Наверх

О.Ю.Шміт

Опубликовано: 2591 день назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 869
0
Голосов: 0
О.Ю.Шміт
(1891-1956)
Імя аднаго з найбуйнейшых вучоных ХХ ст. Ота Юльевіча Шміта вядома ва ўсім свеце. Вучоны энцыклапедыст, матэматык, географ, геафізік, палярны даследчык, акадэмік АН УССР і АН СССР, член Усесаюзнага геаграфічнага та-варыства і Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША.
Сусветную вядомасць О.Ю.Шміту прынеслі распрацаваныя ім касмаганічная тэорыя паходжання Зямлі і планет Сонечнай сістэмы (гіпотеза Шміта-Фесянкова), кіраўніцтва ім палярнымі экспедыцыямі, ідэя стварэння дрэйфуючых навукова-доследных станцый па вывучэнню Арктыкі.
Імем Шміта, які нарадзіўся 30 верасня 1891 г. у Магілёве, названы некалькі соцен вуліц, плошчаў, розных устаноў у 240 населеных пунктах СНД, напрыклад, Інстытут фізікі Зямлі РАН (Масква), Магілёўская метэаабсервато-рыя… Імем Ота Юльевіча названы 24 геаграфічных аб’екты: мыс, пасёлак, па-лярная станцыя на Чукотцы, падлёдавая раўніна ў Антарктыдзе, ледавік, глыба-каводны жолаб у Ціхім акіяне, востраў у архіпелагу Новая Зямля, града на вос-траве Кацельны (Навасібірскія астравы), паўвостраў на Новай Зямлі (Паўночны востраў) і інш. (у 1950-х г.г. былі прапановы па перайменаванню Магілёва ў г.Шміт-на-Дняпры, або проста Шміт).
Скончыў О.Ю.Шміт магілёўскую мужчынскую, кіеўскую класічную гімназіі, Кіеўскі універсітэт. У 1913-17 г.г. працаваў выкладчыкам універсітэта (Кіеў), вну Масквы. У паслярэвалюцыйны час працаваў на самых неверагодных пасадах у самых разнастайных установах: у Наркамхарчы, Наркамфіне, Нарка-масветы, галоўным рэдактарам Вялікай Савецкай Энцыклапедыі (1924-41), прафесарам МДУ (1923-53), дырэктарам Арктычнага інстытута АН СССР (1930-32), начальнікам Паўночнага марскога шляху, дырэктарам Інстытута тэа-рэтычнай геафізікі АН СССР (1937-49), віцэ-прэзідэнтам АН СССР (1939-42). Адным словам О.Ю.Шміт – сапраўды Ламаносаў ХХ ст..
Вялікія заслугі мае О.Шміт у галіне вывучэння і даследавання Арктыкі. Ён узначальваў палярныя экспедыцыі на ледаколе “Георгій Сядоў” (1929-30), пад час якіх была арганізавана першая навукова-доследная станцыя на Зямлі Франца-Іосіфа, адкрыты шэраг раней невядомых астравоў у Карскім моры. З’яўляўся кіраўніком экспедыцый на ледаколе “Сібіракоў” (1932) і на параходзе “Чалюскін” (1933-34). Экспедыцыя на “Сібіракове” упершыню ў гісторыі за ад-ну навігацыю прайшла Паўночна-Усходнім марскім шляхам з Архангельска ў Ціхі акіян.
У 1937 г. акадэмік Шміт арганізаваў Першую савецкую навукова-доследную дрэйфуючую станцыю “Паўночны Полюс”, а ў 1938 –узначальваў эвакуацыю яе персанала з ільдзіны.
Памёр О.Ю.Шміт 7 верасня 1956 г..

1.1. 1.Избр.труды. Т.1-3.-М., 1959-60; 2.Происхождение Земли и планет.-М.,1962; 3.Четыре лекции о теории происхождения Земли.-3-е изд., доп.-М., 1957.-140с.
1.2. 1. Шміт О.Ю. //БелСЭ.-Мн., 1974.-Т.11.-С.344-345; 2.Шмидт О.Ю. //БСЭ.-2-е изд.-М., 1957.-Т.48.-С.125; 3.Шміт О.Ю. //Бел.ССР: Карот.энц. У 5тт.-Мн., 1981.-Т.5.-С.669; 4.Шмидт О.Ю. Герои Советского Союза: Кратк. биограф. слов. В 2тт.-М., 1988.-Т.2.-С.705; 5.Шмидт О.Ю. //Их именами названы: Энц. справ. -М., 1987.-С.687; 6.Шмидт О.Ю. //Могилёв: Энц.справ.-Мн., 1990.-С.448-449; 7.Шмидт О.Ю. //Отечественные физико-географы и путешественники /Под ред. Н.Н.Баранского.-М., 1959.-С.766-774; 8.Водопьянов М.В., Григорьев Г.К. Повесть о ледовом комиссаре.-М., 1959.-199с; 9.Дуэль И. Линия жизни.-М., 1977.-128с; 10.Миронов А. Ледовая одиссея.-М., 1966.-230с; 11.Никитенко Н.Ф. О.Ю.Шмидт.-М., 1992.-159с; 12.О.Ю.Шмидт. -Мн., 1985.-32с; 13.Подвигина Е.П., Вино¬градов Я.К. Академик и герой.-М., 1960.-31с; 14.Краснопольский А.В. Отечественные географы. В 3тт.-СПб., 1995.-Т.3; 15.Шміт О.Ю. //Выпускнікі і навучэнцы Магілёўскай мужчынскай гімназіі (1809-1999).-Магілёў, 1999.-С.42-43; Кисель В.П. Открыватели Земли: Замечательные путешественники, исследователи, первопроходцы: Попул.энцикл. справочник. –Мн.: БелЭн., 2000. –С.447-449.
(І.М.Шаруха)
І.Б.Школьнікаў | П.В.Шэйн
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!