Наверх

Малинкович Н.П.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Малінковіч (Левашова) Ніна Пятроўна (1923-1975)
Савецкі эканоміка-географ, педагог. Нарадзілася 5 кастрычніка 1923 г. у с. Гарадзішча Уладзімірскай вобласці. Пасля сканчэння школы ў Яраслаўлі (1941) працавала на шынным заводзе, разам з якім з пачаткам вайны была эвакуіравана ў Омск. У 1942-1946 гг. вучылася на геаграфічным факультэце Маскоўскага абласнога педінстытута. Скончыла аспірантуру па кафедры эканамічнай геаграфіі МДПІ (1949). У 1949-1951 гг. працавала па размеркаванню ў навучальных установах Хабараўскага края, у 1952-1954 - у г. Галіч, дзе завяршала напісанне кандыдацкай дысертацыі па тэме “Эканам-геаграфічная характарыстыка Кастрамской вобласці”. Кандыдат геаграфічных навук (1954). На працягу наступных 8 гадоў (1955-1963), працавала старшым выкладчыкам ў Навазыбкаўскім педінстытуце. 20 мая 1963 г. абрана старшым выкладчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педагагічнага інстытута, чытала курс эканамічнай геаграфіі СССР. Дацэнт (1969). Двойчы выбіралася на пасаду загадчыка кафедры эканамічнай геаграфіі МДПІ (1964-1967, 1967-1971). 16 сакавіка 1971 г. Н.П. Малінковіч звольнілася з МДПІ, пакінуўшы пасля сябе самыя цёплыя ўспаміны ў студэнтаў і калег па геаграфічнаму факультэту, Магілёўскаму аддзелу геаграфічнага таварыства. У 1971-1975 гг. працавала дацэнтам геаграфічнага факультэта Усць-Каменагорскага педінстытута (зараз Усходне-Казахскі ўніверсітэт, УКДУ). Дацэнт кафедры геаэкалогіі УКДУ Л.А. Лінёва нагадвае, што Н.П. Малінковіч запомнілася ўсім, хто яе ведаў, як высокакультурны, выхаваны, добразычлівы, глыбокасумленны і камунікабельны чалавек, буйны спецыяліст у галіне эканамічнай геаграфіі. Летам 1975 г. была абрана па конкурсу на пасаду дацэнта кафедры эканамічнай геаграфіі Кіраўскага педінстытута, а ў канцы таго ж года яе не стала.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Экономико-географическая характеристика Костромской области. -М., 1954; Костромская область //БСЭ, 2 изд., т. 23.- М., 1956; Тематика и методика практических занятий по физической геаграфии частей света.-Новозыбков, 1961; Практические занятия по экономической географии СССР. - Могилев, 1968.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском педагогическом институте //География в школах и вузах Белоруссии. –Мн., 1975; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3; Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М. Шаруха / пад агульн. рэд. І.М. Шаруха, Т.М. Шаруха. – Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Маковский Томаш, картограф | Мальковский Иосиф - нет данных
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!