Наверх

М.Н.Хадаровіч

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 704
0
Голосов: 0
М.Н.Хадаровіч
(1919-2003)
Географ, педагог, метадыст пачатковага прыродазнаўства і геаграфіі Марыя Нічыпараўна Хадаровіч нарадзілася 3 красавіка 1919 г. у г.Касцюковічы. Скончыла мясцовую школу камуністычнай моладзі (1933), Аршанскі педтэхнікум (1935), Аршанскі настаўніцкі інстытут па аддзяленню мовы і літаратуры (1937). Пад час вучобы Марыя Хадаровіч неадразова мела падзякі ад адміністрацыі навучальных устаноў, а ў 1935 г. была ўзнагароджана Ганаровай граматай міністэрства адукацыі БССР з прысваеннем звання “Ударнік вучобы і грамадскай працы”.
Пасля атрымання інстытуцкага дыплома з адзнакай, пачалася педагагічная эпапея М.Н.Хадаровіч у якасці настаўніцы мовы і літаратуры ў родных Касцюковічах (1937-39). Два перадваенных гады Марыя Нічіпараўна працавала ў адной з сельскіх школ Падмаскоўя.
З пачаткам вайны, маладая настаўніца была эвакуіравана ў Башкірыю, дзе працавала ў школе і займалася на геаграфічным факультэце Арлоўскага педінстытута, што быў вывезены ў г.Бірск (Башкірыя). У 1943 г. Марыя Нічіпараўна разам з інстытутам пераязджае спачатку ў г.Ялец, а потым і ў г.Арол (1944).
Выдатніцу вучобы, сталінскую стыпендыятку нельга было не выўважыць са студэнцтва і таму, пасля сканчэння педінстытута, М.Н.Хадаровіч была пакінута на працу ў якасці асістэнта па кафедры геаграфіі. Апасля здачы кандыдацкага мінімума па спецыяльнасці “Методыка выкладання геаграфіі”, М.Хадаровіч у 1951-52 гг. знаходзілася ў навуковай камандзіроўцы ў Маскве, дзе пры МДПІ імя У.Леніна абараніла кандыдацкую дысертацыю (“Выкарыстанне фізіка - геаграфічных умоў г.Арол у выкладанні геаграфіі ў сярэдняй школе“). У Арлоўскім педінстытуте Марыя Нічіпараўна чытала для студэнтаў-географаў курсы агульнай фізгеаграфіі, методыкі геаграфіі, вяла летнія палявыя практыкі.
Пасля закрыцця геафака ў Арлоўскім педінстытуце, Марыя Нічіпараўна вярнулася ў Беларусь. У 1957-88 г.г. яна працавала ў Магілёўскім педінстытуце спачатку на геаграфічным факультэце, адначасова на геаграфічным і педагагічным (1957-77), а потым - на педагагічным (1977-88).
Дацэнт (1966) Хадаровіч для географаў інстытута чытала фізгеаграфію частак свету, методыку выкладання геаграфіі, а для студэнтаў начфака - курс методыкі прыродазнаўства.
Марыя Нічіпараўна з’яўляецца адным з першых аўтараў дапаможнікаў па методыцы пачатковага прыродазнаўства на Беларусі. Шмат карысці настаўнікам пачатковых класаў і студэнтам педфака прынеслі яе дапаможнікі "Методика преподавания природоведения” і “Практикум по методике преподавания природоведения” (у сааўт.), географам - распрацоўкі экскурсій, пазакласных мерапрыемстваў.
Марыя Нічіпараўна зарэкамендавала сябе не толькі як таленавіты педагог, навуковец, але і як здольны арганізатар, кіраўнік. У 1961-64 г.г. яна ўзначальвала педфак, у 1975-77 - з’яўлялася загадчыкам кафедры геаграфіі і па сумяшчэнню выконвала абавязкі дэкана геаграфічнага факультэта.
Пасля скасавання геаграфічнага факультэта, М.Н.Хадаровіч працавала на кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання, выкладала курсы землязнаўства, методыкі, вяла вучэбныя летнія практыкі ва ур.Любуж.
М.Н.Хадаровіч – аўтар і сааўтар больш, чым 20 навуковых прац па праблемах методыкі выкладання геаграфіі і пачатковага прыродазнаўства, па фізічнай геаграфіі. М.Н.Хадаровіч актыўна ўдзельнічала і ў працы Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства.
Педагогічна-навуковая дзейнасць М.Н.Хадаровіч адзначана 3 медалямі і шэрагам грамат міністэрства, ЦК ЛКСМБ, педагагічнага таварыства БССР.
У ліпені 1988 г. М.Н. Хадаровіч выйшла на пенсію і пераехала на жыллё ў Расію. Памерла 19 сакавіка 2003 г. Пахавана ў г.Арол.

1.1. 1.Географические экскурсии в районе г.Орла.//Уч.записки Орловского пединститута.-1956-Т.3.-Вып.3; 2.Экскурсия по теме “Природные зоны”.//География в школе.–1957.-№2; 3.Климат. //Природа Орловской области –Орел, 1961; 4.Опыт проведения полевых практик на историко-географическом факультете.-Могилёв, 1961 (у сааўт.); 5.Летнія заданні вучням: Геаграфія. //Нар.Асвета.-1961.-№5.-С.61-70. (у сааўт.); 6.Практикум по методике преподавания природоведения.-Мн., 1965 (у сааўт); 7.Методика преподавания природоведения.-Мн., 1966; 8. Школьные географические вечера.-Мн., 1969; 9.Пособие по географии для поступающих в вузы.-Мн., 1978. (у сааўт); 10.Бенгальская раўніна //БелСЭ, т.2.-Мн.,1970; 11.Брахмапутра //там жа; 12.Гімалаі //там жа, т.3.
2.1. 1.Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии.-Мн., 1975.-С 77-84; 2.Жучкевич В.А. Географическое образование в БССР //там жа.-С.23,31; 3.Шаруха І. Выдатны географ, арганізатар М.Н.Хадаровіч //Педагог (МДПІ).–1997.-№3. –С4; 4.Хадаровіч М.Н. //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934 – 1978: Бібліяграфічны даведнік //Склад. І.М.Шаруха /Пад агульн.рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000. –С.70 - 72.
(І.М.Шаруха)
П.В.Шэйн | Ф.І. АСМАЛОЎСКІ
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!