Наверх

П.А.Лярскі

Опубликовано: 2640 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 889
0
Голосов: 0
П.А.Лярскі
(нар.у 1918г.)
Пётр Аляксеевiч Лярскi нарадзiўся 2 студзеня 1918 г. у в.Рымiнка Чавускага раёна. Пасля сканчэння мясцовай пачатковай школы i сямігадовай школы ў Чавусах, вучыўся ў 1934-39 г.г. на рабфаку, на геаграфiчным факультэце Магiлёўскага педагагiчнага інстытута.
Пад час вучобы ў названай вну працаваў сакратаром дэканата факультэта, лабарантам кабiнета фiзiчнай геаграфii, выкладчыкам геаграфii на падрыхтоўчым аддзяленнi настаўніцкага iнстытута. Сталiнскi стыпендыят П.А. Лярскi, разам з будучым доктарам гiстарычных навук Я.Д.Дзiранком, стаў адным з першых выпускнiкоў геафака, што атрымалi дыплом з адзнакай.
Непрацяглы час па размеркаванню П.А.Лярскі настаўнiчаў у адной з палескiх школ (Нараўлянскі раён), служыў у войску на польскай мяжы (1939-41).
З першых дзён вайны П.А.Лярскi знаходзiўся на фронце. Часць Пятра Аляксеевiча адной з першых прыняла на сябе ўдар ворага, зведала горыч адступлення, цяжкiя баi падчас прарыву з акружэння. У 1941-43 г.г. П.А.Лярскi з’яўляўся сувязным партызанскай групы, з 1943 года - кулямётчык, камандзiр узвода, палiтрук. П.А.Лярскi - кавалер баявых узнагарод.
Пасля вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў П.А.Лярскi быў пакiнуты на выкладчыцкай рабоце. Са студзеня 1945 г. на працягу наступных 32 год (да 1977) Пётр Аляксеевiч працаваў старшым выкладчыкам (1945), дацэнтам (1960) кафедры фiзгеаграфii геаграфiчнага факультэта. У 1977 г- 99 г.г. - дацэнт кафедры педагогiкi i методыкi пачатковага навучання. У МДПI П.А.Лярскi падрыхтаваў да абароны дысертацыю па тэме, што была падказана акадэмiкам Л.С.Бергам “П.І.Рычкоў – выдатны рускi географ ХУШст.” Кандыдат геаграфiчных навук (1954).
У навуковай спадчыне вучонага можна вызначыць тры галоўныя тэмы: теорыя геаграфii, геаграфiя Беларусi i краязнаўчае вывучанне Магiлёўскай вобласцi, методыка выкладання пачатковага прыродазнаўства. У кожным з гэтых напрамкаў навуковай дзейнасцi былi свае дасягненнi: грунтоўныя артыкулы, падручнiкi, манаграфii, але больш за ўсе напрацавана па методыцы выкладання прыродазнаўства ў пачатковай школе.
У 1958 г. у педiнстытуце быў адчынены факультэт падрыхтоўкi настаўнiкаў пачатковых класаў. З гэтага моманту i на працягу больш за 40 год Пётр Аляксеевiч выкладаў курс “Методыка выкладання прыродазнаўства”.
Разам з М.С.Ратабыльскiм iм напiсаны вучэбны дапаможнiк для студэнтаў педагагiчных факультэтаў “Геаграфiя”, падручнiк “Землязнаўства i краязнаўства”. Па гэтых кнігах на працягу амаль 40 гадоў, вучацца будучыя настаўнiкi пачатковых школ не толькі ў вну Беларусi, але i Расii.
У 1971 г., упершыню на Беларусi, Пётр Аляксеевiч выдаў падручнiк для школ БССР па прыродазнаўству (3 клас). Па гэтай жа дысцыплiне ў 1975 г. iм быў выдадзены падручнiк для 4 класа. Пасля таго, як кожны з падручнiкаў вытрамаў па чатыры выданнi, адпаведна ў 1975 i ў 1979 г.г., яны былi карэнным чынам перапрацаваны. Новыя падручнiкi для 3 класа (з 1989 г. - для 4 класса), 4 класа (з 1989 -5 клас) з той пары вытрымалi адпаведна 11 i 8 выданняў. Па “Прыродазнаўству” Лярскага прадмет вывучаўся да 1996/97 нав.года. Агульны тыраж падручнiкаў для пачатковай школы склаў 4,5 млн.паасобнікаў.
