Наверх

М.М.Манышаў

Опубликовано: 2640 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 794
0
Голосов: 0
М.М.Манышаў
(1913 – 1997)
Таленавіты беларускі педагог і географ Міхаіл Мікалаевіч Манышаў нарадзіўся 22 сакавіка 1913 г. у в.Галачоўка Чавускага раёна. М.Манышаў вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Княжыцкай (Магілёўскі раён) школе рабочай моладзі, Шклоўскай школе ФЗН, Мінскім тэхнікуме друкарскай справы.
Невядома як склаўся б далейшы лёс Міхаіла Мікалаевіча, але напачатку 1930-х г.г. ён трапляе на Паўночны Каўказ, прырода і людзі якога значна паўсплывалі на выбар яго прафесіі –прыродазнаўца і географа. Па камсамольскай пуцёўцы М.Манышаў быў накіраваны (1931) на факультэт гароднінаводства і агранаміі Грозненскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1933 г., у сувязі з ад'ездам на Бацькаўшчыну, ён пераводзіцца на завочнае аддзяленне інстытута. Міхаіл Мікалаевіч працаваў выкладчыкам прыродазнаўства і геаграфіі Галічскай НСШ Клімавіцкага раёна, Клімавіцкай СШ, Запольскай СШ Бялыніцкага, Благавіцкай СШ Чавускага раёнаў (1933-35), Магілёўскай міжраённай калгаснай школы (1935-37). У 1937-41 г.г. М.М.Манышаў з'яўляўся інспектарам школ Чэрыкаўскага райаддзела народнай асветы. Перад вайной Міхаіл Мікалаевіч завочна скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута імя І.Папаніна.
У канцы чэрвеня 1941 г. М.М.Манышаў быў прызваны ў часці НКУС, у складзе якіх прымаў уддзел у гераічнай абароне Магілёва. Пасля атрымання ў баю цяжкай кантузіі, ў канцы 1941 г., М. Манышаў трапіў у палон. За чатыры гады варожага плену Міхаіл Мікалаевіч прайшоў праз канцлагеры Бабруйска, Мінска, Польшчы. Увосень 1944 г. разам з групай ваеннапалонных вырваўся з Астравецкага лагера смерці і далучыўся да войск Савецкай Арміі. Удзельнік вызвалення Польшчы, Прагі, узяцця Берліна. Вайсковы подзвіг М.Манышава адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і трыма баявымі медалямі.
Пасля дэмабілізацыі з войска, Міхаіл Мікалаевіч пераязджае на працу ў Мсціслаў, дзе працуе намеснікам дырэктара і выкладчыкам геаграфіі мясцовага педвучылішча (1945-48), выкладчыкам і намеснікам дырэктара Мсціслаўскай спецыялізаванай школы глуханямых дзяцей (1948 – 76).
Праца ў Мсціслаўскай спецшколе – найбольш яркая, працягласцю ў 40 год, старонка педагагічнай дзейнасці Міхаіла Мікалаевіча Манышава. Менавіта тут раскрыліся яго здольнасці арганізатара педагагічнага працэсу, аўтара спецыялізаваных падручнікаў, распрацоўшчыка шэрагу пытанняў дэфекталогіі. Пяру простага і сціплага правінцыйнага педагога належаць падручнікі па прыродазнаўству (5-6 кл.), геаграфіі (7 кл.), якія ў розны час былі перакладзены на шматлікія мовы народаў СССР, Еўропы, нават, і зараз выкарыстоўваюцца ў школах Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славакіі, Туркменістана, іншых еўрапейскіх і азіяцкіх краін.
Плённая педагагічная дзейнасць М.М.Манышава адзначана ганаровымі званнямі “Выдатнік асветы БССР” (1962), ”Заслужаны настаўнік БССР” (1964), медалём Н.К.Крупскай (1969).
Памёр Міхаіл Мікалаевіч Манышаў 24 снежня 1997 г. ва ўзросце 84 год.

1.1. 1. Природоведение: Учебн. 5-6 кл. школ глухих.- М.: Просвещение, 1977; 2. Геаграфія СССР: Падручн. для вучн.. 7 кл. школ глухіх. –К.: Радян. школа, 1979 (на укр.мове; у сааўт.); 3. Прыродазнаўства: Падручн. 5-6 кл. школ глухіх.- Каўнас: Свіза, 1981 (на літоўск.мове); 4. Прыродазнаўства: Падручн. 5-6 кл. школ глухіх.- Тбілісі, 1984 (на грузін.мове) 5. Геаграфія СССР: Падручн. для 7 кл. школ глухіх –Ташкент: Укутувчі, 1984 (на узб.мове, у сааўт.); 6. Геаграфія СССР: Падручн. для 7 кл. школ глухіх. –Мн.: Нар.асвета, 1989 (у сааўт.).
2.1.1.Манышев Михаил Николаевич: (К 60-летию со дня рождения). //Дефектология.-1973. –№ 2; 2. Желаем творческого долголетия! (К 75-летию со дня рождения) //Веление времени /Сб. Центральн. правления Белорус. Общ.-ва глухих. –М., 1988; 3. Мікуліч С. Сустрэча двух пакаленняў. //Святло Кастрычніка (Мсціслаў).- 1995, 18 лют.; 4. Гасянкоў У. М.М.Манышаў //Памяць: Мсціслаўскі раён. –Мн.: Полымя, 1999. –С.513.
(З.М.Дарашэнка, У.Г.Хамякоў)
С.П.Маргелаў | П.А.Лярскі
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!