Наверх

Медведев В,Ф,

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Мядзведзеў Віталь Фядосавіч (н. 1928)
Эканамист, эканам-географ, член-карэспандэнт НАНБ, доктар эканамічных навук, прафесар. Нарадзіўся 26 верасня 1928 г. у в.Вугольшчына Бялыніцкага раёна. Удзельнік партызанскага руху на Беларусі. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1952), аспірантуру БДУ (1955). У 1955–1961 гг. н.с. Інстытута Эканомікі НАНБ, у 1961-1967 гг. – начальнік аддзела Дзяржплана; з 1967 г. дырэктар Інстытута эканомікі і эканоміка–матэматычных метадаў планавання; з 1973 г. – дырэктар Беларускага інстытута інфармацыі і тэхніка–эканамічных даследаванняў; з 1988 г. – гал. н.с., заг. аддзела сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін ІЭ НАНБ. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982), чл.-кар. НАНБ (1984). Унёс значны ўклад у эканамічную навуку, у размяшчэнне вытворчых сіл і развіцце народнагаспадарчага комплексу Беларусі. Распрацаваў іерархічную сістэму мадэляў і метадаў прагназавання навукова–тэхнічнага прагрэсу і сацыяльна–эканамічнага развіцця. Пад яго кіраўніцтвам за 40 год працы ў розных інстытутах НАНБ і Дзярплана распрацаваны шэраг генеральных схем размяшчэння вытворчых сіл і комплекснага развіцця народнай гаспадаркі (у т.л. Першая генеральная схема, 1966–1970 гг.), сістэма навукова–тэхнічнай інфармацыі Беларусі, дзесяткі доўгатэрміновых прагнозаў і комплексных мэтавых праграм (у т.л. некальеі міжнародных), якія былі пакладзены ў аснову распрацоўкі і прыняцця доўгатэрміновых і пяцігадовых планаў развіцця народнай гаспадаркі З 1966 г. з’яўляўся членам Камітэта і членам калегіі Дзяржплана, членам камісіі СМ Беларусі па навукова–тэхнічнаму прагрэсу, членам нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, старшым эканамічным саветнікам ЕЭК ААН. Штогадова прымаў удзел у працы сесій старшых саветнікаў, міжнародных кангрэсаў, канференцый, сімпозіумаў (пад эгідай ААН, ЮНЕСКА і інш. арганізацый, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, ЗША, Францыя, Фінляндыя, Швейцарыя, Югаславія і інш.). З 1994 г. старшы саветнік інстытута «Белінфармпрагноз» пры Адміністрацыі Прэзідэнта, з 1998 г. – кіраўнік аддзела, Цэнтра сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін ІЭ НАНБ. Распрацаваў мадэль міжнародных эканамічных адносін Беларусі з сусветнай супольнасцю. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны Нацыянальныя праграмы развіцця экспарту, турызму на сярэднетэрміновую перспектыву. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій. Падрыхтаваў 6 дактароў і 28 кандыдатаў навук. З 1998 г. узначаліў новы накірунак фундаментальных навуковых даследаванняў у НАНБ “Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны” і працуе над стварэннем навуковых асноў рэалізацыі суверэнітэту Беларусі ў галіне міжнародных эканамічных адносін і ўваходжання РБ у сусветныя гаспадарчыя працэсы; з’яўляецца адным з кіраўнікоў распрацоўкі Комплекснага прагнозу НТП РБ на перыяд да 2020 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху на Беларусі. Узнагароджаны ордэнам “Знак Почета”, 8 медалямі, двума залатымі медалямі ВДНГ, залатым знакам Дружбы (Германія).
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Совершенствование регионального планирования. Мн., 1979; Современный мир и проблемы формирования в Беларуси новой модели социально-экономической системы. Мн., 1997; Национальная программа развития экспорта на 2000-2005 гг. Мн., 2000; Мировая экономика. Мн., 2003 (у суаўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Хамякоў У.Г. Мядзведзеў Віталь Фядосавіч – 85 год //Магілёўскі мерыдыян. – Т.13 –Вып. 1-2. (2013.-№1-2).
У.Г. Хамякоў, І.М. Шаруха
Маркс М.О. | Меер А.К.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!