Наверх

Курдюков А.Л.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
0
Голосов: 0
Курдзюкоў Аляксей Лукьянавіч (1928-2006)
Біёлаг, краязнавец, фізіка-географ, педагог. Нарадзіўся 28 жніўня 1928 г. у в.Нежкава Горацкага раёна. Вучыўся ў БСГА (1946-1951), працаваў спецыялістам па агранаміі ў Полацкім упраўленні сельскай гаспадаркі (1951-1952), выкладчыкам Глыбоцкага сельгастэхнікума (1952-1955), старшым навуковым супрацоўнікам Магілёўскай абласной вопытнай сельскагаспадарчай станцыі (1956-1961), загадчыкам аддзела (1965-1969). У 1955-56 гг. вучыўся на аграпедфакультэце Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. Ціміразева, у 1963-1965 гг. - у аспірантуры пры БелНДІ земляробства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1965). З 1969 г. працуе ў Магілеўскім педінстытуце: старшы выкладчык кафедраў краіназнаўства, фізгеаграфіі, геаграфіі. Дацэнт па спецыяльнасці “краіназнаўства” (1972); чытаў курс біягеаграфіі (1969-1976). У 1971 г. выконваў абавязкі дэкана геаграфічнага факультэта, у 1977-1987 г.г. працаваў прарэктарам па завочнаму навучанню. Непрацяглы час (1987/1988) працаваў дацэнтам Мазырскага педінстытута. У 1970-я гг. актыўна працаваў у Магілёўскім аддзеле геаграфічнага таварыства, удзельнічаў у складанні дапаможніка па геаграфіі для паступаючых у вну. Пасля закрыцця геаграфічнага факультэта быў пераведзены на кафедру педагогікі і методыкі пачатковага навучання, чытаў курсы заалогіі, батанікі, асноў сельскагаспадарчай працы, вёў палявыя практыкі па прыродазнаўству, а для студэнтаў факультэта прыродазнаўства чытаў курс “Біягеаграфія” (1994-1996). Аўтар больш за 30 навуковых прац.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Почвенно-растительные зоны СССР //Пособ. по географии для поступающих в вузы.-Мн., 1978; Районы распространения и экономическая оценка новых растений //там жа; Охрана садов и огородов от насекомых-вредителей //Знай, люби и охраняй родную природу. – Мн., 1976 (у сааўт); Кароткі руска-беларускі слоўнік прыродазнаўчай тэрміналогіі для пачатковай школы – Магілеў, 1991 (у сааўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии. -Мн., 1975; Шаруха І.М. Курдзюкоў А.Л. //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934 – 1978: Бібліяграфічны даведнік //Склад. І.М.Шаруха /Пад агульн.рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000; Шаруха І.М., Хамякоў У.Г. // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд.І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Курапаценка Ф.К. | Кусов Е.А.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!