З сярэдзiны 1970-х г.г. Лярскi пачаў ствараць шматлiкiя навуковыя дапаможнiкi для настаўнiкаў школ па методыцы выкладання прыродазнаўства. Яму належыць i вынаходнiцтва “Рабочага сшытка па прыродазнаўству”–адзiнага ў сваiм родзе навучальнага дапаможнiка ў краiнах СНД i магчыма, у сусветнай практыцы. Сярод здабыткаў у галiне методыкi пачатковага прыродазнаўства трэба адзначыць распрацаваную П.А.Лярскiм сiстэму безмашыннага праграмаванага кантролю за ведамi вучняў, арыгiнальную методыку фармiравання прыродазнаўчых уяўленняў i паняццяў і да т.п..
Лекцыi П.А.Лярскага поўныя лiрызму, параўнанняў, цiкавых фактаў з оптымумам навучальнага матэрыялу застаюцца ў памяцi і ў душы слухачоў на ўсе жыццё.
П.А.Лярскаму пашанцавала ў жыццi –яму давялося асабiстымi вачыма бачыць вынiкi сваёй плённай працы –ён зрабiў цэлы навучальны комплекс па прыродазнаўству: па яго падручнiках займалiся вучнi малодшых класаў, па яго кнiгах вучацца студэнты, працуюць выкладчыкi пачатковых школ, яго дапаможнiкi выкарыстоўваюць студэнты-географы, краязнаўцы.
Дацэнт Лярскi заўсёды займаў актыўную жыццёвую пазiцыю, шмат часу аддаваў грамадскай працы: чытаў лекцыi ў інстытуце ўдасканалення настаўнiкаў, у народным унiверсітэце пры МДПІ, працаваў у таварыстве аховы прыроды. Правадзейны член геаграфiчнага таварыства СССР (з 1947). П.А. Лярскі –Ганаровы член Беларускага геаграфічнага таварыства. Пётр Аляксеевіч шмат сіл і энергіі аддаваў і аддае працы ў Магілеўскім аддзеле БГТ (у 1959-63 гг.- вучоны сакратар, з 1963 да канца 1980-х -старшыня аддзела), з’яўляецца кансультантам па навуковых і метадычных пытаннях.
“Выдатнік народнай асветы БССР” (1955), “Выдатнік народнай асветы СССР” (1975). П.А.Лярскі - аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 15 кніг (частка ў сааўт.).
Аб навуковай дзейнасці П.А.Лярскага зняты два фільмы з серыі “Наші славутыя землякі”(1997, рэж. Герасімава Т.І.), фільм з серыі “Созидатели” (2006, канал “Лад”, БТ, рэж. Белавус І.Д.), выдадзена кніга (1998).

1.1.1.Наш край: (Магілёўская вобласць. Фізіка - геаграфічны нарыс) //Дняпро.–Магілёў, 1957. -С.281-295; 2.Пять туристических маршрутов по Могилёвской области (у сааўт).-Могилёв, 1957.-115с; 3.Прырода Магілёўскай вобласці.– Магілёў, 1959.-75с; 4.Очерки по географии Могилёва и его окрестностей (у сааўт.).– Магілёў, 1959.–164с; 5.П.И.Рычков как выдающийся русский географ ХУШв. //Географ.сб.–Л.,1954 –Вып.3; 6.География: Уч.пособ.для студ. фак. подгот. учителей. –Мн., 1963.–379с (у сааўт); 7.Пособие по краеведению.–Мн., 1966.–239с; 8.Могилёв: Историко-экономический очерк (у сааўт).-Мн., 1971; 9.Календарь природы и труда: Пособ. для учащихся 3 кл..–Мн., 1970.-128с (у сааўт); 10.Природоведение: Учеб.для 3 кл.–Мн., 1971.-135с; 11.Природоведение: Учеб.для 4 кла.. –Мн., 1975.-108с; 12.Общее землеведение и краеведение.–Мн., 1976.-415с. (у сааўт); 13.Знай, люби и охраняй родную природу. –Мн., 1976 (у сааўт); 14.Природоведение в 4 классе: Пособ.для учителей. -Мн., 1976.-120с; 15.Природоведение в 3 классе: Пособ.для учителей.–Мн., 1976.-96с (у сааўт); 16.Прыродазнаўства ў пачатковых класах. –Мн., 1984.-160с. (у сааўт); 17.Землеведение и краеведение.-2 изд.-Мн., 1987.-414с.(у сааўт); 18.Магілёўская вобласць //ЭПБ у 5тт. –Т.3.-Мн., 1984.-С.255-257; 19. Краязнаўства //ЭПБ у 5тт.-Т.3.-Мн., 1984.(у сааўт); 20.Рабочы сшытак на прыродазнаўству: Дапам. для 4 кл..– Мн., 1989.–78с. 21. Растительность Могилевской области //Магілёўскі мерыдыян. – 2003. – Т.3.-Вып.1.-С.113-142. 22. Прырода Магілёўскай вобласці. – Мн.: Тэхналогія, 2005. – 386с; 23. Природа Могилевской области. – Мн.: Тэхналогія, 2006. – 386с.
