Наверх

Моисеев С.С.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 2
0
Голосов: 0
Маісееў Стэфан Сяргеевіч (1909-1988)
Беларускі фізіка-географ, астраном, педагог. Нарадзіўся ў 1909 г. у м. Копысь Віцебскай вобласці. Памер 6 лістапада 1988 года. Скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута (1940). Кандыдат педагагічных навук (1967; «Новыя наглядныя дапаможнікі па матэматычнай геаграфіі і астраноміі»). Дацэнт (1969). Працаваў рабочым на Аршанскім мясакамбінаце (1928–1931), рабочым трэста «Галоўдартранс» (Пухавічы, Круглае, 1931–1934), бухгалтарам (Магілёў, 1934–1936). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны медалём «За Перамогу над Германіяй» (1946). Пасля атрымання геаграфічнай адукацыі працаваў асістэнтам (тапаграфія, астраномія, фізічная геаграфія) кафедры фізічнай геаграфіі (1940–1941), выкладчыкам кафедры фізікі (астраномія, фізічная геаграфія, 1945–1949), старшым выкладчыкам кафедры фізічнай геаграфіі (фізічная геаграфія, тапаграфія, картаграфія, 1949–1967), загадчыкам кафедры агульнага землязнаўства і методыкі выкладання геаграфіі (1967–1973), дацэнтам кафедры фізічнай геаграфіі (1973–1974). Стваральнік астранамічнай і геаграфічнай пляцовак (сталі ўзорнымі для школьных пляцовак у БССР) у двары корпуса Магілёўскага педінстытута (1954) і на геабазе «Любуж» (1960-я), аднаго з першых у СССР пунктаў па назіранню за штучнымі спадарожнікамі Зямлі (1957), вынаходнік дзясяткаў мадэляў, у т.л. нябеснай сферы для адначасовай дэманстрацыі сучаснага і гадавога руху Зямлі, разборнага тэлурыя «Фрагмент планетарыя» і інш. С. С. Маісееў — чалавек энцыклапедычных ведаў : астраном-практык, вынаходнік, здольны шахматыст, знаўца нямецкай мовы, лепшы ў БССР рэцэнзент навуковых прац па астраноміі, методыцы выкладання, матэматычнай і фізічнай геаграфіі, уладальнік велізарнай для Магілёва 1960–1970-х гг. асабістай навуковай бібліятэкі. Актыўны член геаграфічнага таварыства.
АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ: Наглядное пособие по астрономии «Модель небесной сферы для одновременной демонстрации видимых суточного и годового движения Солнца» (авт. свидет. № 1011751, приоритет от 7.5.1953). Учебное пособие по математической географии «День-ночь, лето-зима» (авт. свидет. № 108199, приоритет от 5.2.1957). Разборный теллурий (авт. свидет. № 109619, приоритет от 9.3.1957). Учебное наглядное пособие по астрономии «Звездно-солнечные часы к теллурию (авт. свидет. № 113875, приоритет от 10.11.1957). Учебное пособие по астрономии «Фрагмент планетария» (авт. свидет. № 144054, приоритет от 4.5.1960). Школьный угловой высотомер // Уч. записки МГПИ, вып. 1У, сер. географич. — Минск, 1957. — С. 125–130. Два новых наглядных пособия по разделу «Форма и движение Земли» // Уч. записки МГПИ, вып. 1У, сер. географич. — Минск, 1957. — С. 131–161. Действующая модель небесной сферы для одновременной демонстрации суточного и годового движения Солнца // Уч. записки МГПИ, вып. Y. Сер. физ-матем. — Минск, 1959. Новые наглядные пособия по математической географии и астраномии. Минск, 1963. — 245 с. Наклономер // Нар. асвета. — 1972 . — № 6. — С. 92–93. Тетрадь для самостоятельных работ по географии : Пособ. для 5 класса. Минск, 1973 (2 изд. — 1976).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский, Н. С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии. Вып. 4. — Минск, 1975. — С. 77–84. Шаруха, І. М. Не акадэмік і не прафесар // Аршаншчына. — Орша, 1996. — Вып. 3. Шаруха, І. 65 гадоў геафаку МаДУ // Геаграфія : праблемы выкладання. — 1999. — № 3. — С. 111–115. Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978) : Біябібліяграфічны даведнік / Склад. І. М. Шаруха / пад агульн. рэд. І. М. Шаруха, Т. М. Шаруха. — Магілёў, 2000. — 84 с.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Могилевич Борис | Морозова Н.В.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!