Наверх

Лукашов К.И.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Лукашоў Канстанцін Ігнатавіч (1907-1987)
Савецкі вучоны ў галіне геалогіі, геахіміі і геаграфіі, заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства (1954), і яго прэзідэнт (1957-1960). Нарадзіўся 7 студзеня 1907 г. у в. Гарадзец Быхаўскага раёна. Першапачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы (бацька аддаў яго ў навучанне мясцоваму габрэю), а сярэднюю – у Быхаве. Пасля сканчэння школы працаваў на камсамольскай рабоце (1922-1925) у в.Гарадзец, сакратаром ячэйкі ў Быхаве, загадчыкам клуба, сакратаром арганізацыі на Ветранскім шклозаводзе (1925-1927, р.п. Ветрынка). Пасля сканчэння ЛДУ (1931) пачынае навуковую і педагагічную дзейнасць. У 24 гады ён стаў загадчыкам кафедры, крыху пазней – дэканам, рэктарам Ленінградскага ўніверсітэта. Доктар геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1938). У 1939-1944 гг. К.І.Лукашоў працаваў на адказнай пасадзе ў Наркамаце замежнага гандлю, прадстаўляў СССР у ЗША, дзе адказваў за набыццё па “Ленд-Лізу” бронетэхнікі, самалётаў, узбраення. Пад час вайны К.І. Лукашову было прысвоена званне палкоўнік. Апасля вайны К.І.Лукашоў працаваў прафесарам, загадчыкам кафедры інстытута замежнага гандлю (Масква), Маскоўскага універсітэта. Пасля вяртання на Беларусь, абраны акадэмікам АН БССР. Працаваў рэктарам БДУ (1956-1969), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук (1956-1969) і адначасова узначальваў лабараторыю геахіміі тэхнагенэзу Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. У 1963-1970 гг. загадваў лабараторыяй геахімічных праблем АН БССР, у 1971-77- працаваў дырэктарам Інстытута геалагічных навук АН БССР.
Навуковыя працы прысвечаны праблемам грунтазнаўства, фізічнай і эканамічнай геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі. К.І.Лукашоў з’яўляецца заснавальнікам генетычнага глебазнаўства ў СССР, беларускай геахімічнай школы. Распрацаваў занальную геахімічную класіфікацыю кары выпятрэння. За адкрыццё і разведку нафты на Беларусі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР (1972). Заслужаны дзеяч навук БССР (1967). Заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства (1954), яго прэзідэнт (1957-1960). Удастоены шэрагу дзяржаўных узнагарод, сярод якіх два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Дружбы Народаў. Памёр 23 мая 1987 г.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Введение в палеогеохимию земной коры. - Мн., 1974; Генетические типы и фации в природе.- Мн., 1960; Геохимическое поведение элементов в гипергенном цикле миграции.-Мн., 1964; Геохимические поиски элементов в зоне гипергенеза. Кн.1.-Мн., 1967; Геохимические процессы миграции и концентрации элементов в биосфере.-Мн., 1957; Грунты СССР.-Л., 1939; Образование и миграция нефти.-Мн., 1974 (у сааўт.); Геохимическое изучение земной коры.-Мн., 1977 (у сааўт.); Основные вопросы геологии и палеогеографии антропогена.-Мн., 1959; Основные генетические типы четвертичных отложений.-Мн., 1955; Основы литологии и геохимии коры выветривания.-Мн., 1958; Очерки по геохимии зоны гипергенеза.-Мн., 1963; Проблема лёссов в свете современных представлений.-Мн., 1961; Человек и биосфера.-Мн., 1976 (у сааўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Лукашоў К.І. //Бел.ССР: Каротк.энц.-Мн., 1981; Лукашоў К.І. //Энц.прыроды Беларусі. У 5тт.-Мн., 1984.-Т.3; 3.Лукашёв К.И. //Академия наук Бел.ССР.-Мн., 1979; Биобиблиографический указатель научных трудов академика АН БССР К.И.Лукашёва: (К 80 летию со дня рождения).-Мн., 1987; Вопросы географии Белоруссии /Сб.ст./-Мн., 1960.-Вып.1; Константин Игнатьевич Лукашёв: К 80-летию со дня рождения белорус. учёного в обл.геохимии //Весці АН БССР.Сер.хім.навук.-1987.-№2; Шаруха І.М. К.І. Лукашоў // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд.І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Ломоносов Николай - нет данных | Любич-Маевский С.А.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!