Наверх

М.К.Судзілоўскі

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 790
0
Голосов: 0
М.К.Судзілоўскі
(1850-1930)
Мікалай Канстанцінавіч Судзілоўскі нарадзіўся 3 (15) снежня 1850 г. у г.Магілёў. Скончыў Магілёўскую гімназію (1868). Вучыўся на юрыдычным фа-культэце Пецярбургскага і на медыцынскіх факультэтах Кіеўскага і Бухарэсц-кага універсітэтаў (скончыў апошні ў 1877). Урач. Доктар медыцыны (1877).
З юнацкіх гадоў удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Асабіста быў знаёмы з К.Марксам, Ф.Энгельсам, Х.Боцева і інш. Прымаў удзел у рэвалюцыйнай дзейнасці ў Румыніі (1875-80; выдаваў гезету “Бесарабія”), Балгарыі (прымаў удзел у падрыхтоўцы сялянскага паўстання супраць турак, 1876), у Францыі, ЗША, Кітаі, Японіі (адкрыў тры школы для рускіх ваенапалонных, выдаваў га-зеты “Япония і Россия”, ”Воля”, ”Восточное обозрение”, на Філіпінах. Рэвалю-цыйную дзейнасць спалучаў з працай урача, журналіста. Падарожнік па Усход-няй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Еўропе, Амерыцы. У 1892-1903 г.г. Судзілоўскі - Русель (Русель- псеўданім) жыў на Гавайскіх астравах, дзе быў абраны спачат-ку сенатарам, а потым і прэзідэнтам астраўной рэспублікі; правеў шэраг радыкальна-дэмакратычных рэформ.
Аўтар шэрагу навуковых прац па медыцыне, хіміі, філасофіі, сацыялогіі і геаграфіі.
Памёр М.К.Судзілоўскі 30 красавіка 1930 г. у Шанхаі.

2.1. 1.Судзіловскій М.К. //Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энц.даведн. –Мн., 1995.-С.556-564; 2.Доктар Русель //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва.-Мн., 1998.-С.128; 3.М.К.Судзілоўскі //Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Клімав.р-на.-Мн., 1995.-С.129-131; 4.Грицкевич В.П. Президент Гавайского сената //Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины.-Мн., 1987.-С.217-233; 5.Грицкевич В.П. Добрый доктор на Гавайях //Грицкевич В.П. От Нёмана до берегов Тихого океана.-Мн., 1986.-С.244-256; 6.Мельников М.Ф. Доктор Руссель //Мельников М.Ф Шёл наш край дорогами столетий.-Мн., 1987.-С.30-37; 7.Мельников В. Легендарный доктор //Мельников В. Из семьи соколинной. -Мн., 1973.-С.4-7; 8. М.К.Судзілоўскі //Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах. -Магілёў, 1997.-С.149-152; 9.М.К.Судзілоўскі //Географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці.-Магілёў, 1995.-С.41-42; 10. М.К.Судзілоўскі //Выпускнікі і навучэнцы магілёўскай мужчынскай гімназіі (1809-1999).-Магілёў, 1999.-С.32-35.
(Т.М.Шаруха).
В.А. Снытка | А.Я.Сцефаненка
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!