцевых. “Сядова” выратаваць не ўдалося і карабель вымушаны быў дрэйфаваць разам з ільдамі. Сярод 15-ці добраахвотнікаў, якія замянілі экіпаж “Сядова” быў і В.М.Нядзвецкі (дрэйф працягласцю ў 812 дзён і 6100 км суправаджаўся шчыльнымі навуковымі даследаваннямі, назіраннямі за змяненнем магнітнага поля, лядовага становішча і інш.). Не аднойчы экіпажу і судну пагражала небяспека. Аднаго разу ільды так сціскнулі судна, што тое нахілілася і стала залівацца сцюдзёнай вадой з хуткасцю 35-40 тон у гадзіну. Машынная каманда пад кіраўніцтвам Восіпа Маркавіча ўручную ледзь паспявала адпампоўваць толькі ¼ прыбываючай вады. Тады машыністы судна сталі ныраць у сцюдзёную ваду, каб прамасленым пакуллем “задраіць” адтуліну.
В.М.Еўцыхевіч
0
В.М.Еўцыхевіч
(1911-1980)
Беларускі савецкі фізіка-географ Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1911 г. у в.Свяцілаўка Мсціслаўскага раёна. Скончыў Маскоўскі гарадскі педінстыт (1937), аспірантуру. Кандыдат геаграфічных навук (1940).
З 1937 да 1954 г. В.Еўцыхевіч працаваў у Казахскім педінстытуце (Алма-Ата) старшым выкладчыкам (1937 - 40), дацэнтам, займаў пасады загадчыка кафедры геаграфіі і дэкана геаграфічнага факультэта (1940 - 48). У 1948-54 г.г. узначальваў геолага-геаграфічны факультэт Казахскага дзяржаўнага універсітэта, праводзіў навуковыя даследаванні ў галіне геамарфалогіі. На працягу 1954-58 г.г. працаваў дацэнтам Хабараўскага педінстытута.
Пасля 25-гадовага перапынку, у 1958 г., Васіль Мікалаевіч вяртаецца на Бацькаўшчыну. Ён быў абраны па конкурсе на пасаду дацэнта кафедры фізгеаграфіі Магілёўскага педінстытута. У 1958-64 г.г. з’яўляўся дэканам геаграфічнага факультэта. Еўцыхевіч чытаў лекцыі па геамарфалогіі, фізічнай геаграфіі СССР (азіяцкая частка). Васіля Мікалаевіча цікавілі праблемы эрозіі глебагрунтоў, аховы прыроды, методыкі выкладання геаграфіі. Еўцыхевіч быў “признанным авторитетом” (М.Ратабыльскі) у вобласці геамарфалогіі Беларусі. У 60-70-я г.г. Васіль Мікалаевіч працаваў над доктарскай дысэртацыяй па тэме “Барацьба з эрозіяй глеб”, па якой ён напісаў некалькі манаграфій. Абараніць доктарскую замінала яго цяжкае захворванне.
С.Н.Іваноў
0
С.Н.Іваноў
(1909-1994)
Сяргей Несцеравіч Іваноў нарадзіўся ў 1909 г. у в.Валынцава Горацкага раёна. Выпускнік БСГА (1931). У 1936 – 58 г.г. - загадчык лабараторыі, у 1937 – 41 г.г. дырэктар Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, пазней – загадчык лабараторыі фізіка - хіміі глебаў і радыёактыўных ізатопаў Інстытута глебазнаўства АН БССР, у 1962-70 г.г. - дырэктар Інстытута глебазнаўства. Распрацаваў схему паглынання глебамі фасфат–іёнаў, прапанаваў новыя метады вызначэння патрэбнасцей раслін ва ўгнаеннях у залежнасці ад утрымання ў іх рэчываў жыўлення і інш.. Член-карэспандэнт АН БССР (1961), заслужаны дзеяч навукі БССР (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974).

1.1. 1.Физико – химический режим фосфатов торфа и дерново- подзолистых почв. –Мн., 1962; 2.Количественные закономерности питания растений из удобрений на дерново- подзолистых почвах. –Мн., 1972.
2.1.1. Аношка В.С. Гісторыя развіцця глебазнаўства на Беларусі. –Мн.: БДУ, 2000. –С.49.
(В.С.Аношка)
А.М.Казлоўскі
0
А.М.Казлоўскі
(1832-1896)
Аляксандр Мікалаевіч Казлоўскі –ураджэнец Магілёўшчыны (дакладнае месца нараджэння невядома). Выхадзец са збяднелага шляхецкага роду. Скончыў Мінскую гімназію, Горы – Горацкі земляробчы інстытут (1853). Беларускі аграном і глебазнавец. У 1856 г. атрымаў атэстат інжынера – глебазнаўца. Вывучаў глебы ў Германіі, Бельгіі і Англіі. Прафесар А.М.Казлоўскі ўпершыню ў Расіі на тэрыторыі Горацкага інстытута ў 1850-я г.г. праклаў ганчарны дрэнаж з труб, якія былі прыгатаваны на заводзе пры інстытуце (гэтыя трубы захаваліся ў добрым стане да сяр.ХХст.). Казлоўскі прыняў удзел у паўстанні 1863 г., быў арыштаваны і выселены ў Таўрычаскую губерню, дзе займаўся абвадненнем зямель да 1869г..

2.1. Аношка В.С.. Гісторыя развіцця глебазнаўства на Беларусі. –Мн.: БДУ, 2000. –С.76 – 77.
(В.С.Аношка)
А.Карнажыцкі
0
А.Карнажыцкі
(1849-1918)
А.Карнажыцкі - ураджэнец Магілёва, геолаг. У 1890- х г.г., калі працаваў разам з акадэмікам А.Карпінскім, вынайшаў і вывучыў выхады на паверхню кембрыйска – сілурыйскіх парод, якія выкарыстоўваў у якасці апорных разрэзаў для рэканструкцыі палеагеаграфіі ранняга палеазоя.

1.1. 1.Геологические исследования в юго – западной части Витебской и северных частях Минской и Могилёвской //Материалы по геологии России, т. ХУІІ;
1.2. 1.Гарецкий Р.Г., Левков Э.А. Начальные предствавления о строении недр //Очерки истории науки и культуры Беларуси. –Мн.: Навука и тэхніка, 1996. - С.469.