Наверх

Муринчик Николай Тимофеевич

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Мурынчык Мікалай Цімафеевіч (1946-2010)

Эканоміка-географ, педагог, член геаграфічнага таварыства. Нарадзіўся 22 чэрвеня 1946 г. у в. Радуша Жлобінскага раёна. У 1953-1961 гг. вучыўся ў Радушскай НСШ, у 1961-1964 гг. — у Краснобярэжскай СШ Жлобінскага раёна. У 1964-1968 гг. – студэнт геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута (дыплом з адзнакай). Па размеркаванню застаўся працаваць на кафедры фізічнай геаграфіі МДПІ, дзе ў 1968-1970 гг. працаваў старшым лабарантам, загадчыкам лабараторыі геаграфічнай базы “Любуж”. З кастрычніка 1970 г. працаваў асістэнтам кафедры агульнага землязнаўства, а з верасня 1972 - выкладчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі. На пач. 1970-х гг. па накіраванню МДПІ вучыўся ў аспірантуры пры кафедры эканамічнай геаграфіі СССР у БДУ, працаваў над дысертацыяй па тэме “Фарміраванне прамысловых вузлоў Магілёўскай вобласці”. З лютага 1976 да студзеня 1977 гг. займаў пасаду старшага выкладчыка кафедры геаграфіі Магілёўскага педінстытута. Актыўна ўдзельнічаў у працы Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства, некаторы час выконваў абавязкі вучонага сакратара аддзела, напісаў 8 навуковых прац, удзельнічаў у напісанні дапаможніка па геаграфіі для паступаючых у вну, кіраваў студэнцкім навуковым гуртком эканамічнай геаграфіі (шэраг работ студэнтаў адзначаны на рэспубліканскім конкурсе навуковых работ дыпломамі II і III катэгорый), быў любімцам у студэнтаў – ён на першым месцы сярод выкладчыкаў–фігурантаў у студэнцкім фальклёры 1970-х гг. У сувязі з закрыццём Магілеўскага геафака і выбраннем на пасаду асістэнта кафедры эканамічнай геаграфіі Калінінградскага ўніверсітэта, пераехаў услед за сваім загадчыкам кафедрай М. К. Зверавым. У 1977-1994 гг. – асістэнт, у 1994-2000 гг. - старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі КДУ, намеснік дэкана геаграфічнага факультета; вёў заняткі па эканамічнай геаграфіі СНД, замежных краін, картаграфіі, кіраваў далёкімі комплекснымі практыкамі. У 1987 г. паспяхова прайшла перадабарона кандыдацкай дысертацыі па прамысловых вузлах, але яе тэматыка стала неактуальнай у сувязі з распадам планавой эканомікі, СССР. У 2000-2001 гг. – загадчык НДЛ эканамічных і дэмаграфічных даследванняў Цэнтра «Рэгіён і адукацыя» КДУ, у 2001-2010 гг. - старшы выкладчык кафедры сацыяльна-культурнага сервіса і турызму. Аўтар 30 навуковых прац. «Чалавек добры, цікавы суразмоўца, вельмі эрудыраваны, але недастаткова арганізаваны» (Ю.М. Звераў, заг. кафедрай). Памёр 23.06.2010 г. Пахаваны ў г. Калінінград.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Украинская ССР // Пособ. по географии для поступающих в вузы. -Мн., 1978; Молдавская ССР // там жа; Белорусская ССР // там жа; Союзные республики Закавказья // там жа; Союзные республики Средней Азии //там жа; Северокавказский экономический район // там жа. Природные и туристические достопримечательности Калининградской области / Н.Т. Муринчик, Е.Г. Кузнецов, А.П. Еременко //География Калининградского региона. Полевая общегеографическая практика. - Калининград, 1995.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском педагогическом институте //География в школах и вузах Белоруссии.-Мн.,1975; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3; Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Морозова Н.В. | Межевич Марат Ник.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!