Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
В.М.Губін
0
В.М.Губін
(нар.у 1948)
Губін Валерый Мікалаевіч – беларускі геолаг, геамарфолаг, геаэколаг.
Нарадзіўся В.М.Губін 2 верасня 1948 г. у г.Магілёў. Скончыў БДУ (1972), аспірантуру. Кандыдат (1981), доктар геаграфічных навук (1993, тэма “Аэракраявідная індыкацыя геадынамічных працэсаў морфагенэзу (на прыкладзе Беларусі)”). В.М.Губін – правадзейны член геаграфічнага таварыства, Правадзейны член (акадэмік) Беларускай горнай акадэміі (1997).
Навукова – вытворчая дзейнасць В.М.Губіна была шчыльна звязана з ВА “Белгеалогія”: пасля сканчэння БДУ працаваў у Беларускай геолага пошукавай экспедыцыі. З 1985 г. ён працаваў у якасці старшага, вядучага навуковага супрацоўніка, загадчыкам аддзела рэгіянальнай геалогіі ў БелНДГРІ. З 1998 г. Валерый Мікалаевіч працуе ў БДУ, дзе ўзначальвае кафедру дынамічнай геалогіі.
К.І.Грум-Гржымайла
0
К.І.Грум-Гржымайла
(1794-1874)
Выдатны рускі хірург Кандрат Іванавіч Грум - Гржымайла з’яўляецца аўтарам першай рускай працы па рэкрэацыйнай геаграфіі (1865), даследчыкам пытанняў выкарыстання курортных багаццяў Расіі.
К.І.Грум-Гржымайла нарадзіўся 21 верасня 1794 г. у г.Магілёў. Скончыў Магілёўскую гімназію (1815), Віленскі універсітэт (1821). У 1821-31 г.г. служыў хірургам пры штабе 1 Арміі (Магілёў), у 1831-74 г.г. працаваў у Пецярбургу. Доктар медыцыны (1823). Папулярызатар медычных ведаў, выдавец газеты “Друг здравия”. Аўтар шэрагу кніг па медыцыне. У 1865 г. напісаў працу аб курортных багаццях Расіі, у якую ўключыў даведачныя матэрыялы аб вядомых яму замежных курортах.

2.1. 1.Грум-Гржымайла К.І. //БЭ у 18тт. -Мн., 1997.-Т.5.-С.463; 2.Грум-Гржымайла К.І. //Памяць: Магілёў.-Мн., 1998.-С.126; 3.Грум-Гржымайла К.І. //Выпускнікі і навучэнцы Магілёўскай мужчынскай гімназіі (1809-1999).-Магілёў, 1999.-С.9-10.
(А.А.Катлёнак)
В.М.Гохман
0
В.М.Гохман
(1918-1986)
Доктар геаграфічных навук, прафесар, буйны дзеяч у галіне эканамічнай геаграфіі Веньямін Максавіч Гохман нарадзіўся ў 1918 г. у Бабруйску.
Пасля сканчэння бабруйскай сямігодкі, В.М.Гохман вучыўся на хімічным факультэце ЛДУ (1934 - 39). Працоўную дзейнасць пачаў у якасці радыёхіміка. Але цікавасць і прагнасць да геаграфічнай навукі перамагла і, Гохман, пакінуўшы кар'еру хіміка, у 1946 г. становіцца аспірантам прафесара М.Баранскага. Пасля аспірантуры (1949), В.Гохман працаваў выкладчыкам эканамгеаграфіі Томскага універсітэта, а з 1954 г. - навуковым супрацоўнікам, загадчыкам (1966–86) аддзела геаграфіі сусветнай гаспадаркі Інстытута Геаграфіі АН СССР. Як вучоны –географ В.М.Гохман зрабіў велізарны ўклад у развіццё тэорыі і практыкі савецкай экканамічнай і сацыяльнай геаграфіі, краязнаўства, у шэраг новых накірункаў у тэарэтычнай геаграфіі, картаграфіі, геаінфарматыцы, геаграфічных даследаваннях сусветнай гаспадаркі і глабальных праблем, шэрагу іншых найважнейшых у метадалагічных і практычных адносінах геаграфічных даследаваннях.
Г.І.Гарэцкі
0
Г.І.Гарэцкі
(1900-1988)
Вядомы далёка за межамі Беларусі акадэмік АН БССР, геолаг, эканам-географ, дэмограф, эканаміст, Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі нарадзіўся 10 красавіка 1900 г. у в.Малая Багацькаўка (зараз в.Багацькаўка) Мсціслаўскага раёна. Родны брат пісьменніка М.І.Гарэцкага.
