Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
Магышев М.Н.
0
Манышаў Міхаіл Мікалаевіч (1913-1997)
Вядомы савецкі і беларускі географ, педагог-дэфектолаг, аўтар сусветна вядомых падручнікаў па геаграфіі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Нарадзіўся 22 сакавіка 1913 г. у в. Галачоўка Чавускага раёна. Памёр 24 снежня 1997 г. Скончыў Чавускую сямігодку, Княжыцкую (Магілёўскі раён) школу рабочай моладзі, Шклоўскую школу ФЗН, Мінскі тэхнікум друкарскай справы, геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута (1940). Удзельнік абароны Магілёва (1941), вызвалення Польшчы, Прагі, узяцця Берліна. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі. «Выдатнік асветы БССР» (1962), «Заслужаны настаўнік БССР» (1964), узнагароджаны медалём Н. К. Крупскай (1969). Працаваў выкладчыкам прыродазнаўства і геаграфіі ў школах Клімавіцкага, Бялыніцкага, Чавускага, Магілёўскага раёнаў (1933 1937), інспектарам школ Чэрыкаўскага райаддзела народнай асветы (1937–1941), намеснікам дырэктара і выкладчыкам геаграфіі Мсціслаўскага педвучылішча (1945–1948), намеснікам дырэктара Мсціслаўскай спецыялізаванай школы глуханямых дзяцей (1948–1976). М. М. Манышаў — аўтар спецыялізаваных падручнікаў, распрацоўшчык шэрагу пытанняў дэфекталогіі, аўтар падручнікаў па прыродазнаўству (3, 4, 5–6 кл.), геаграфіі (6–9 кл.), якія ў розны час былі перакладзены на шматлікія мовы народаў СССР, Еўропы, нават, і зараз выкарыстоўваюцца ў школах Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славакіі, Туркменістана і інш.
АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ: Природоведение : Учебн. 5–6 кл. школ глухих. — М. : Просвещение, 1977. Геаграфія СССР : Падручн. для вучн. 7 кл. школ глухіх. — К. : Радян. школа, 1979 (на укр. мове; у сааўт.). Прыродазнаўства : Падручн. 5–6 кл. школ глухіх. — Каўнас : Свіза, 1981 (на літоўск. мове). Прыродазнаўства : Падручн. 5–6 кл. школ глухіх. — Тбілісі, 1984 (на грузін. мове). Геаграфія СССР : Падручн. для 7 кл. школ глухіх. — Ташкент : Укутувчі, 1984 (на узб. мове, у сааўт.). Геаграфія СССР : Падручн. для 7 кл. школ глухіх. — Мінск : Нар. асвета, 1989 (у сааўт.). Манышев, М. Н. Против прожектерства в сурдопедагогике / М. Манышев // Дефектология. — 1989. — № 2. — С. 28–32.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Манышев Михаил Николаевич : (К 60-летию со дня рождения). // Дефектология. — 1973. — № 2. Желаем творческого долголетия! (К 75-летию со дня рождения) // Веление времени / Сб. Центральн. правления Белорус. Общ.-ва глухих. — М., 1988. Гасянкоў, У., М. М. Манышаў / У. Гасянкоў // Памяць : Мсціслаўскі раён. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 513. Дарашэнка, З. М., Манышаў М. М. / З. М. Дарашэнка, У. Г. Хамякоў // Шаруха, І. М. Нашы знакамітыя землякі : Географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці / Біёграфа — бібліяграфічны даведнік / Аўтары-склад. : І. Шаруха, А. Катлёнак, А. Болатаў, Г. Рыдзеўскі // Пад агульн. рэд. Шаруха І. М. — Магілёў : Магілёўская абл. біб.-ка, 2002. — 74 с. Манышев М. Н. // Науменко, В. В. Очерки истории образования Могилевщины / В. В. Науменко, В. С. Богданов, А. Г. Агеев; под общ. ред. Л. С. Смотрицкого. — Могилев : МГО ИПК, 2012. — С. 307; Хамякоў У.Г. Манышаў М.М. – 100 год //Магілёўскі мерыдыян. – Т.13 –Вып. 1-2. (2013.-№1-2). Навуменка, В. Геаграфію вывучалі па падручніках Манышава /В. Навуменка // Настаўніцкая газета.-2013.-18.03
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Мальковский Иосиф - нет данных
0
Мальковский Иос. (??, Романьков Витебского района??-?), полярник, кочегар «Челюскин»
Малинкович Н.П.
