Наверх

Кудряшов Евг. Павл

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Кудрашоў Яўген Паўлавіч (1929-2011)
Географ, эканаміст, палітэканом, педагог, дзеяч вышэйшай школы Беларусі. Нарадзіўся 5 снежня 1929 г. у г. Асташкаў Цвярской вобласці. Дзяцінства яго было апалена вайной. У 1941-1944 гг. знаходзіўся ў эвакуацыі ў Сяміпалацінску. З 1944 г. лёс Я.П. Кудрашова звязаны з Магілёвам. Пасля сканчэння СШ №3 г. Магілёва, вучыўся ў ваенным вучылішчы, на прыродазнаўчым адзяленні Магілёўскага настаўніцкага інстытута, на геаграфічным факультэце Магілёўскага педінстытута (скончыў у 1951 г.). Некаторы час працаваў выкладчыкам вучылішча МУС СССР (1951–1954, в/ч 353). На працягу наступных больш за паўстагоддзе працаваў у Магілёўскім педінстытуце (з 1997 г. - універсітэт): прайшоў шлях ад асістэнта кафедры марксізма-ленінізму (1954) да рэктара: дэкан геаграфічнага (1966-1967), гістарычнага (1967-1971) факультэтаў, рэктар (1971–1994), памочнік рэктара (1994-2007) і дацэнт кафедры эканомікі і кіравання (1994-2007). Скончыў аспірантуру Інстытута эканомікі АН БССР (1966). Кандыдат эканамічных навук (1966, тэма: “Значэнне грамадскіх фондаў спажывання пры пераходзе да камуністычнага прынцыпу размеркавання”). У “Эпоху Кудрашова” (23 гады гісторыі ўніверсітэта) быў зачынены геаграфічны факультэт (1975) і прынята рашэнне аб аднаўленні падрыхтоўкі географаў (1993), інстытут тройчы станавіўся ў 1980-х гг. лепшым сярод педагагічных у СССР, геаграфічны факультэт неаднаразова прызнаваўся лепшым сярод геаграфічных факультэтаў педінстытутаў СССР, пры ім адчыніўся Музей славы інстытута (1978), інстытуту было прысвоена імя А. Куляшова (1978), узмацнілася матэрыяльна-тэхнічная база навучання, прынята рашэнне аб аднаўленні працы кафедры геаграфіі і аховы прыроды. Менавіта, Я. Кудрашоў, як памочнік рэктараў А. Радзькова і К. Бандарэнкі абараняў маршруты і каштарысы выяздных міжзанальных практык географаў па-за межамі Беларусі. Ён горача падтрымаў ідэю аднаўлення працы Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства (1993), спрыяў афармленню юрыдычнай адрэсы аддзела ў галоўным корпусе педінстытута (каб. 602А), але адмовіўся быць ганаровым членам і ганаровым старшынёй аддзела БГТ, спаслаўшыся на ўзрост і стан здароўя, на тое, што не займаецца актыўна праблемамі геаграфіі. У 1999-2003 гг. прымаў удзел у кансультаваннях кіраўнікоў па пытаннях правядзення далёкіх геаграфічных практык па краінах СНД. Заслужаны работнік вышэйшай школы (1978), Выдатнік адукацыі СССР (1980), Выдатнік народнай адукацыі БССР (1991). Памёр 20 кастрычніка 2011 г., пахаваны на Грузаўскіх могілках Магілёва.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Азарава В., Хомчанка А. Адказнасць за справу: Кудрашоў Яўген Паўлавіч //Універсітэцкі веснік. –1997.- лістап.; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- №3; Кудрашоў Я.П. //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха / пад агульн. рэд. І.М. Шаруха, Т.М. Шаруха. – Магілёў,2000; Гістарычны факультэт. Да 75-цігоддзя ўтварэння /адк. рэд. У.В. Барысенка. – Магілёў, 2010. Сомов С. Э. Человек-эпоха : Евгений Павлович Кудряшов // Універсітэцкі веснік. – 2018. – 27.09.2018.-С.4.
І.М. Шаруха, А.Р. Агееў
Кудло К.К. | Кундо Тат. Ник.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!