Пасля сканчэння Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі (1924), на працягу года выкладаў эканамічную геаграфію студэнтам беларускага сектара Маскоўскага камуністычнага універсітэта нацыянальных меншасцей Захаду. Пасля вяртання на Бацькаўшчыну (1926), Гарэцкі працуе дацэнтам Горы-Горацкай (Горацкай) сельскагасакадэміі, у 1927-30-х г.г. узначальвае створаны ім БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі (пры СНК БССР) і адначасова загадвае кафедрай эканамгеаграфіі ў АН БССР. У 28 год Г.І.Гарэцкі быў абраны акадэмікам.
З.А.Гарэлік
0
З.А.Гарэлік
Беларускі савецкі вучоны ў галіне геалогіі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійнай і каменнай солі, нафты на Беларусі Залман Абрамавіч Гарэлік нарадзіўся 5 красавіка 1908 г. у г.Бабруйск.
Скончыў Маскоўскі геолага - разведачны інстытут (1936) і з дыпломам інжынера –геолага вярнуўся на Беларусь, каб весці геалагічныя даследаванні. З 1937 г. працаваў інжынерам, начальнікам, галоўным інжынерам Беларускага геолага-разведачнага упраўлення. У 1950 - 57 г.г. працаваў галоўным геолагам ў Белпрампраекце, з 1957 г.- у Інстытуце геалагічных навук АН БССР, дзе ў 1959 - 67 г.г. быў начальнікам аддзела нафты і газа, а ў 1967 - 76 гг. загадчыкам сектара тэктонікі. Доктар геолага - мінералагічных навук (1973). Пасля 1976 г. Гарэлік працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова - доследнага геолага - разведачнага інстытута.
Галынскія
0
В.І.Галынскі
(1770-раней за 1832)
Вікенцій Іванавіч Галынскі нарадзіўся ў 1770 г.. Належыў да аднаго з найбагацейшых родаў на Магілёўшчыне. Служыў у рускай арміі: з 1797 –камандзір Сібірскага грэнадзерскага палка, што быў расквартыраваны ў Магілёўскай губерні. У 1802 г. выйшаў у адстаўку і служыў па выбару дваран-ства Чэрыкаўскім павятовым маршалкам, статскі саветнік (1810). У 1814 г. Галынскі звярнуўся да упраўляючага Міністэрства паліцыі С.К.Вязьміцінаву з хадайніцтвам аб залічэнні яго на службу без дзяржаўнага ўтрымання. Працаваў чыноўнікам для выканання асобых даручэнняў. Перад самай смерцю быў стар-шынёй савета пры міністры унутраных спраў. З 1824 па 1831 г. быў старшынёй Пятага аддзялення Вольнага Эканамічнага таварыства (аддзяленне, што мела “попечение о сохранении здоровья человеческого и всяких домашних живот-ных”). У таварыстве ён займаўся пытаннямі воспрапрышчаплення і аддаў на гэтую справу свае асабістыя 5000 руб.. Даслужыўся да тайнага саветніка.
Г.А.Вiнкевiч
0
Г.А.Вiнкевiч
(1918 - 2001)
Гаўрыла Апанасавiч Вiнкевiч нарадзiўся 26 сакавiка 1918 г. у в. Мядвед-зева Дрыбiнскага раёна. Г.А.Вiнкевiч скончыў Горацкi земляўпарадкавальны тэхнiкум (1934), курсы па падрыхтоўцы настаўнiкаў геаграфii i гiсторыi для сямiгадовых школ пры Вiцебскiм гарана (1936), геаграфiчны факультэт БДУ (1946). Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Г.А.Вiнкевiч працаваў спецыя-лiстам па землеўпарадкаванню ў Даманавiцкiм раёне Гомельскай вобласцi, настаўнiкам геаграфii i гiсторыi Студзянецкай сямiгодкi (Касцюковiцкi раён; 1936-38), старшым выкладчыкам кафедры геаграфii i прыродазнауства Пiнскага настаўнiцкага iнстытута (1946-54).
Пасля скасавання кафедры ў Пiнску, Г.Вiнкевiч быў пераведзены на паса-ду старшага выкладчыка кафедры фiзiчнай геаграфii Магiлёўскага педынстыту-та, на якой прапрацаваў 20 год. У Магiлёве Г.А.Вiнкевiч напiсаў i падрыхтаваў да абароны кандыдацкую дысертацыю, што была прысвечана навуковай дзей-насцi Б.I.Дыбоўскага. Кандыдат геаграфiчных навук (1946), дацэнт (1971). Г.А.Вiнкевiч чытаў курс агульнага землязнаўства. Актыўны член Магiлёўскага аддзела геаграфiчнага таварыства. У 1965 - 70 гг. Г.А.Вiнкевiч з`яўляўся дэка-нам геаграфiчнага факультэта. Падчас працы ў Магiлёўскiм педынстытуце Г.А.Вiнкевiч напiсаў больш за 20 навуковых прац, артыкулаў.