0
Малінковіч (Левашова) Ніна Пятроўна (1923-1975)
Савецкі эканоміка-географ, педагог. Нарадзілася 5 кастрычніка 1923 г. у с. Гарадзішча Уладзімірскай вобласці. Пасля сканчэння школы ў Яраслаўлі (1941) працавала на шынным заводзе, разам з якім з пачаткам вайны была эвакуіравана ў Омск. У 1942-1946 гг. вучылася на геаграфічным факультэце Маскоўскага абласнога педінстытута. Скончыла аспірантуру па кафедры эканамічнай геаграфіі МДПІ (1949). У 1949-1951 гг. працавала па размеркаванню ў навучальных установах Хабараўскага края, у 1952-1954 - у г. Галіч, дзе завяршала напісанне кандыдацкай дысертацыі па тэме “Эканам-геаграфічная характарыстыка Кастрамской вобласці”. Кандыдат геаграфічных навук (1954). На працягу наступных 8 гадоў (1955-1963), працавала старшым выкладчыкам ў Навазыбкаўскім педінстытуце. 20 мая 1963 г. абрана старшым выкладчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педагагічнага інстытута, чытала курс эканамічнай геаграфіі СССР. Дацэнт (1969). Двойчы выбіралася на пасаду загадчыка кафедры эканамічнай геаграфіі МДПІ (1964-1967, 1967-1971). 16 сакавіка 1971 г. Н.П. Малінковіч звольнілася з МДПІ, пакінуўшы пасля сябе самыя цёплыя ўспаміны ў студэнтаў і калег па геаграфічнаму факультэту, Магілёўскаму аддзелу геаграфічнага таварыства. У 1971-1975 гг. працавала дацэнтам геаграфічнага факультэта Усць-Каменагорскага педінстытута (зараз Усходне-Казахскі ўніверсітэт, УКДУ). Дацэнт кафедры геаэкалогіі УКДУ Л.А. Лінёва нагадвае, што Н.П. Малінковіч запомнілася ўсім, хто яе ведаў, як высокакультурны, выхаваны, добразычлівы, глыбокасумленны і камунікабельны чалавек, буйны спецыяліст у галіне эканамічнай геаграфіі. Летам 1975 г. была абрана па конкурсу на пасаду дацэнта кафедры эканамічнай геаграфіі Кіраўскага педінстытута, а ў канцы таго ж года яе не стала.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Экономико-географическая характеристика Костромской области. -М., 1954; Костромская область //БСЭ, 2 изд., т. 23.- М., 1956; Тематика и методика практических занятий по физической геаграфии частей света.-Новозыбков, 1961; Практические занятия по экономической географии СССР. - Могилев, 1968.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском педагогическом институте //География в школах и вузах Белоруссии. –Мн., 1975; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3; Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М. Шаруха / пад агульн. рэд. І.М. Шаруха, Т.М. Шаруха. – Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Маковский Томаш, картограф
0
Макоўскі Тамаш (1562 або 1575 - 1630)
Польскі і беларускі друкар, мастак і гравёр, стваральнік карты Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся у 1562 (1575) г. у Гданьску. Нягледзячы на шырокую папулярнасць і запатрабаванасць у той час твораў майстра, аб ім захавалася вельмі мала звестак. Дакладна не ўстаноўлена, дзе Т. Макоўскі атрымаў мастацкую адукацыю. Аб тым, што ён яе меў, дазваляюць меркаваць якасці выкананых твораў, упэўненае валоданне новай на той час тэхнікай медзярыту, дасведчанасць у правілах перспектыўнай і анатамічнай пабудовы выяў. Акрамя гэтага майстар паказвае выдатныя веды ў шэрагу навукова-гістарычных галін, напрыклад у эмблематыцы, геральдыцы, тэалогіі. Па захаваных дакументах вядома, што ён у 1600-1611 гг. выконваў розныя даручэнні Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі), верагодна, уваходзячы ў склад дворні нясвіжскага двара князя. У пач. XVII ст. Макоўскі кіраваў друкарняй у Нясвіжы, працаваў пры двары князёў Радзівілаў каморнікам, прыдворным артыстам, маляваў і гравіраваў па заказах Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Т. Макоўскі выгравіраваў першую дакладную карту ВКЛ (каля 1603, захав. 2-е выд., 1613, Амстэрдам, майстэрня Г. Герытса), да якой склаў тлумачальны тэкст, даў агульную характарыстыку края (захоўваецца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта). Арыгінал тэкста да карты захоўваецца ва ўніверсітэцкай бібліятэцы г. Упсала (Швецыя). Арыгінал “Радзівілаўскай карты” знаходзіцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, у Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца факсимільная карта. Карта ВКЛ аздоблена па-мастацку, дэкарыравана рамкой, малюнкамі караблёў, на ёй даставерна адлюстравана гідрпграфія, абазначана 1039 населеных пунктаў, у т. л. 544 – у ВКЛ, з іх 342 - на тэрыторыі Беларусі, схематычна даюцца замкі і храмы. У тэкставай частцы на лацінскай мове прыведзены звесткі аб прыродных і сацыяльна-гаспадарчых асаблівасцях ВКЛ (рэкі, гандлёвае суднаходства, буйныя гарады, установы адукацыі, магістраты, багатыя магнацкія резідэнцыі, палацы і сядзібы; апісанні звычаяў, абрадаў, даныя аб прыняцці хрысціянства, заключэнні Берасцейскай, польскай вуній). Поўная версія карты складаецца з двух частак: