Наверх

М.А.Цытовіч

Опубликовано: 2591 день назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 625
0
Голосов: 0
М.А.Цытовіч
(1900-1984)
Геолаг Мікалай Аляксандравіч Цытовіч нарадзіўся 26 мая 1900 г. у в.Бель –1 Крычаўскага раёна. Скончыў Ленінградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў (1927).
Працаваў у вну Ленінграда (1927-43), навуковым супрацоўнікам Інстытута мерзлотазнаўства Сібірскага аддзялення АН СССР (у 1948-52гг.- намеснік дырэктара). Прафесар Цытовіч асноўную ўвагу ўдзяляў пытанням механікі грунтоў і інжынернай геалогіі. У 1943 г. абраны член-карэспандэнтам АН СССР. З 1947 да 1952 г. М.А.Цытовіч узначальваў Якуцкі філіял Сібірскага аддзялення АН СССР, а з 1952 – працаваў прафесарам Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Лаўрэат Сталінскай прэміі (працы па геалогіі, 1950).
М.А.Цытовіч –заснавальнік вучэння аб механіцы мёрзлых грунтоў. Ён сфармуляваў асноўныя прынцыпы будаўніцтва ў зоне шматгадовай мерзлаты, праводзіў назіранні над інжынерна-геалагічнымі працэсамі, даследаваў устойлівасць падмуркаў розных збудаванняў. Распрацаваў метады вызначэння фізіка-механічных і геалагічных уласівасцей грунтоў. Цытовіч прымаў удзел пры выбары пляцовак для Куйбышаўскай, Ангарскай і Вілюйскай ГЭС.
Мікалай Аляксандравіч з’яўляўся Ганаровым прэзідэнтам Нацыянальнага камітэта СССР Міжнароднага таварыства механікі грунтоў.
За ўклад у развіццё айчыннай геалогіі М.А.Цытовіч узнагароджаны трыма ордэнамі. Герой Сацыялістычнай працы (1980).
Памёр Мікалай Аляксандравіч Цытовіч 28 красавіка 1984 г.. Пахаваны ў Маскве.

1.1. 1.Основы механики грунтов.-Л.-М., 1934.-307с; 2.Расчёт осадок фунда¬ментов.-Л.-М., 1941.-124с; 3.Механика грунтов: Учеб.пособ. для вузов.-3-е изд.-М.-Л., 1951.-528с; 4.Механика мёрзлых грунтов.-М., 1973.-446с; 5.Механика грунтов: Краткий курс.-М., 1981.-293с; 6.Основы прикладной геомеханики в строительстве: Учеб. пособ.для вузов.-М., 1981.-317с (у сааўт.).
1.2. 1.Цитович Н.А. //БСЭ.-2-е изд.-М.,1957.-С.9; 2.Цытовіч М.А.//Бел.ССР: Карот. энц. У 5тт.-Мн.,1981.-Т.5.-С.642; 3.Ухов С.Б., Цытович Г.Н. Н.А.Цытович –основоположник советской геомеханики. –М., 1986.-47с; 4.Шаруха І.М. М.А.Цытовіч //Географы і геолагі –ураджэнцы Магілёўскай вобласці.-Магілёў, 1995.-С.44-46.
(І.М.Шаруха)
П.І.Хаўратовіч | І.Б.Школьнікаў
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!