Наверх

Новый номер журнала "ММ"

Опубликовано: 1114 дней назад (19 ноября 2016)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 459
+4
Голосов: 4
Выйшаў з друку чарговы нумар часопіса “Магілёўскі мерыдыян” (Т.16.- вып. 35-36). Часопіс выдаецца з сакавіка 2001 года.
У намары надрукаваны 24 артыкулы аўтараў з Украіны (Кіеў, Палтава, Львоў, Вініца, Мукачава) і Беларусі (Орша, Барысаў, Крычаў, Магілёў), якія асвячаюць праблемы тэорыі геаграфіі, фізічнай, эканамічнай, культурнай геаграфіі, методыкі выкладання геаграфіі, арганізацыі краязнаўчай і турыстычнай дзейнасці.
Артыкул І. Шаруха, А. Сарока, Н. Тупіцынай знаёміць чытачоў з асаблівасцямі лакалізацыі гістарычных пушч Беларусі (больш за 100). У. Хамякоў акцэнтуе ўвагу на імёнах знакамітых землякоў у якасці турысцка-экскурсійнага брэнду. Аўтар з Палтавы Л. Вішнікіна знаёміць з метадычнай сістэмай кампетэнтнаснага навучання геаграфіі. Метадыст геаграфіі з Оршы В. Жукоўскі ўпершыню ўздымае праблемы, якія звязаны з развіццём сталкерынгу.
3-я гадавіна з дня смерці П.А. Лярскага | Віньшаваньні!
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!