Наверх

Моисеени Н.М.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Майсеня Мiкалай Мацвеевiч (1904-1975)

Фізіка-географ, педагог. Нарадзiўся ў лютым 1904 г. у в. Касцюкi Любанскага раёна. Дзякуючы асабiстаму старанню, нягледзячы на шматлiкiя цяжкасцi, што выпалi на яго долю, атрымаў нядрэнную па тых часах адукацыю. У ягоных 16 год з ахвотай прымаюць на працу выхавальнікам дзiцячага дома (1920-1923), у 19 год становіцца iнспектарам райаддзела адукацыi ў г. Мсцiслаў (1923-1927); настаўнiчаў на Магілёўшчыне (1927-1931). Ад акружкама быў накiраваны на вучобу ў Маскоўскi дзяржаўны педiнстытут. Праз два гады вучобы (1933) перавёўся на геолага-геаграфiчны факультэт МДУ, які паспяхова скончвае ў 1936 г. Адначасова з вучобай ва ўнiверсiтэце працаваў асiстэнтам кафедры фiзiчнай геаграфii сталiчнага педiнстытута (1934-1936). Скончыў аспiрантуру пры МДУ (1939) з прадстаўленнем да абароны кандыдацкай дысертацыi. Кандыдат геаграфiчных навук (1939). У 1939-1940 гг. працаваў дацэнтам кафедры фiзiчнай геаграфii Магiлёўскага педiнстытута, чытаў фiзiка-геаграфiчныя курсы. У 1940-1958 гг. працаваў у розных вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Расii: у 1940/1941 нав. годзе - загадчык, у 1941-1946 - дырэктар школы ў Маскоўскай вобласцi, у 1946-1952 – заг. кафедр геаграфii ў Мiчурынскiм, Калужскiм, у 1952-1955 - дацэнт кафедры геаграфii ў Навазыбкаўскім, у 1955-1958 – дацэнт у Валагодскім педiнстытутах. Частая перамена месцаў працы тлумачыцца тым, што ў 1940-1950-х гг. у СССР ішоў працэс масавага скарачэння прыродазнаўча-геаграфiчных i геаграфiчных факультэтаў i аддзяленняў педагагiчных вну, закрыцця адпаведных кафедраў. У 1958 г. вяртаецца ў БССР: у 1958-1960 гг. працуе старшым навуковым супрацоўнiкам сельскагаспадарчай акадэмii ў Мiнску, з адкрыццём геаграфiчнага факультэта ў МДПI iмя М. Горкага, у 1960 г. пераходзiць на працу ў гэтую навучальную ўстанову. З’яўляецца стваральнiкам і першым загадчыкам кафедр геаграфii (1960-1964) і геаграфiі замежных краiн (1964-1968) Мінскага педінстытута. З 1 студзеня 1974 г. вызвалены ад пасады дацэнта кафедры геаграфiі замежных краiн Мінскага педінстытута з прычыны выхаду на пенсiю. У тым жа годзе пераехаў на жыхарства ў г. Масква да дзяцей, дзе хутка i памёр. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням фiзiчнай геаграфii СССР, краязнаўства, методыкі выкладання геаграфii, фiзiчнай геаграфii замежных краiн, тэорыi катастроф у гiсторыi Зямлі.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Место и роль географии в политическом образовании.– Вологда, 1957; Постановка преподавания краеведения в пединститутах. – Вологда, 1957; Постановка краеведческого практикума в пединститутах //Полевые практики. - Мн., 1960; К вопросу о теориях катастроф в истории Земли. //Сб. научных работ МГПИ. – Мн., 1968.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Личное дело Моисеени Н. М. // Архивы БГПУ, МГУ; Войтович М.С. География в Минском пединституте им. А. Горького // География в школах и вузах Белоруссии.-Мн., 1975; Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте // География в школах и вузах Белоруссии.-Мн., 1975; Саломка А.В., Кудло К.К. Факультэту прыродазнаўства – 25 гадоў //Нар. Асвета-1996.- №5; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3; Майсеня М.М. // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934 – 1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Мазурук И.П. | Маковский Томаш, картограф
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!