Наверх

М.Р.Плоткін

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 592
0
Голосов: 0
М.Р.Плоткін
(нар.у 1914)
Буйны савецкі эканам-географ, падарожнік, даследчык Поўначы, прафесар Майсей Рувімавіч Плоткін нарадзіўся 20 траўня 1914 г. у г.Бабруйск. Пасля сканчэння мясцовай сямігодкі (1929), ён працаваў на Бабруйскім лесакамбінаце ў якасці чорнарабочага, рабочага, інструктара ФЗВ, шафёра. Пад час працы на камбінаце, М.Р.Плоткін зрабіў два вынаходніцтвы ў галіне фанернай прамысловасці (1933).
У 1930-х г.г. М.Р.Плоткін працаваў інструктарам тэхнапрапаганды, супрацоўнікам НДІ харчпрама БССР. У 1936 г. Майсей Рувімавіч паступіў вучыцца на геафак МДПІ імя А.Горкага. На факультэце М.Р.Плоткін арганізаваў студэнцкі навукова-доследны гурток па праблемах геаграфіі насельніцтва і на працягу 3-х год кіраваў яго працай. За час вучобы ім быў напісаны шэраг цікавых навуковых і навукова-папулярных прац, за якія ён неаднаразова быў узнагароджаны адміністрацыяй інстытута паездкамі па СССР.
У 1940-44 г.г. М.Р.Плоткін вучыўся ў аспірантуры пры кафедры эканамгеаграфіі Маскоўскага педінстытута, прымаў удзел у абароне Масквы (1941-42). Вучобу Майсей Рувімавіч сумяшчаў з педпрацай настаўніка геаграфіі. У 1943 - 47 г.г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Маскоўскага філіала Арктычнага НДІ Галоўнага Паўночнага Марскога шляху. Пад час працы ў гэтай установе ён удзельнічаў у трох навуковых экспедыцыях на Поўнач, напісаў (пад кіраўніцтвам праф. Р.Кабо) кандыдацкую дысертацыю (“Геаграфія насельніцтва і населеныя месцы Таймырскай нацыянальная акругі”). Кандыдат геаграфічных навук (1945), Правадзейны член геаграфічнага таварыства М.Плоткін у АНДІ займаўся комплексным вывучэннем асобных регіёнаў Поўначы і перспектывамі развіцця іх народнай гаспадаркі; быў членам Вучонага савета інстытута. Пад час працы ў Маскве, Маісей Рувімовіч напісаў шэраг грунтоўных прац па эканамічнай геаграфіі, якія па сваёй спецыфіцы (сакрэтнасць) не маглі быць надрукаваны ў навуковых часопісах.
З 1947 да 1950 г. М.Р.Плоткін працаваў на Беларусі: у 1947–49 г.г. – заг.кафедры геаграфіі Пінскага настаўніцкага інстытута, у 1949-50 – заг. кафедры эканамгеаграфіі Магілёўскага педінстытута (курсы па эканамгеаграфіі і геаграфіі насельніцтва). У 1950 г. М.Р.Плоткін адкліканы ў Мінск, а затым накіраваны на працу ў Алма-Ату. У Казахскім дзяржаўным універсітэце ён працаваў дацэнтам кафедры эканамгеаграфіі, займаўся распрацоўкай пытанняў развіцця і размяшчэння вытворчых сіл, праблемамі эканамгеаграфіі КССР, удзельнічаў у працы Казахскага аддзела геаграфічнага таварыства.
У 1960-80-х г.г. Майсей Рувімавіч працаваў дацэнтам, прафесарам на кафедры эканамічнай геаграфіі Маскоўскага педінстытута. Пяру М.Р.Плоткіна належыць больш за 100 навуковых прац і артыкулаў, у т.л. некалькі манаграфій, вострадэфіцытных падручнікаў для вну: “Асновы індустрыяльнай вытворчасці”, “Асновы прамысловай вытворчасці”, “Геаграфія сельскай гаспадаркі Казахстана”.

1.1. 1.Экономгеографический очерк р.Волга //Фонды МГПИ им. А.Горького; 2.Экономгеографический очерк г.Бобруйск //там жа; 3.Экономическое описание моря Лаптевых и его побережья //Фонды АНИИ; 4.География населения и населённые пункты Таймырского национального округа //Фонды МГПИ им.Ленина; 5.Путь развития северо-западных районов ЯАССР и перспективы грузооборота Северного Морского пути //Фонды АНИИ; 6.Развитие и размещение производительных сил в СССР в Y пятилетке.-Алма-Ата, 1953.-98с; 7.География сельского хозяйства Казахстана.–Алма-Ата., 1956.-102с(у сааўт. з Двоскин Б.Я.); 8.Основы индустриального производства: Курс лекций. -М., 1960.-342с; 9.Основы индустриального производства: Учеб. Пособ. для студ. географ. специальн.-М., 1964.-415с; 10.Основы промышленного производства.-М., 1977.-304с.
2.1.1.Шаруха І. Плоткін М.Р. //Географы і геолагі –ураджэнцы Магілёўскай вобласці. -Магілеў, 1995.-С.31-32; 2. Плоткін М.Р. //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934 – 1978: Бібліяграфічны даведнік //Склад. І.М.Шаруха /Пад агульн.рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000. –С.57 - 58.
(І.М.Шаруха)
І.І.Пірожнік | С.Д.Ракоўскі
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!