непасрэдна карты ВКЛ і карты ніжняй плыні р. Дняпро з парогамі. Карта перавыдавалася ў Амстэрдаме ў 1631, 1653, 1662 гг. на лацінскай мове, у 1668 г. - на французскай. Макоўскі - аўтар гравюр да кніг «Перэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» М. К. Радзівіла (1601, Брунсберг), «Гіпіка» К. Дарагастайскага (1603, Кракаў; 1620, Познань), да «Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Захара і Мікалая» (1604, Нясвіж), «Панегірыка Казіміру» (1610, Вільня). Аўтар гравюр з відарысамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска. У 1611 г. у нясвіжскай майстэрні Макоўскі выгравіраваў план Масквы, на якім пазначаны маскоўскія храмы, званіцы, вежы і іншыя славутасці. Выканаў гравіраваныя партрэт М. К. Радзівіла, некалькі гравюр пра падзеі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (серыя «Аблога Смаленска», 1611; выява прадстаўлення сенату палонных братоў Шуйскіх і інш.). Работы падпісваў Маковіус, Макоўскі, Т.М. У памяць картографа і гравера ў Нясвіжы ўстанолены бюст Т. Макоўскага (1990 г.)
• БІБЛІЯГРАФІЯ: Jakubowski J. Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświecki. Warszawa, 1923; Шматаў В. Беларуская кніжная гравюра XVI-XVIII стст. Мн., 1984; Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII-XVIII ст. - Мн.: Беларусь, 2010; Alexandrowicz S. Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII w. Poznań, 1989.
• І.М. Шаруха
Моисеени Н.М.
0
Майсеня Мiкалай Мацвеевiч (1904-1975)

Фізіка-географ, педагог. Нарадзiўся ў лютым 1904 г. у в. Касцюкi Любанскага раёна. Дзякуючы асабiстаму старанню, нягледзячы на шматлiкiя цяжкасцi, што выпалi на яго долю, атрымаў нядрэнную па тых часах адукацыю. У ягоных 16 год з ахвотай прымаюць на працу выхавальнікам дзiцячага дома (1920-1923), у 19 год становіцца iнспектарам райаддзела адукацыi ў г. Мсцiслаў (1923-1927); настаўнiчаў на Магілёўшчыне (1927-1931). Ад акружкама быў накiраваны на вучобу ў Маскоўскi дзяржаўны педiнстытут. Праз два гады вучобы (1933) перавёўся на геолага-геаграфiчны факультэт МДУ, які паспяхова скончвае ў 1936 г. Адначасова з вучобай ва ўнiверсiтэце працаваў асiстэнтам кафедры фiзiчнай геаграфii сталiчнага педiнстытута (1934-1936). Скончыў аспiрантуру пры МДУ (1939) з прадстаўленнем да абароны кандыдацкай дысертацыi. Кандыдат геаграфiчных навук (1939). У 1939-1940 гг. працаваў дацэнтам кафедры фiзiчнай геаграфii Магiлёўскага педiнстытута, чытаў фiзiка-геаграфiчныя курсы. У 1940-1958 гг. працаваў у розных вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Расii: у 1940/1941 нав. годзе - загадчык, у 1941-1946 - дырэктар школы ў Маскоўскай вобласцi, у 1946-1952 – заг. кафедр геаграфii ў Мiчурынскiм, Калужскiм, у 1952-1955 - дацэнт кафедры геаграфii ў Навазыбкаўскім, у 1955-1958 – дацэнт у Валагодскім педiнстытутах. Частая перамена месцаў працы тлумачыцца тым, што ў 1940-1950-х гг. у СССР ішоў працэс масавага скарачэння прыродазнаўча-геаграфiчных i геаграфiчных факультэтаў i аддзяленняў педагагiчных вну, закрыцця адпаведных кафедраў. У 1958 г. вяртаецца ў БССР: у 1958-1960 гг. працуе старшым навуковым супрацоўнiкам сельскагаспадарчай акадэмii ў Мiнску, з адкрыццём геаграфiчнага факультэта ў МДПI iмя М. Горкага, у 1960 г. пераходзiць на працу ў гэтую навучальную ўстанову. З’яўляецца стваральнiкам і першым загадчыкам кафедр геаграфii (1960-1964) і геаграфiі замежных краiн (1964-1968) Мінскага педінстытута. З 1 студзеня 1974 г. вызвалены ад пасады дацэнта кафедры геаграфiі замежных краiн Мінскага педінстытута з прычыны выхаду на пенсiю. У тым жа годзе пераехаў на жыхарства ў г. Масква да дзяцей, дзе хутка i памёр. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням фiзiчнай геаграфii СССР, краязнаўства, методыкі выкладання геаграфii, фiзiчнай геаграфii замежных краiн, тэорыi катастроф у гiсторыi Зямлі.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Место и роль географии в политическом образовании.– Вологда, 1957; Постановка преподавания краеведения в пединститутах. – Вологда, 1957; Постановка краеведческого практикума в пединститутах //Полевые практики. - Мн., 1960; К вопросу о теориях катастроф в истории Земли. //Сб. научных работ МГПИ. – Мн., 1968.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Личное дело Моисеени Н. М. // Архивы БГПУ, МГУ; Войтович М.С. География в Минском пединституте им. А. Горького // География в школах и вузах Белоруссии.-Мн., 1975; Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте // География в школах и вузах Белоруссии.-Мн., 1975; Саломка А.В., Кудло К.К. Факультэту прыродазнаўства – 25 гадоў //Нар. Асвета-1996.- №5; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3; Майсеня М.М. // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934 – 1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Мазурук И.П.
