Наверх

Ларченко И.П.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
0
Голосов: 0
Ларчанка Іван Пятровіч (1914-1988)
Гісторык, педагог, дэкан геаграфічнага факультэта (1972-1975), рэктар Магілёўскага педінстытута. Нарадзіўся 6 студзеня 1914 г. у в. Хварасцяны Слаўгарадскага раёна. Пасля сканчэння гістарычнага факультэта Магілёўскага педінстытута (1938) працаваў завучам школы ў г. Васілевічы (Рэчыцкі раён). Удзельнік баёў 1941-1943 гг. Вялікай Айчыннай вайны, інвалід Вялікай Айчыннай вайны. Пасля атрымання цяжкіх раненняў і звальнення са службы, настаўнічаў у Куйбышаўскай вобласці (1943-1944), у 1944-1945 - працаваў нам. дырэктара Магілёўскага педвучылішча. На працягу 1945-1983 гг. навукова-педагагічная дзейнасць звязана з Магілёўскім педінстытутам: выкладчык гістарычных дысцыплін (1945-1950), заг. кафедры марксізму-ленінізму (1950-1959), прарэктар па вучэбна-навуковай рабоце (1959-1960), рэктар інстытута (1960-1971). З 20 студзеня 1972 да 25 верасня 1975 г. працаваў дэканам геаграфічнага факультэта, у 1971-1983 гг. - дацэнтам кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму. З 1 лістапада 1983 г. пайшоў на заслужаны адпачынак. Памёр у 1988 г. у г. Магілёў. Аўтар шэрагу навуковых прац па гісторыі КПСС.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.-№3; Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г.Хамякоў
Кучко-Алейникова Л.П. | Лашкевич Г.В.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!