2.1. 1.Красовский Н.И. Высшая школа Советской Белоруссии. –2 изд.–Мн., 1972. -С.273; 2.Пётр Алексеевич Лярский: 75 лет со дня рождения //Вестник БГУ.Сер.2.-1994.- № 1 –С.77; 3.Рыдзеўскі Г. Пакаленне вучылася па яго падручніках //Веснік Магілева.–1992.–31 снеж.-С.7; 4.Рыдзеўскі Г. П.А.Лярскі //Географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці. – Магілёў, 1995.-С.22-24; 5.Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии.–Мн., 1975.–С.79; 83; 6.Дементьев В.А. Географическое общество БССР //там жа.–С.34, 46, 51; 7.Галай И.П. Издание Географической литературы в БССР для школ и учителей //там жа.–С.152; 8.Иванов В.Г. Наши педагоги: (П.А.Лярский) //Педагог (МГПИ)-1996.-№ 2.-С.4; 9.Шарухо И.Н., Ридевский Г.В. Пётр Алексеевич Лярский: 80 лет со дня рождения.– Могилёв: ХЭЛП, 1998.–34с; 10.Шаруха І., Рыдзеўскі Г. П.А.Лярскі //Геаграфія: праблемы выкладання.–1998.-№1; 11.Шаруха І. Уклад П.А.Лярскага ў развіццё пачатковай прыродазнаўча-геаграфічнай адукацыі на Беларусі //Школьное естественно-географич.образование: проблемы, поиски и перспективы.-Могилёв, 1998.-С.38-40; 12. Лярский П.А. //Кто есто кто в Республике Беларусь. – Мн., 1999.-С.299; 13. Лярскі П.А. //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934 – 1978: Бібліяграфічны даведнік //Склад. І.М.Шаруха /Пад агульн.рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000. –С.44 - 46. 14. Шаруха І.М. П.А.Лярскі //Бел.энц. ў 18 тт. – Мн.: БЭ, 1999.-Т.9. –С.427. 15.Старовойтава Т.А. Пока живу-работаю, работаю-живу (к 85 летию со дня рождения П.А.Лярского)//Унів.веснік.-2002.-№11.-снеж.. 16. Ножников Н. Творчество и долголетие //Веснік Магілёва.- 21 февр.2003.-С.3. 17. Зинкевич Л. [Лярский П.А.] //Днепровская неделя.-26.02.2003. 18. Рыдзеўскі Г., Шаруха І.. 85 год з дня нараджэння ПА.Лярскага //Магілёўскі мерыдыян. – 2003. –Т.3. –Вып.1. 19. Старавойтава Т.А. Географ, краязнавец, выкладчык: Да 85 годдзя П.А.Лярскага //Веснік МДУ імя А.Куляшова. – 2003. -№№2-3. –С.234-235. 20. Шэлехаў М. Класічны мёд //Беларуская думка. – 2006. - №9. –С.24-33.
(Г.Рыдзеўскі, І.Шаруха)
М.М.Манышаў | К.І.Лукашоў
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!