0
Мазурук Илья Павлович (1906-1989)
Полярный летчик, Герой Советского Союза (1937), генерал-майор авиации (1946). Родился 20 июля 1906 г. в г. Брест-Литовск (г. Брест). После окончания семилетней школы работал в Орловском горкоме партии. В армии с 1927, в авиации с 1928. В 1928 окончил Ленинградскую военно-теоретическую школу ВВС, в 1929 — Борисоглебскую военную авиашколу летчиков. Служил в строевых частях ВВС. С 1932 - летчик, командир отряда на Дальнем Востоке. Одним из первых освоил ряд новых воздушных линий на Сахалине и Камчатке, трассы Северного морского пути. С 1936 летал в Полярной авиации (с 1938 - начальник управления). В 1937 в качестве командира самолета ТБ-3 участвовал в высадке первой дрейфующей научной станции «Северный полюс-1». Звание Героя Советского Союза присвоено 27 июня 1937 за мужество и героизм при выполнении этого задания. Участвовал в высадке экспедиции И. Д. Папанина на Северный полюс. В 1939 окончил Курсы усовершенствования командного состава при Военно-воздушной академии им. Н. Е. Жуковского. Участник советско-финляндской войны (командир бомбардировщика ТБ-3). Во время Великой Отечественной войны командир авиагруппы ВВС Северного флота; с 1942 — нач. Красноярской воздушной трассы, с 1943 — командир 1-й перегоночной авиадивизии, руководил перегоночной трассой из Аляски в СССР (Красноярск) для поставок по ленд-лизу американских самолетов. В 1938-1947 – нач. Управления Полярной авиации Главсевморпути. В 1947-1953 — зам. начальника Научно-испытательного института ГВФ. С 1953 - в отставке. Работал в Главсевморпути, совершил 254 полета на дрейфующие станции. В 1955-1956 — командир летного отряда Первой морской экспедиции в Антарктиду. В январе 1956 первым осуществил посадку самолета Ан-2 на вершину айсберга в Антарктиде. Умер 2 января 1989 г. в Москве, похоронен на Троекуровском кладбище. Награжден 2 орденами Ленина, 3 орденами Красного Знамени, 3 орденами Отечественной войны 1-й ст., 2 орденами Трудового Красного Знамени, 3 орденами Красной Звезды, медалями, иностранными наградами. Избирался депутатом ВС СССР. Автор книг: «Аэронавигация», «Над Арктикой и Антарктидой. Полярная авиация СССР» (совм. с А. А. Лебедевым).
В.Г. Хомяков
Лярский П.А.
0
Лярский Петр Алексеевич (1918-2013)

Известный советский, белорусский физико-географ, краевед, педагог, основатель белорусского начального природоведения. Родился 2 января 1918 г. в д. Риминка Чаусского района. Умер 25 октября 2013 г. Похоронен на Грузовском кладбище г. Могилева.
