Наверх

Маковский Томаш, картограф

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Макоўскі Тамаш (1562 або 1575 - 1630)
Польскі і беларускі друкар, мастак і гравёр, стваральнік карты Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся у 1562 (1575) г. у Гданьску. Нягледзячы на шырокую папулярнасць і запатрабаванасць у той час твораў майстра, аб ім захавалася вельмі мала звестак. Дакладна не ўстаноўлена, дзе Т. Макоўскі атрымаў мастацкую адукацыю. Аб тым, што ён яе меў, дазваляюць меркаваць якасці выкананых твораў, упэўненае валоданне новай на той час тэхнікай медзярыту, дасведчанасць у правілах перспектыўнай і анатамічнай пабудовы выяў. Акрамя гэтага майстар паказвае выдатныя веды ў шэрагу навукова-гістарычных галін, напрыклад у эмблематыцы, геральдыцы, тэалогіі. Па захаваных дакументах вядома, што ён у 1600-1611 гг. выконваў розныя даручэнні Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі), верагодна, уваходзячы ў склад дворні нясвіжскага двара князя. У пач. XVII ст. Макоўскі кіраваў друкарняй у Нясвіжы, працаваў пры двары князёў Радзівілаў каморнікам, прыдворным артыстам, маляваў і гравіраваў па заказах Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Т. Макоўскі выгравіраваў першую дакладную карту ВКЛ (каля 1603, захав. 2-е выд., 1613, Амстэрдам, майстэрня Г. Герытса), да якой склаў тлумачальны тэкст, даў агульную характарыстыку края (захоўваецца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта). Арыгінал тэкста да карты захоўваецца ва ўніверсітэцкай бібліятэцы г. Упсала (Швецыя). Арыгінал “Радзівілаўскай карты” знаходзіцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, у Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца факсимільная карта. Карта ВКЛ аздоблена па-мастацку, дэкарыравана рамкой, малюнкамі караблёў, на ёй даставерна адлюстравана гідрпграфія, абазначана 1039 населеных пунктаў, у т. л. 544 – у ВКЛ, з іх 342 - на тэрыторыі Беларусі, схематычна даюцца замкі і храмы. У тэкставай частцы на лацінскай мове прыведзены звесткі аб прыродных і сацыяльна-гаспадарчых асаблівасцях ВКЛ (рэкі, гандлёвае суднаходства, буйныя гарады, установы адукацыі, магістраты, багатыя магнацкія резідэнцыі, палацы і сядзібы; апісанні звычаяў, абрадаў, даныя аб прыняцці хрысціянства, заключэнні Берасцейскай, польскай вуній). Поўная версія карты складаецца з двух частак: непасрэдна карты ВКЛ і карты ніжняй плыні р. Дняпро з парогамі. Карта перавыдавалася ў Амстэрдаме ў 1631, 1653, 1662 гг. на лацінскай мове, у 1668 г. - на французскай. Макоўскі - аўтар гравюр да кніг «Перэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» М. К. Радзівіла (1601, Брунсберг), «Гіпіка» К. Дарагастайскага (1603, Кракаў; 1620, Познань), да «Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Захара і Мікалая» (1604, Нясвіж), «Панегірыка Казіміру» (1610, Вільня). Аўтар гравюр з відарысамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска. У 1611 г. у нясвіжскай майстэрні Макоўскі выгравіраваў план Масквы, на якім пазначаны маскоўскія храмы, званіцы, вежы і іншыя славутасці. Выканаў гравіраваныя партрэт М. К. Радзівіла, некалькі гравюр пра падзеі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (серыя «Аблога Смаленска», 1611; выява прадстаўлення сенату палонных братоў Шуйскіх і інш.). Работы падпісваў Маковіус, Макоўскі, Т.М. У памяць картографа і гравера ў Нясвіжы ўстанолены бюст Т. Макоўскага (1990 г.)
• БІБЛІЯГРАФІЯ: Jakubowski J. Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświecki. Warszawa, 1923; Шматаў В. Беларуская кніжная гравюра XVI-XVIII стст. Мн., 1984; Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII-XVIII ст. - Мн.: Беларусь, 2010; Alexandrowicz S. Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII w. Poznań, 1989.
• І.М. Шаруха
Моисеени Н.М. | Малинкович Н.П.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!