Наверх

Лашкевич Г.В.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
0
Голосов: 0
Лашкевіч Гаўрыла Васільевіч (1901-1967)
Беларускі географ, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1901 г. у в. Іванаўка Гомельскага раёна. Скончыў двухкласнае вучылішча (1915), Гомельскую настаўніцкую семінарыю (1920). Працаваў у гаспадарцы свайго бацькі (1915-1917). Добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію, быў ваенным настаўнікам на Заходнім фронце. Пасля дэмабілізацыі (1920), скончыў Гомельскі педтэхнікум (1924), працаваў выхавальнікам і загадчыкам дзіцячага дома для непоўнагадовых злачынцаў, загадчыкам Рэчыцкага дзіцячага дома, выхавальнікам калоніі. У 1926-1930 гг. вучыўся ў БДУ на прыродазнаўчым аддзяленні. Пасля атрымання ўніверсітэцкай адукацыі, зноў знаходзіўся на педагагічнай працы, на кіруючых пасадах (загадчык настаўніцкіх курсаў, інспектар школ наркамасветы, намеснік дырэктара і дырэктар Мінскага планава-эканамічнага тэхнікума, выкладчык Коханоўскага сельгастэхнікума). Двойчы (1931-1934) падвяргаўся незаконным рэпрэсіям, быў выключаны з ВКП (б) (праўда, пасля разбору яго справы, былі зняты абвінавачванні, і ён быў узноўлены ў партыі). У верасні 1934 г. загадам камісара НКА БССР быў накіраваны (для поўнай рэабілітацыі) на працу дыректарам педрабфака Магілёўскага педінстытута і знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1938 г.; працаваў старшым выкладчыкам кафедры фізічнай геаграфіі педінстытута: выкладаў геалогію і мінералогію. З мая 1938 да верасня 1939 г. займаў пасаду дэкана геаграфічнага факультэта (4-ы па ліку дэкан). У верасні 1939 г., як ваенспец, быў прызваны ў войска: удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь (1939), у 1939-1946 гг. служыў інструктарам прапаганды пяхотнага палка, выкладчыкам сацыяльна-эканамічных дысцыпін ваеннага вучылішча, камісарам, намеснікам камандзіра батальёна курсантаў, інструктарам Краснадарскага сувораўскага вучылішча. Пасля дэмабілізацыі з арміі па ўзросту і стану здароўя, у 1946 г. вяртаецца ў Магілёў. З 23 кастрычніка ён залічаны на пасаду дацэнта кафедры прыродазнаўства, а з 29 кастрычніка 1946 г. да 1 верасня 1951 г. працаваў дэканам геаграфічнага факультэта педінстытута і адначасова ўзначальваў (з 1947) фізіка-матэматычнае аддзяленне настаўніцкага інстытута. З 1 верасня 1951 г. быў пераведзены на кафедру геаграфіі Гомельскага педінстытута, дзе працаваў да пенсіі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалём “За трудовое отличие”. Памёр у 1967 г. Пахаваны на радзіме.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- № 3; Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934 – 1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха
Ларченко И.П. | Лепешев А.А.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!