В 1934–1939 гг. учился на рабфаке, на географическом факультете Могилевского пединститута. Во время учебы работал секретарем деканата, лаборантом кафедры, преподавателем на подготовительном отделении учительского института, успешно занимался в драматическом кружке. Являлся Сталинским стипендиатом. Кандидат географических наук (1954). «Отличник народного просвещения БССР» (1955), «Отличник народного просвещения СССР» (1975). За выдающиеся заслуги П. А. Лярский в 2006 г. стал Лауреатом премии областного исполнительного комитета в области научной и общественной деятельности с присвоением звания «Человек года Могилевской области». Непродолжительное время, по распределению, учительствовал в немецкой национальной школе в Наровлянском районе Гомельской области, служил в армии, в т.ч. на западной границе (1939–1941). С первых дней войны — на фронте (минометчик на западной границе). С 1942 г. — связной партизанской группы; с 1943 г. — пулеметчик, командир взвода, политрук одного из подразделений партизанского полка «13». Кавалер боевых наград. После освобождения Беларуси Лярский был направлен на работу директором сельской школы. С января 1945 г. в течение последующих 32 лет работал старшим преподавателем, доцентом (1960) кафедры физической географии географического факультета, в 1977–1999 гг. — доцентом кафедры педагогики и методики начального обучения. Действительный член географического общества СССР (с 1947 г.), Почетный член ОО «Белорусское географическое общество», Почетный председатель Могилевского областного отдела общества. Вместе с Н. Ратобыльским им написаны учебники для студентов педфаков ВУЗов СССР «География» (1963; 1966), «Землеведение и краеведение» (1976; 1987). В 1971 г., впервые в Беларуси, Петр Алексеевич издал учебник для школ БССР по природоведению (3 кл.). По этой же дисциплине в 1975 г. им был издан учебник и для 4 класса. Новые учебники для 3 (с 1989 г. — для 4 кл.), 4 класса (с 1989 — 5 кл.) выдержали соответственно 11 и 8 изданий. По «Природоведению» Лярского предмет изучался до 1997 г. Общий тираж учебников для школы — 4,5 млн. экз. Учебники П. Лярского по природоведению, как лучшие в СССР, выдвигались на Государственную премию СССР. Значительным достижением являются его работы (в т.ч. в соавт.) по краеведению, не утратившие актуальности : «Пять туристических маршрутов по Могилевской области» (1957), «Очерки по географии Могилева и его окрестностей» (1959), «Знай, люби и охраняй родную природу» (1976) и др. Но всесоюзную известность получило его «Пособие по краеведению» (1966), принесшее автору громкую славу в научных кругах. Лярский много времени отдавал общественной работе : читал лекции в институте усовершенствования учителей, в народном университете при педагогическом институте, работал в обществе охраны природы, в Могилевском областном отделе географического общества (в 1959–1963 гг. — ученый секретарь, в 1963–1993 гг. — председатель, с 1993 — почетный председатель), консультантом по научным и методическим вопросам кафедры географии МГУ им. А. А. Кулешова, членом редакционной коллегии журнала «Магілёўскі мерыдыян». Выйдя на пенсию на 82 году жизни, он написал два варианта монографии «Природа Могилевской области» (384 с; 2005 и 2006, на рус. и бел. яз.), изданы «Избранные научно-педагогические труды» (2008), опубликовано около 20 основательных статей по географии, методике преподавания, краеведению (журналы «Народная асвета», «Беларуская думка», «Неман», «Пачатковая школа» и др.). Все годы существования журнала «Магілёўскі мерыдыян» (с 2001 г.) П. А. Лярский был активным его автором, рецензентом статей, консультантом. П. А. Лярский — автор более 150 научных работ. О его научной деятельности снято три фильма для центрального телевидения : два из серии «Наши знаменитые земляки», один — из серии «Созидатели», издана книга, в начале 2014 г. на белорусском радио вышли две радиопередачи, посвященные Петру Алексеевичу. В учебном корпусе №3 МГУ им. А. А. Кулешова открыт мемориальный уголок Лярского (2013), его имя присвоено СШ №21 г. Могилева (2017), к 100-летнему юбилею РУП «Белпочта» выпустила почтовую карточку (2018), на корпусе факультета математики и естествознания МГУ им. А.А. Кулешова установлена бронзовая мемориальная доска (2018). Неофициально высшую точку Могилевской области (ур. Темный Лес, 236 м) называют Горой Лярского.