У.І.Васільеў
0
У.І.Васільеў
(1941-2012)
Уладзімір Іванавіч Васільеў нарадзіўся 10 красавіка 1941 г. ў в.Александраўка Дрыбінскага раёна. Скончыў ПТВ № 4 г.Магілёва (1960), працаваў электраманцёрам у Шклоўскім раёне, у Гомелі. У 1962 г. паступіў на гістгеафак Магілёўскага педінстытута. Вучань П.Лярскага, М.Ратабыльскага, Г.Вінкевіча, Н.Ерашовай, М.Зверава. Пад уплывам сваіх выкладчыкаў, У.І.Васільеў стаў актыўна працаваць у студэнцкім навуковым таварыстве: з пяці год вучобы ён чатыры гады быў старшынёй гэтай арганізацыі.
Пасля паспяховага сканчэння інстытута ў 1967 г., У.І.Васільеў па размеркаванню быў накіраваны ў Быхаўскі раён і прызначаны спачатку дырэктарам Істонскай, потым Глухскай СШ. За посьпехі ў педагагічнай працы Васільеў узнагароджаны медалём “За доблестный труд” (1970).
Ф.В.Вальфсон
0
Ф.В.Вальфсон
Вальфсон Фёдар Восіпавіч нарадзіўся ў в.Сідаравічы Магілёўскага раёна ў 1907 г..
Яшчэ будучы студэнтам Ленінградскага горнага інстытута, Фёдар Восіпавіч працаваў у геалагічнай партыі, праводзіў вывучэнне рудных радовішчаў Дзіліжанскага і Іджаванскага раёнаў. Пазней Ф.В.Вальфсон вёў пошукавыя работы ў Заходнім Карамазыры, Фергане, Мугаджарах, дзе ім былі адкрыты флюарытавыя і свінцова-цынкавыя радовішчы. Ён унёс вялікі ўклад у разведку і ў вывучэнне іншых радовішчаў каляровых і рэдкіх металаў Сярэдняй Азіі, Каўказа, Цэнтральнага Казахстана, Алтая, а таксама Балгарыі і ГДР.
Фёдар Восіпавіч – адзін з заснавальнікаў савецкай школы геолагаў –руднікоў па вывучэнню структурных асаблівасцей радовішчаў.
Вальфсону належыць больш за 230 навуковых прац, некаторыя з якіх пе-ракладзены на іншаземныя мовы. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па геалогіі карысных выкапняў.
Ф.В.Вальфсон удала спалучаў у сабе якасці вучонага і педагога. Педагагічную дзейнасць Ф.В.Вальфсон пачаў у 1933 г. у Ленінградскім горным інстытуце. Працяглы час паспяхова працаваў прафесарам Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата, чытаў лекцыі ва Універсітэце Дружбы народаў, пастаянна кіраваў аспірантамі і саіскальнікамі.
За распрацоўку геолага-хімічных асноў пошукаў і прагназавання карыс-ных выкапняў яму ў 1965 г. была прысуджана Ленінская прэмія. Вальфсон – кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга, медалёў.

1.2. 1.Байкова Я. Может, истребовать “калым”: /О докторе геолого-минерало¬гических наук Ф.И.Вольфсоне //Магіл.праўда.-1992.-24 лістапада; Сёмін У. Лаўрэат –наш зямляк //За кумуніст.працу (Магілёў).-1968.-26 лістапада; 3.70-летие Ф.И.Вольф¬сона //Сов.геология.-1978.-№2.
(Я.Байкова, Л.Гурковіч)
А.У.Багдановіч
0
А.У.Багдановіч
(нар. у 1942 г.)
Беларускі эканамгеограф, буйны спецыяліст у галіне размяшчэння вы-творчых сіл і рэгіянальнай эканомікі Анатоль Уладзіміравіч Багдановіч нарадзіўся 23 лютага 1942 г. у в.Сталяры Асіповіцкага раёна.
Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1964), аспірантуру пры Дзяржпла-не СССР (Масква, 1970). У 1971 г. абараніў дысертацыю на тэму: “Асноўныя праблемы эканамічнага развіцця малых і сярэдніх гарадоў Беларускай ССР”. З 1964 г. працуе ў навукова-доследных эканамічных інстытутах Дзяржплана БССР, Дзяржэканамплана і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1972-73 г.г. працаваў у Мінскім філіяле Цэнтральнага навукова-доследнага і праектнага інстытута па градабудаўніцтву дзяржграмадзянбуда СССР. У 1978 г. прысвоена навуковае званне старшы навуковы супрацоўнік па спецыяльнасці “Эканоміка раёнаў СССР і размяшчэнне вытворчых сіл СССР і замежных краін”. З 1995 г. –намеснік дырэктара па навуковай працы і з 1998 –першы намеснік дырэктара НДЭІ Міністэрства эканомікі РБ.