Наверх

Осин Г.П.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 3
0
Голосов: 0
Осін Генадзь Паўлавіч (1941-2008)
Эканаміст, палітэканом, эканоміка-географ, доктар эканамічных навук. Нарадзіўся 13 ліпеня 1941 г. у в. Гарадзішча Глускага раёна. Скончыў Глускую СШ з медалём (1958), Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум (1961), МДУ імя М. Ламаносава (1967; палітэканомія), аспірантуру па кафедры палітэканоміі Беларускага палітэхнічнага інстытута (1972; кандыдат эканамічных навук 1972). Працаваў інжынерам Клімавіцкай аўтабазы № 9 (1961-1966), выкладчыкам Клімавіцкага тэхнікума, асістэнтам кафедры палітэканоміі (1966-1969), старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедр палітэканоміі (1971-1994), загадчыкам кафедры эканомікі (1994-1997) Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, заснавальнік і дырэктар Магілёўскага прадстаўніцтва Мінскага філіяла Сучаснага гуманітарнага інстытута (CГУ, Масква, 1997-2004; чытаў эканамічныя курсы, разам з І.М. Шаруха выкладаў курс эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі свету). Доктар эканамічных навук (2000; даследванне ў галіне інфармацыйных тэхналогій), прафесар, чл.-кар. Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (2000). Актыўна супрацоўнічаў з Магілёўскім аддзелам геаграфічнага таварыства, кансультаваў па праблемах эканамічнай геаграфіі, народанасельніцтва (у т.л. даў водзыв на доктарскую дысертацыю К.К. Красоўскаму), з 1972 г. актыўна працаваў у таварыстве “Веды”, з’яўляўся членам прэзідыума таварыства, браў удзел у абласных тэле- і радыёпередачах па пытаннях эканомікі. Аўтар 70 навуковых прац, укл. манаграфіі: “Эканамічныя інтарэсы калектыва” (1988); “Рынкавая эканоміка” (1992). Некаторыя палажэнні, меркаванні Осіна па рынкавай эканоміцы ўвайшлі у падручнік С.І. Сідора “Геаграфія Беларусі. 9 кл.”. Памёр 10 верасня 2008 г.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Экономические интересы коллектива / Г. П. Осин. – Минск: Выш. шк., 1988; Рыночная экономика / Г. П. Осин. - Минск: Выш. шк., 1992.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Осін Генадзь Паўлавіч // Кто есть Кто? Деловой мир СНГ. – Мн., 2002.
І.М. Шаруха
Омельянчук М.В. | Островская Л.Е.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!