ОСНОВНЫЕ ПУБЛИКАЦИИ: Наш край : (Магілёўская вобласць. Фізіка-геаграфічны нарыс) // Дняпро. — Магілёў, 1957. — С. 281–295. Пять туристических маршрутов по Могилёвской области (у сааўт). — Могилёв, 1957 — 115 с. Прырода Магілёўскай вобласці. Магілёў, 1959. — 75 с. Очерки по географии Могилёва и его окрестностей (у сааўт.). — Магілёў, 1959. — 164 с. П. И. Рычков как выдающийся русский географ ХУШ в. // Географ. сб. — Л.,1954 — Вып. 3. География : Уч. пособ. для студ. фак. подгот. учителей. — Минск, 1963. — 379 с. (у сааўт). Пособие по краеведению. — Минск, 1966. — 239 с. Могилёв : Историко-экономический очерк (у сааўт). — Минск, 1971. Календарь природы и труда : Пособ. для учащихся 3 кл. — Минск, 1970. — 128 с. (у сааўт). Природоведение : Учеб. для 3 кл. Минск, 1971. — 135 с. Природоведение : Учеб.для 4 класса. — Минск, 1975. — 108 с. Общее землеведение и краеведение. — Минск, 1976. — 415 с. (у сааўт). Знай, люби и охраняй родную природу. — Минск, 1976 (у сааўт). Природоведение в 4 классе : Пособ. для учителей. — Минск, 1976. — 120 с. Природоведение в 3 классе : Пособ. для учителей. Минск, 1976. — 96 с. (у сааўт). Прыродазнаўства ў пачатковых класах. — Мінск, 1984. — 160 с. (у сааўт). Землеведение и краеведение. — 2 изд. — Минск, 1987. — 414 с.(у сааўт). Магілёўская вобласць // ЭПБ у 5 тт. — Т. 3. — Мінск, 1984. — С. 255–257. Краязнаўства // ЭПБ у 5тт. — Т. 3. — Мінск, 1984 (у сааўт). Рабочы сшытак на прыродазнаўству : Дапам. для 4 кл. — Мінск, 1989. — 78 с. Растительность Могилевской области // Магілёўскі мерыдыян. — 2003. — Т. 3. — Вып. 1. — С. 113–142. Прырода Магілёўскай вобласці. — Мінск : Тэхналогія, 2005. — 386 с. Природа Могилевской области. Мінск : Тэхналогія, 2006. — 386 с. Чтоб земля стала оазисом // Беларуская думка. — 2007. — № 7. — С. 176–181. Великий белорусовед // Неман. — 2008. — № 12. Подводя итоги творческого пути. // Магілёўскі мерыдыян. — Т. 8. — Вып. 1. — 2008. — Вып. 1–2 (12–13). — С. 4–8. Судьба первопроходца // Беларуская думка. — 2009. — № 12. Методыка выкладання тэмы «Вада» курса «Чалавек і свет», 5 клас // Магілёўскі мерыдыян. — Т. 11. — Вып. 1 (2012. — Вып. 1–2 (16–17). — С. 123–131. Методыка выкладання тэмы «Паветра» курса «Чалавек і свет», 5 клас // Магілёўскі мерыдыян. — Т. 12. — Вып. 1 (2012. — Вып. 1–2 (18–19). — С. 63–73. П. И. Рычков и его «Топография Оренбургская» (к 300-летию со дня рождения первого член-корреспондента РАН) // Веснік МДУ. Серыя С. Псіхолага-педагагічныя навукі : педагогіка, псіхалогія. — 2013. — № 13. — С. 21–29. П. И. Рычков и его «Топография Оренбургская» // Геаграфія. — 2013. — № 3. — С. 53–59. П. І. Рычкоў. «Тапаграфія Арэнбургская» : 250 год з дня выдання // Магілёўскі мерыдыян. — Т. 13. — Вып. 1–2 (2013. — Вып. 1–2 (20–21) — С. 32–36. Методыка выкладання тэмы «Горныя пароды» курса «Чалавек і свет», 5 клас. // Магілёўскі мерыдыян. — Т. 13. — Вып. 1–2 (2013. — Вып. 1–2 (20–21). — С. 109–116. Николай Станиславович Ратобыльский : к 100-летию со дня рождения //Магілёўскі мерыдыян. — Т. 13. — Вып. 3–4. Методыка выкладання тэмы «Глеба» курса «Чалавек і свет», 5 клас // Магілёўскі мерыдыян. — Т. 13. — Вып. 3–4. Н. С. Ратобыльский. «Ландшафты бассейна среднего Сожа…». Избранное. // Магілёўскі мерыдыян. — Т. 13. — Вып. 3–4.
