Наверх

Н.І. Родны

Опубликовано: 2516 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 722
0
Голосов: 0
Н.І. Родны
(1908 - 1972)

Геахімік, спецыяліст у галіне вугляхіміі, адзін з заснавальнікаў савецкага навуказнаўства, даследчык Поўначы Неемія Іосіфавіч Родны нарадзіўся ў 1908 г. у г. Чэрыкаў. У 16 гадоў пачаў выкладаць у школе, потым у 1926-1931 вучыўся на электратэхнічным аддзяленні Ленінградскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, у 1931-1934 — у аспірантуры АН СССР. У 1934-1937 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гаручых выкапней АН СССР. У 1937 г. арыштаваны і асуджаны “за контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць” на 8 гадоў лагераў. Тэрмін адбываў у Варкутлагу. У заключэнні займаўся вывучэннем складу і якасці пячорскага вугалю ў хімлабараторыі лагпункта “Руднік”. Вызвалены ў 1946 г.
Працаваў галоўным інжынерам Цэнтральнай вугляхімічнай лабараторыі (з 1949 — вугляхімічнага аддзялення ЦНДБ) камбіната “Варкутавугаль”. Яго даследаванні ў Варкуце ўтрымлівалі тэарэтычныя абаснаванні класіфікацыі вугляў Пячорскага басейна і практычныя рэкамендацыі для іх тэхналагічнага выкарыстання. Апасля поўнай рэабілітацыі переехаў у Маскву, працаваў у Галоўгеалогіі РСФСР, абараніў дысертацыю. З 1961 — загадчык сектара агульных праблем гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі ў Інстытуце гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР. Тут рэалізавалася яго старая цікавасць да філасофскіх і гісторыка-навуковых проблем прыродазнаўства.

1. 1. Микулинский С. Р., Родный Н. И., Наука как предмет специального исследования //Вопросы философии. 1966.-№ 5. 2. Родный Н.И. Классификация научных революций //ХIII Международный конгресс по истории науки. Секция 1. Общие проблемы истории науки и техники. М.: Наука, 1971; 3. Родный Н.И. Логика развития науки. - М.: Наука, 1970. - 25 с. 4. Родный Н. И. Некоторые вопросы научной революции // Проблемы истории и методологии научного познания. - М., 1974. - С. 35-57. 5. Родный Н. И. Очерки по истории и методологии естествознания. - М.: Наука, 1975.

2.2. Кедров Б.М. Серьезное вперемешку с шутливым (воспоминания о Н.И. Родном). ВИЕТ, 1998, № 3. 2. Маркова Е.В., Родный А.Н. Химики Воркутлага. – В кн.: ИИЕТ Годичная научная конференция 1997 г. ч. 2 М., 1997. 3. Родный А.Н. Их связала молодость (предисловие к публикации). ВИЕТ, 1998, № 3; 4. Сулимов И. Эхо прожитых лет, или Воспоминания о Воркутлаге. Одесса, 1997
В. Ф. Мядзведзеў | В.А. Нестеровский
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!