Наверх

Курапаценка Ф.К.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Курапаценка Фёдар Кузьміч (1903-1993)
Геадэзіст, картограф, глебазнавец, спецыяліст у галіне меліяратыўнай геаграфіі, педагог. Нарадзіўся ў в. Малыя Бялевічы Магілёўскага раёна ў 1903 г. Школу скончыў позна - у 20 гадоў, а праз 3 гады – Магілёўскі педтэхнікум (1926). Як аднаго з найлепшых выпускнікоў яго накіравалі вучыцца на землеўпарадкавальны факультэт БДСГА. Пасля сканчэння акадэміі (1931), у 1931-1939 гг. працаваў у Наркамземе і Гомельскім абласным земадзеле, праводзіў тапаграфічныя здымкі і землеўпарадкаванне калгасаў і саўгасаў. У 1939 г. запрошаны на працу ў БДСГА. Працягваючы навуковыя даследванні, у 1940 г. друкуе ў часопісе «Геадэзіст» свой першы артыкул «Аб выкарыстанні планаў земляў калгасаў і саўгасаў для мэт картаграфавання». У гэты час ён сканструяваў геадэзічны прыбор-хордавугламер, які замяняе транспарцір. Перад вайной Наркамзем СССР замовіў партыю ў 5 тыс. адзінак ягоных прыбораў. За навуковыя распрацоўкі ў 1941 г. яму прысвоена званне дацэнта. У гады Вялікай Айчыннай вайны – на фронце. З баямі прайшоў Падмаскоўе, Смаленшчыну, Беларусь. Некаторы час быў выкладчыкам і начальнікам артылерыйскай школы, атрымаў званне маёра. Пасля вайны вярнуўся ў БДСГА: дацэнт, дэкан землеўпарадкавальнага факультэта, заг. кафедрай землеўпарадкавальнага праектавання, прафесар гэтай кафедры. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1949), прафесар (1961). «Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР» (1973). Праводзіў вялікую навуковую і грамадскую працу. Надрукаваў больш за 100 навуковых прац, шматлікія з якіх і сёння маюць навуковае і практычнае значэнне. Шмат гадоў працаваў над методыкай складання землеўпарадкавальных карт. У 1957 г. выйшла яго манаграфія «Землеустроительное картографирование зон деятельности МТС и административных районов» – адзінае ў СССР падобнае выданне. Першым у СССР распрацаваў шэраг пытанняў па прагназаванню выкарыстання зямельных рэсурсаў. Шмат увагі надаваў распрацоўцы і ўкараненню ў вытворчасць навуковых асноў меліярацыйнай рэкультывацыі суфазійных западзін (“аборкі”, П.А. Лярскі) на лёсападобных глебах Беларусі. Гэта дапамагло вярнуць у сельскагаспадарчы зварот сотні гектараў урадлівых земляў, павялічыць контурнасць палёў, падвысіць эфектыўнасць іх выкарыстання. Падрыхтаваў 19 кандыдатаў навук, стварыў агульнапрызнаную школу беларускіх землеўпарадкавальнікаў. Узнагароджаны 4 ордэнамі, 12 медалямі, 4 Ганаровымі Граматамі ВС БССР, 2 медалямі ВДНГ СССР. Памёр у 1993 г. у г. Горкі.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Землеустроительное картографирование зон деятельности МТС и административных районов: Монография.- Горки, 1957; Проблемы современного землеустройства. - Минск, 1977 (в соавт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Курапаценка Ф.К. //Бел. энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін – Малаіта / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.- Мінск: БелЭн, 1999; Хамякоў У.Г. Курапаценка Фёдар Кузьмич - 110 год //Магілёўскі мерыдыян. – Т.13 –Вып. 1-2. (2013.-№1-2).
У.Г. Хамякоў, І.М. Шаруха
Кундо Тат. Ник. | Курдюков А.Л.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!