БИБЛИОГРАФИЯ: Красовский, Н. И. Высшая школа Советской Белоруссии. — 2 изд. — Мн., 1972. — С. 273. Пётр Алексеевич Лярский : 75 лет со дня рождения // Вестник БГУ. Сер. 2. — 1994. — № 1. — С. 77. Рыдзеўскі, Г., П. А. Лярскі // Географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці. — Магілёў, 1995. — С. 22–24. Ратобыльский, Н. С. География в Могилёвском пединституте // География в школах и вузах Белоруссии. — Мн., 1975. — С. 79–83. Дементьев, В. А. Географическое общество БССР // там же. — С. 34,46,51. Галай, И. П. Издание Географической литературы в БССР для школ и учителей // там же. — С. 152. Шарухо, И. Н., Ридевский, Г. В., Пётр Алексеевич Лярский : 80 лет со дня рождения. — Могилёв : ХЭЛП, 1998. — 34 с. Шаруха І. М., Рыдзеўскі Г. П., А. Лярскі // Геаграфія : праблемы выкладання. — 1998. — № 1. Шаруха, І. Уклад П. А. Лярскага ў развіццё пачатковай прыродазнаўча-геаграфічнай адукацыі на Беларусі // Школьное естественно-географич.образование : проблемы, поиски и перспективы. — Могилёв, 1998. — С. 38–40. Лярский П. А. // Кто есто кто в Республике Беларусь. — Мн., 1999. — С. 299. Лярскі П. А. // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934–1978: Бібліяграфічны даведнік // Склад. І. М. Шаруха / Пад агульн. рэд. І. М. Шаруха, Т. М. Шаруха. — Магілёў, 2000. — С. 44–46. Шаруха, І. М., П. А. Лярскі // Бел.энц. ў 18 тт. — Мн. : БЭ, 1999. — Т. 9. — С. 427. Старавойтава, Т. А. Географ, краязнавец, выкладчык : Да 85-годдзя П. А. Лярскага // Веснік МДУ імя А. Куляшова. — 2003. — № 2–3. — С. 234–235. Шэлехаў, М. Класічны мёд // Беларуская думка. — 2006. — № 9. — С. 24–33. Шарухо, И. Н. Знаменитые уроженцы нашего края // География Могилевской области / Под ред. И. Н. Шарухо. — Могилев, 2007. Геаграфічна-статыстычны слоўнік Чавускага раёна // Магілёўскі мерыдыян. — Т. 7. — Вып. 1–2 (8–9). — Магілёў, 2007. Шаруха, І. М. Рыцар прыроды // Пачатковая школа. — 2008. — № 4. П. А. Лярский. // Науменко, В. В, Очерки истории образования Могилевщины / В. В. Науменко, В. С. Богданов, А. Г. Агеев; под общ. ред. Л. С. Смотрицкого. — Могилев : МГО ИПК, 2012. — С. 204. Шаруха, І. М. Юбілей старэйшага географа краін СНД : П. А. Лярскаму — 95! / Шаруха І. М., Хамякоў У. Г., Шадракоў А. В. // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Серыя С. Псіхолага-педагагічныя навукі : педагогіка, псіхалогія // 2013. — № 13. — С. 101–103. Шаруха, І. М. Юбілей старэйшага географа краіны : П. А. Лярскаму — 95! /Шаруха І. М., Хамякоў У. Г., Шадракоў А. В. // Геаграфія. — 2013. — № 3. — С. 51–53. Шарухо И. Н., Хомяков В. Г., Шадраков А. В. Страты навукі. Петр Алексеевич Лярский (1918–2013) // Магілёўскі мерыдыян. — Т. 13. — Вып. 3–4. — С. 3–4.
И.Н. Шарухо, В.Г. Хомяков
Любич-Маевский С.А.
0
Любич-Маевский Станислав Адамович (1878-1941)
Белорусский и польский общественный, культурный деятель, педагог, автор учебников по географии. Родился 27 апреля 1878 г. в Полоцком районе. Окончил гимназию в Полоцке (1895), Краковский Ягеллонский университет (1903). Возглавлял студенческую организацию «Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве» (1900; цель - изучение положения белорусских крестьян и их взаимодействия с польской шляхтой, влияние на население Беларуси политики полонизации и русификации). Работал преподавателем географии и истории в учебных заведениях Польши, Украины, Беларуси, директором гимназий (Замбрув, Львов, Калиш, Янув-Любельский, Вилейка, Нове-Мясте, Лежайск). Автором 12 учебных пособий по географии, истории, белорусского «Лемантара» (1929, Львов) для школ. В июне 1940 г., после создания ЛитССР, вошел в состав городской администрации Вильнюса (отвечал за вопросы школьного образования; провел школьный референдум по вопросу о национальной белорусской школе - за ее создание высказалось 12% респондентов). После оккупации Литвы немецкими войсками, переехал в Минск и поступил на службу в Инспекцию белорусских школ. Одновременно сотрудничал с группой Я. Станкевича и белорусским антифашистским подпольем. По доносу провокатора был арестован и расстрелян в декабре 1941 г.
ОСНОВНЫЕ РАБОТЫ: Geografja powszechne. Cz. I Wiadomości ogólne. – Łódź-Warsz., 1917; Gieografja powszechna. Cz. 2, Australia, Ameryka, Afryka i Azya.-Łódź., 1917; Gieografja powszechna. Cz. 4, Gieografja Polski.- Łódź, 1917; Krótka geografja powszechna.- Łodz-Warsz., 1919; Lemantar.-Lwou, 1929; Pierszy pramien.-Lwou, 1929; Nauka pisowni polskiej. Podręcznik dla szkół początkowych i niższych klas szkół średnich. Cz. 1.- Łódź—Warsz., 1917.
