Наверх

Межевич Марат Ник.

Опубликовано: 47 дней назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 15
0
Голосов: 0
Мяжэвіч Марат Мікалаевіч (1932-1991)
Савецкі гісторык, географ, сацыёлаг Мяжэвіч нарадзіўся 9 верасня 1932 г. ў рабочай сям’і ў г.Бабруйск. Скончыў гістарычны факультэт (1955), аспірантуру (1958) ЛДУ. Кандыдат гістарычных (1965), доктар філасофскіх навук (1985), прафесар (1986). Працаваў у Чарнавіцкім і Ленінградскім універсітэтах, НДІ комплексных даследаванняў сацыяльных праблем, інстытуце сацыяльна-эканамічных даследаванняў АН СССР (дайшоў да намесніка дырэктара інстытута). Вывучаў сацыяльныя і сацыяльна-эканамічныя праблемы гарадоў СССР і замежных краін, тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства, займаўся пытаннямі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Памёр М.М.Мяжэвіч 14 лістапада 1991 г. Бацька расійскага географа, эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара Мікалая Маратавіча Мяжэвіча.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Социальное развитие и город. Филос. и социол. аспекты. -М., 1979; СССР-США: социальное развитие городов (опыт сравнительного анализа). -М., 1981 (у сааўт.); Город: проблемы социального развития.-М., 1981 (рэд. і сааўт.); Урбанизация и развитие городов в СССР.-М., 1985 (у сааўт.); Где живёт советский человек? –М., 1987 (у сааўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Краснопольский А.В. Отечественные географы: Биобиблиографический словарь. В 3тт.-СПб., 1993.-Т.2. Шаруха І.М. М.М. Мяжэвіч // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд.І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
І.М. Шаруха
Муринчик Николай Тимофеевич | Науменко Наталья Вл.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!