Наверх

Кундо Тат. Ник.

Опубликовано: 107 дней назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 32
0
Голосов: 0
Кунда Таццяна Мікалаеўна (1913-?)
Географ, педагог, член геаграфичнага таварыства. Нарадзілася 10 красавіка 1913 г. у в. Мацейкі Дзісненскага павета Віленскай губерні (зараз Пастаўскі раён) ў сям’і настаўнікаў. Скончыла сямігодку (1927), ФЗВ пры заводзе “Ударнік” (1928, Мінск), рабфак (1934) і геаграфічны факультэт (1939) Мінскага педінстытута. Працавала слесарам на заводзе “Ударнік” (1928-1934), настаўніцай геаграфіі ў мінскіх школах (1934-1941, 1944-1948). Падчас вайны мінскі дом згарэў, і яна, разам з сям’ёй вымушана была пераехаць у Мінскі раён і працаваць у 1942-1943 гг. у школе, займацца сельскай гаспадаркай (1943-1944). У 1948-1954 гг. працавала настаўніцай геаграфіі ў школах Пінска, выкладчыкам у Пінскім крэдытна-фінансавым тэхнікуме, у 1954-1974 гг. лабарантам (1954-1957), асістэнтам (1957-1964, 1965-1974), старшым выкладчыкам (1964-1965) кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педагагічнага інстытута, каля года (1964, у сувязі з напісаннем доктарскай дысертацыі дэканам В. Еўцыхевічам) выконвала абавязкі дэкана геаграфічнага факультэта. Чытала лекцыі і вяла практычныя заняткі па эканамічнай геаграфіі СССР. Актыўна ўдзельнічала ў зборы матэрыялаў для “Атласа БССР”, для дапаможніка “Гарады Магілёўскай вобласці”, займалася пытаннямі эканамічнага карціравання, кіравала далёкімі практыкамі студэнтаў у Крым і на Каўказ. 15 жніўня 1974 г. у сувязі з закрыццём геаграфічнага факультэта выйшла на пенсію. Аўтар 10 навуковых прац, карт.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Карта размещения промышленности Могилёвской области накануне Первой Мировой войны // Уч. зап. МГПИ.- Вып.IY. Сер. географ. - Мн., 1957 (у сааўт); Образование БССР. Карта. - М.-Мн., 1959 (у сааўт).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Т.М. Кунда // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Кудряшов Евг. Павл | Курапаценка Ф.К.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!