БИБЛИОГРАФИЯ: Ляхоўскі У. Жыццяпіс Любіч-Маеўскага // Спадчына.-1994.-№1; Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917-1945) /Г.Р. Сянькевіч [ і інш.]; пад рэд. Г. Р. Сянькевіч.-Мн., 1993.
И.Н. Шарухо
Лукашов К.И.
0
Лукашоў Канстанцін Ігнатавіч (1907-1987)
Савецкі вучоны ў галіне геалогіі, геахіміі і геаграфіі, заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства (1954), і яго прэзідэнт (1957-1960). Нарадзіўся 7 студзеня 1907 г. у в. Гарадзец Быхаўскага раёна. Першапачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы (бацька аддаў яго ў навучанне мясцоваму габрэю), а сярэднюю – у Быхаве. Пасля сканчэння школы працаваў на камсамольскай рабоце (1922-1925) у в.Гарадзец, сакратаром ячэйкі ў Быхаве, загадчыкам клуба, сакратаром арганізацыі на Ветранскім шклозаводзе (1925-1927, р.п. Ветрынка). Пасля сканчэння ЛДУ (1931) пачынае навуковую і педагагічную дзейнасць. У 24 гады ён стаў загадчыкам кафедры, крыху пазней – дэканам, рэктарам Ленінградскага ўніверсітэта. Доктар геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1938). У 1939-1944 гг. К.І.Лукашоў працаваў на адказнай пасадзе ў Наркамаце замежнага гандлю, прадстаўляў СССР у ЗША, дзе адказваў за набыццё па “Ленд-Лізу” бронетэхнікі, самалётаў, узбраення. Пад час вайны К.І. Лукашову было прысвоена званне палкоўнік. Апасля вайны К.І.Лукашоў працаваў прафесарам, загадчыкам кафедры інстытута замежнага гандлю (Масква), Маскоўскага універсітэта. Пасля вяртання на Беларусь, абраны акадэмікам АН БССР. Працаваў рэктарам БДУ (1956-1969), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук (1956-1969) і адначасова узначальваў лабараторыю геахіміі тэхнагенэзу Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. У 1963-1970 гг. загадваў лабараторыяй геахімічных праблем АН БССР, у 1971-77- працаваў дырэктарам Інстытута геалагічных навук АН БССР.
Навуковыя працы прысвечаны праблемам грунтазнаўства, фізічнай і эканамічнай геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі. К.І.Лукашоў з’яўляецца заснавальнікам генетычнага глебазнаўства ў СССР, беларускай геахімічнай школы. Распрацаваў занальную геахімічную класіфікацыю кары выпятрэння. За адкрыццё і разведку нафты на Беларусі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР (1972). Заслужаны дзеяч навук БССР (1967). Заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства (1954), яго прэзідэнт (1957-1960). Удастоены шэрагу дзяржаўных узнагарод, сярод якіх два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Дружбы Народаў. Памёр 23 мая 1987 г.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Введение в палеогеохимию земной коры. - Мн., 1974; Генетические типы и фации в природе.- Мн., 1960; Геохимическое поведение элементов в гипергенном цикле миграции.-Мн., 1964; Геохимические поиски элементов в зоне гипергенеза. Кн.1.-Мн., 1967; Геохимические процессы миграции и концентрации элементов в биосфере.-Мн., 1957; Грунты СССР.-Л., 1939; Образование и миграция нефти.-Мн., 1974 (у сааўт.); Геохимическое изучение земной коры.-Мн., 1977 (у сааўт.); Основные вопросы геологии и палеогеографии антропогена.-Мн., 1959; Основные генетические типы четвертичных отложений.-Мн., 1955; Основы литологии и геохимии коры выветривания.-Мн., 1958; Очерки по геохимии зоны гипергенеза.-Мн., 1963; Проблема лёссов в свете современных представлений.-Мн., 1961; Человек и биосфера.-Мн., 1976 (у сааўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Лукашоў К.І. //Бел.ССР: Каротк.энц.-Мн., 1981; Лукашоў К.І. //Энц.прыроды Беларусі. У 5тт.-Мн., 1984.-Т.3; 3.Лукашёв К.И. //Академия наук Бел.ССР.-Мн., 1979; Биобиблиографический указатель научных трудов академика АН БССР К.И.Лукашёва: (К 80 летию со дня рождения).-Мн., 1987; Вопросы географии Белоруссии /Сб.ст./-Мн., 1960.-Вып.1; Константин Игнатьевич Лукашёв: К 80-летию со дня рождения белорус. учёного в обл.геохимии //Весці АН БССР.Сер.хім.навук.-1987.-№2; Шаруха І.М. К.І. Лукашоў // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд.І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Ломоносов Николай - нет данных
0
Ломоносов Николай (?, Витебск-?), полярник, матрос «Челюскин».