Наверх

Маргелов С.П.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Маргелаў Сцяпан Прохаравіч (1902-1937)
Беларускі эканаміст, географ. Кандыдат эканамічных навук (1930), прафесар (1930). Нарадзіўся 28 сакавіка 1902 г. у в. Расохавічы Касцюковіцкага раёна. Скончыў БСГА (1927), аспірантуру НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (1930). Падчас вучобы ў аспірантуры ўваходзіў у Прэзідыум Савета НДІ, дзе працаваў разам з А.Смолічам і Г.Гарэцкім. Але ж найбольшы ўплыў на С.П. Маргелава аказаў М.М. Баранскі, які з'яўляўся навуковым кіраўніком па напісанню дысертацыі. У 1931-1933 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, загадчыкам секцыі эканамічнай геаграфіі Інстытута Эканомікі АН БССР, у 1933-1935 - прафесарам Інстытута Народнай гаспадаркі. Займаўся распрацоўкай тэорыі размяшчэння ў БССР тэхнічных сельска-гаспадарчых культур і прамысловасці па выкарыстанню сельска-гаспадарчай сыравіны, адаптаваў палажэнні теорыі размяшчэня прамыслвоасці Альфрэда Вэбера для канкрэтных галін беларускай эканомікі, працаваў над складаннем падручніка па эканамічнай геаграфіі БССР (выдадзены ў 1936 г.), некаторы час з'яўляўся кіраўніком групы па складанню Вялікага атласа БССР, кіраваў працай па вывучэнню насельніцтва. Плённая праца вучонага была перапынена арыштам у студзені 1937 г. Жыццё С.П.Маргелава абарвалася 29 кастрычніка 1937 г. – растраляны ў Мінску. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Браварная прамысловасць і яе стандарт на тэрыторыі сучаснай БССР (1884-1927). - Мн., 1928; Даследчая праца ў галіне с.-г. эканоміі на БССР //Сельск. і лясн. гаспадарка.-1930. -№2-3. -Кн.10; Праграма эканоміка-геаграфічнага апісання раёнаў БССР. - Мн., 1932; Эканамічная геаграфія БССР.-Мн., 1936 (у сааўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Маргелаў С.П. //Бел.ССР: Карот.энц.-Мн., 1981.-Т.5; Маргелов Степан Прохорович //Возвращённые имена.-Мн., 1992; Болатаў А.М. С.П. Маргелаў // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд.І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
А.М. Болатаў, І.М. Шаруха
Магышев М.Н. | Маркс М.О.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!